Дзякуй Мінскаму велазаводу за шчодрасць, альбо Тэст-драйв.
Гэта я ў сувязі з той пакатушкай на Гданьск. Справа ў тым, што паездка мае не толькі і не столькі забаўляльна-спартыўную, колькі мастацка-эстэтычную функцыю. Сябра мой, фатограф Алесь Сахацкі, па прыездзе павінен рабіць фотавыставу. Ну, а я, сціплы пазаштатны супрацоўнік беларускага радыё, буду рабіць нейкія там запісы цягам падарожжа. І калі мы ўсё гэта прыкінулі, то падумалі, ці не захоча наш велазавод падарожжа гэтае праспансіраваць з мэтай рэкламавання сябе любага? І што вы думаеце? Захацеў! Вылучыў нам па ровары, на якіх мы ехаць і збіраемся.
Ровар гэты вось такі
http://aist-bike.com/catalog.php?cl=6
Але гэта на рэкламнай карцінцы. У рэчаіснасці выглядае вось так:
І вось так
Тыдзень ужо на іх ездзім, можна нешта і распавесці.
Пачнем ад самага пачатку.
Забіралі буслікаў на самім заводзе. Вы, дарэчы, былі на Мінскім велазаводзе? Каб туды зрабіць экскурсію! Панк-рок, сюррэалізм, тэхна-фэнтэзі і савецкая рэчаіснасць. Спалучэнне неверагоднае. Старыя дабітыя будынкі, у канторах (офісамі гэта назваць нельга) шпалеры пажоўклі і адклеіліся, памяшканне, у якім стаяць гатовыя ровары - проста недабудаваная камяніца з пылам, смеццем, сценкамі, вокнамі і дзвярамі - больш няма нічога! Карацей, як у іх атрымліваецца рабіць тое, што яны робяць - не разумею! Ці то талент, ці то вопыт, ці то цуд.
Але бліжэй да тэмы, а менавіта да саміх ровараў.
Людзі на велазаводзе працуюць цудоўныя. Прынамсі, нам не сунулі ровары ў рукі і не выпхнулі за прахадную. Мы атрымалі пядалі, якія тут жа прыкруцілі, потым атрымалі ключы і шасціграннікі, якімі адразу ж падцягнулі ўсе незацягнутыя вузлы (руль, сядло), пасля чаго нам уручылі помпу, каб мы здолелі напампаваць колы і адразу паехаць. Напампаваць не атрымалася. Тады далі іншую помпу, але плёну не было і тут. Тады нас завялі ў цэх і там зрабілі ўсё пры дапамозе кампрэсара. Заўважу, што з таго часу мінуўся тыдзень - ціск не спадае.
Выехалі мы шчаслівыя. Праўда, праз некаторы час давялося спыняцца і рэгуляваць пярэднія пераклюкі, прычым у двух роварах. Дзіўна, з заднімі - аніякіх пытанняў, а вось з пярэднімі разборак было...! Канчаткова разабраліся толькі позна ўвечары. З таго часу рамонтаў і даладак не патрабавалася. Хаця... Нейкі грукат у правай педалі прасочваецца - прычым у двух роварах, зноў жа. Што б гэта магло быць?
Не магу параўнаць наш AIST з рознымі пантовымі маркамі - не ездзіў. Але на погляд дылетанта, ровар прыстойны. Ход лёгкі, ехаць камфортна, гразюка з дарогі на спіну не пырскаецца - шчыткі як мае быць. На выходныя паеду ў Вільню на ім, паглядзім, як вытрымае дарогу.
Тэст-драйв працягваецца.
Пабачым, што атрымаецца.
- Блог skrypka
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
-
Круто! ) Со спонсорами это вы правильно придумали
#
пересмотри каретку - может подшипники некачественные - грохот - это не гуд да еще и при таком круизе
у меня был небольшой опыт езды на Аисте. В первую неделю пришлось менять каретку (тоже скрипела), а потом друг еще год ездил и без нареканий.
не забудьте взять с собой запасные камеры, рычаги для их снятия, насос, немного смазки, пластырь, шестигранники и пару гаечных ключей для колес.
несколько тыс км - это очень много - не каждый вел может похвастаться таким ресурсом безотказной работы.
удачи вам в пути и ждем отчетов о путешествии
P.S. посмотрел каталог Аиста - у них даже есть горники с карбоновыми рамами - я был удивлен
#
ага, только в каталоге есть
#
Очень надеюсь, что наши велы займут нишу и вытеснят, хотя бы СТЭЛСы.. НО, одно дело, когда ВАМ собирают "под заказ" и для рекламы, а др. купить в магазине или базаре..
Года 3 назад имел дело с "новым" велом от нашего производителя.. наплевался.. Кстати, там с первых километров появился стук в коретке!
#
Все свое детство прокатался на велосипеде ММВЗ (вроде так, если не ошибаюсь). Ездит и по сей день, как и большинство таких же "раскладушек" и "взросликов"... Такие вот всем известные вещи.
-
Да? А я и не сомневался, учитывая, что там везде сталь..
#
Да...
От АИСТа в велосипеде только рама. А стуки и все остальные проблемы возникают в узлах сторонних производителей. Уверен, что если вел будет стоить на ровне с мировыми брендами, то и ехать он будет не хуже. Скорее даже лучше, учитыавая тот факт, что навесное за те же деньги на нем будет круче.
Как-то так.
-
Мы сейчас вообще про Аисты каких времен? Аисты 80, стальные монстры, вполне подходящие для поездок на даче. И там все родное
Если мы сейчас про Аисты наших времен, то Цитата: "От АИСТа в велосипеде только рама. А стуки и все остальные проблемы возникают в узлах сторонних производителей." это фраза является полным бредом. Рамы привозятся из за границы раз, а оборудование то же Shimano - два. И три - они не дешевле, а совсем наоборот.
#
Не люблю я спорить. Ко всему прочему я еще и не уверен на все сто в своих предположениях. Так что, пожалуй, оставлю данный разговор про хорошие и не очень велосипеды.
Ыгы.....
Учора-заўчора катаўся па Вільні. "Буслік" ездзіў без пытанняў. Хаця грук-грук у педалі (ці ў карэтцы?) прысутнічае. Рукі пакуль не дайшлі паглядзець. Усё астатняе - без пытанняў.
Што датычыцца рамаў... Наколькі я ведаю, сталёвыя вараць якраз на нашым заводзе. Што да люмінцевых - не ведаю.
І, між іншым, нам не пад заказ збіралі. Прыехалі, зайшлі на склад, узялі два пакрытых трохмесячным пылам ровара, і пакацілі. Вось і ўсё.