МАНІФЕСТ МІНСКАГА ВЕЛАСІПЕДНАГА ТАВАРЫСТВА

2

МАНІФЕСТ МІНСКАГА ВЕЛАСІПЕДНАГА ТАВАРЫСТВА
таварышы Маркс і Энгельс да напісання не далучаліся

З кожным годам у Мінску ўсё больш і больш людзей абіраюць веласіпед як найлепшы сродак для працы і адпачынку. Сапраўды, ці то даехаць у офіс, ці то выбрацца ў лес – веласіпед дае гэтую магчымасць, прычым эканамічна выгодную і экалагічна чыстую. Колькасць веласіпедыстаў пастаянна расце, і гэта бязмерна радуе кожнага ўладальніка двухколавага сябра.

Ды толькі вось бяда – веласіпедыстаў становіцца больш, а праблемы якія былі – такія і засталіся. Не зважаючы на тое, што патэнцыяльна Мінск вельмі зручны для велапаездак, умовы, якія ёсць у ім на дадзены момант, зусім не спрыяюць нам, шчырым веласіпедыстам. І вось дзеля таго, каб палегчыць нашую долю, і ствараецца Мінскае Веласіпеднае Таварыства!

Чаго мы хочам?

Ды вельмі простых рэчаў:

  • каб пры планаванні гарадской інфраструктуры ўлічвалі інтарэсы веласіпедыстаў;
  • каб з’явілася магчымасць не скакаць па бардзюрах;
  • каб веладарожкі і велапалосы сталі нармальнай з’явай у нашым горадзе.

Ну, а таксама мы б хацелі завесці кантакты з веласуполкамі з іншых рэгіёнаў і дзяржаваў, увайсці ў European Cycling Federation, арганізоўваць веласіпедныя маршруты па ўсёй краіне, у тым ліку скласці маршрут EuroVelo EV2, і самае галоўнае – зрабіць так, каб веласіпед у нас заняў сваё пачэснае месца сярод усіх астатніх транспартых сродкаў і не ўспрымаўся, як цяпер, парыяй сярод эліты з рухавікамі ўнутраннага спальвання.

І мы гатовыя прыкладаць намаганні!

Далучайся!

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/1452 - [node 1452]
aerf's picture

#

+1

MiSHuTka's picture

#

Игорь, спасибо! Очень красиво написано! Smile

skrypka's picture

А....

А дык на здароўечка...

Виктор Чайка's picture

#

Забыт пункт "Признание велосипедиста, как властелина дороги, который является главным участником движения, стоя на самой вершине лестницы автомобиль - пешеход- велосипед. Что непременно означает для всех остальных звеньев примерно следющее: видишь велосипедиста - стоять, бояться"
Без этого пункта нам подлинной славы не видать)))
______________________-
Соре, за мой белорусский.

skrypka's picture

Новыя словы

Прапаноўваю новыя словы ў слоўнікі:
Велаэкстрэмізм
Велаперфекцыянізм
Велашавінізм
Велатэрарызм
Smile
Ці будзе працяг?

Вход на сайт

Свежие комментарии

skrypka: Прапаноўваю новыя словы ў слоўнікі: Велаэкстрэмізм Велаперфекцыянізм Велашавінізм Велатэрарызм Ці... #
13 лет 8 нд назад,
Виктор Чайка: Забыт пункт "Признание велосипедиста, как властелина дороги, который является главным участником... #
13 лет 9 нд назад,
skrypka: А дык на здароўечка... #
13 лет 10 нд назад,
MiSHuTka: Игорь, спасибо! Очень красиво написано! #
13 лет 10 нд назад,
aerf: +1 #
13 лет 10 нд назад,

TOP-10 за месяц

Помочь Велобаю