Пра колы. Асьвяжыць у памяці тым, хто ведае і для пазнаньня тым, каму нова.
Хачу сьцісла апісаць, што адбываецца з обадам і шпрыхамі падчас руху і для чаго неабходна налада, г.зн. максымальна дапушчальнае і раўнамернае нацяжэньне шпрыхаў кола.
Усе мы чулі, кола тым лепш, чым яно больш жорсткае. Падчас руху вобад перакочваючыся па дарозе, прагінаецца пад вагай ровара і райдэра. Прагінаецца і разгінаецца, прагінаецца і разгінаецца. Для таго, каб лепей зразумець што адбываецца, ўспомнім, як мы спрабуем штосьці зламаць, кавалак дроту напрыклад або кавалак металічнай пласьціны. Мы таксама іх зьгинаем і разьгінаем. Шмат разоў. Тоеж адбываецца і з обадам. Толькі амплітуда значна меней. А за 2 тыс. км гэтае дзеяньне адбываецца каля мільёна разоў. Але чым слабей нацягнуты шпрыхі, тым больш амплітуда і тым хутчэй надыходзіць стомленасць металу вобада, што прыводзіць да памяньшэньня пластычнасьці, г.зн. памяньшаецца здольнасьць обада вяртацца ў зыходны стан, што нават пры нязначных дыфармацыях прыводзіць да зьяўленьня "васьмёрак" і "яек".
Здаецца, нацягвай шпрыхі мацней і ўсё, гэта вырашыць усе праблемы. Аль жа не. Так не атрымліваецца. Гэты ж обад, а дакладней, адтуліны пад ніпель шпрыхаў і зьяўляюцца абмежавальнікам. Занадта моцнае нацяжэньне можа прывесьці да разбурэньня вобада ў раёне гэтых адтулін. Існуюць розныя тэхнічныя рашеньні, гэта і пістаніраваньне вобада, і пракладка шайбаў паміж ніпелем шпрыхі і вобадам, гэта і патаўшчэнне вобада ў месцы адтулін.
Менавіта для раўнамернага разьмеркаваньня нагрузкі і існуе неабходнасьць раўнамернага нацяжэньня шпрыхаў. Калі суседнія шпрыхі аднаго боку нацягнуты не аднолькава, атрымліваецца, што на адны зь іх прыпадае ўся асноўная нагрузка, а не нацягнутыя стаяць толькі для прыгажосьці.
Яшчэ адзін асьпект, для чаго шпрыхі павінны быць добра нацягнуты. Усе мы альбо бачылі, альбо чулі, альбо ў саміх была падобная прыгода. Гаворка ідзе аб парваных шпрыхах. Існуе памылковае меркаваньне, што шпрыхі рвуцца з-за перетяга. На самой жа справе ўсё наадварот. Адкрыйце сайт любога вытворцы і паглядзіце да якога нацяжэньня рзьлічаны шпрыхі. Для многіх, напэўна, станецца нечаканасьцю, што максімальнае працоўнае нацяжэньне шпрых ў два разы перавышае максімальна дапушчальнае працоўнае нацяжэньне вобада (для вобадаў розных вытворцаў максімальнае нацяжэньне вагаецца ад 900 да 1600 N). А сама шпрыха рвецца пры дзьвух-трохразовым нацяжэнні ад нармальна рабочага, г.зн. ~ 3000-3500 N. Так што ўсё ж адбываецца? Чаму шпрыхі рвуцца? А рвуцца яны часцей за ўсё ў месцы судотыку галоўкі шпрыхі са ступіцай - пераціраюцца з-за вібрацыі пры слабым нацяжэньні. Гэта добра бачна на старых чорных шпрыхах. А пры павелічэньні ня складана заўважыць ямачкі (сляды выпрацоўкі). Таксама здараецца і ў месцы ўваходу шпрыхі ў ніпель. Па гэтай прычыне ў батираваных шпрахах і робяцца патаўшчэньні менавіта ў гэтых месцах.
І яшчэ адна малапрыемная дэталь - раскручваньне ніпеля пры слабым нацяжэньні ў выніку вібрацыі, з-за чаго адбываецца далейшае паслабленьне нацяжэньня шпрых, з'яўленню "васьмёрак" і, калі не падцягнуць, далейшы магчымы абрыў.
- Версия для печати
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
#
Дзякуй, дзядзька Пілігрым!
Пужаеш бляндынак сваімі шпрыхамі ды Ньютанамі, пытаем цябе - а што рабіць? Раз у 1000 км ісці да майстра альбо падцягваць усе ніпелі альбо што?
#
Ну па-першае я всёж такі параіў бы не катанае (новае) кола прывесьці ў парадак. Для гэтага зьвярнуцца ў майстэрню, каб усаділі шпрыхі і выравнялі нацяг. Калі майстар скажа каб Вы пакаталісь, а потым падцягне - меняйце майтэрню, бо ад гэтай мала пользы. Абавязкова звярніце ўвагу на тое, чым майстар мерае нацяг шпрых. Абавязкова павінен быць прыбор (тэнзомэтр). Калі кажа, што добра пальцамі адчувае нацяг і ніякія прыборы яму не патрэбны, то гэта ў мяне выклікае скептыцызм і некаторыя пытаньні.
Па-другое - хаця бы раз у сэзон зьвяртацца да майстра. Няхай праверыць нацяг і падраўняе кола. Асабліва калі чакаецца шматдзённая пакатушка.
Ня трэба чакаць пакуль шпрыхі пачнуць "сыпацца". Калі лопнула адна, то гэта яшчэ ня страшна. Заменіць і ўсё. Калі лопнулі некалькі без бачнай прычыны (галінка трапіла ў кола - не прычына), то гэта ўжо "пасыпалісь", і на такім коле ў далёкую пакатушку ехаць рызыкоўна, неадкладна заменіць ўсе шпрыхі. Былі выпадкі, калі да мяне зьвярталісь турысты, у якіх падобныя праблемы ўзьніклі ў дальніх паходах, што прыводзіла, мякка кажучы, да непажаданых клопатаў.