МАНІФЕСТ МІНСКАГА ВЕЛАСІПЕДНАГА ТАВАРЫСТВА
МАНІФЕСТ МІНСКАГА ВЕЛАСІПЕДНАГА ТАВАРЫСТВА
таварышы Маркс і Энгельс да напісання не далучаліся
З кожным годам у Мінску ўсё больш і больш людзей абіраюць веласіпед як найлепшы сродак для працы і адпачынку. Сапраўды, ці то даехаць у офіс, ці то выбрацца ў лес – веласіпед дае гэтую магчымасць, прычым эканамічна выгодную і экалагічна чыстую. Колькасць веласіпедыстаў пастаянна расце, і гэта бязмерна радуе кожнага ўладальніка двухколавага сябра.
Ды толькі вось бяда – веласіпедыстаў становіцца больш, а праблемы якія былі – такія і засталіся. Не зважаючы на тое, што патэнцыяльна Мінск вельмі зручны для велапаездак, умовы, якія ёсць у ім на дадзены момант, зусім не спрыяюць нам, шчырым веласіпедыстам. І вось дзеля таго, каб палегчыць нашую долю, і ствараецца Мінскае Веласіпеднае Таварыства!
Чаго мы хочам?
Ды вельмі простых рэчаў:
- каб пры планаванні гарадской інфраструктуры ўлічвалі інтарэсы веласіпедыстаў;
- каб з’явілася магчымасць не скакаць па бардзюрах;
- каб веладарожкі і велапалосы сталі нармальнай з’явай у нашым горадзе.
Ну, а таксама мы б хацелі завесці кантакты з веласуполкамі з іншых рэгіёнаў і дзяржаваў, увайсці ў European Cycling Federation, арганізоўваць веласіпедныя маршруты па ўсёй краіне, у тым ліку скласці маршрут EuroVelo EV2, і самае галоўнае – зрабіць так, каб веласіпед у нас заняў сваё пачэснае месца сярод усіх астатніх транспартых сродкаў і не ўспрымаўся, як цяпер, парыяй сярод эліты з рухавікамі ўнутраннага спальвання.
І мы гатовыя прыкладаць намаганні!
Далучайся!
- Блог skrypka
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
#
+1
#
Игорь, спасибо! Очень красиво написано!
А....
А дык на здароўечка...
#
Забыт пункт "Признание велосипедиста, как властелина дороги, который является главным участником движения, стоя на самой вершине лестницы автомобиль - пешеход- велосипед. Что непременно означает для всех остальных звеньев примерно следющее: видишь велосипедиста - стоять, бояться"
Без этого пункта нам подлинной славы не видать)))
______________________-
Соре, за мой белорусский.
Новыя словы
Прапаноўваю новыя словы ў слоўнікі:
Велаэкстрэмізм
Велаперфекцыянізм
Велашавінізм
Велатэрарызм
Ці будзе працяг?