Купалаўскімі мясцінамі (Мінск-Заслаўе-Вязынка-Сёмкава-Мінскае мора)
Вітаю вас зноў, шаноўнае спадарства!
Так ужо павялося (не наўмысна), што мне хочацца не проста ехаць доўгія кіламетры і прыпыняцца толькі на перакус, але і глядзець цікавыя месяцы, фоткаць, размаўляць з людзьмі, артымліваць асалоду ад наваколля.
У гэты раз прапаную ахвотным паехаць спачатку ў Заслаўе, а потым па Купалаўскім мясцінам у Вязынку.
Буду вельмі рады бачыць усіх, хто ездзіў са мною ў мінулыя вандроўкі, а таксама новых ахвотных!
Тэмп: Сярэдні 15 км/г (ад 12 да 20 км/г, часамі пешшу)
Усіх чакаем, нікога не кідаем. Мяне таксама трэба чакаць =)
У 10.00 сустракаемся ля маста праз МКАД (Каменагорская 11) і а 10.10. накіроўваемся ў Тарасава, дзе ўсё ж такі паглядзім могілкі немецкіх ваенапалонных (я іх знайшоў). Далей заедзем ў Качына, паглядзім незвычайную царкву.
А далей маляўнічымі ляснымі укатанымі сцежкамі (самымі маімі любімымі) едзем ў Заслаўе. Там глядзім шмат цікавага: канешне ж Гарадзішча, Слёзы Рагнеды, пасланне патомкам, помнік Волату і г.д. Набіраем воду і закупаемся на абед (вялікая крама Гіпа). То бок Заслаўе мы будзем глядзець уздоўж і ў поперак. Горад маленькі, а цікавых мест шмат.
Потым едзем у Вязынку (40 км) і робім там абед і касцёр! Адпачываем, п'ем гарбатку, кушаем, размаўляем пра прыроду =)
А наступны наш пункт - вёска каля Мінска Сёмкава (65 км), дзе знаходзіцца Сядзіба Хмараў. Нядаўна туды ездзіла Tanyushkat5, у мяне не атрымалася, але я вельмі хацеў. Таму паеду сваім ходам. У сядзібу нават прыязжаў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслав Аўгуст Панятоўскі. Сядзіба разбураецца паволі, таму трэба ўбачыць на ўласныя вочы, пакуль не знікла. Па дарозе таксама ўбачым некальці цікавых месц.
А вось далей я прапаную ахвотным паехаць са мною на Вячу з начоўкай (я паеду на рыбалку з палаткай), будзем паліць касцёр, лавіць ноччу рыбу, кушаць, размаўляць і г.д. Не абавязкова лавіць рыбу, каб далучыцца.
Потым можна ехаць на Мінск (праз Зацень), альбо паехаць на фініш на парапет Мінскага мора і там зрабіць канчатковае фота. (72 км). Ну і да Мінска яшчэ некалькі кіламетраў па веладарожцы - і выйдзе 80 км.
Прыблізны час фінішу:
18.00 (5 гадзін ехаць, 3 гадзіны адпачываць)
Кропак сходу будзе некалькі:
Заслаўе (20 км) (цягнік)
Пятрышкі (45 км) (цягнік)
Анусіна (50 км) (цягнік)
Сёмкаў Гарадок (70 км) (роварам да Мінска)
Крамы:
Вялікая ў Заслаўі, усе астнія мелкія (але практычна ў кожнай вёсцы).
Што мець з сабою:
Кубак (каб папіць гарбаткі)!
Спраўны ровар
Велааптэчка (+камера), асабістая аптэчка
Грошы (купіць папіць ці паесці)
Забаронена падчас падарожжа:
Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем.
Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
Размовы і спрэчкі пра палітыку, рэлігію і веру.
Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны.
Дзень можа быць перанесены зза надвор'я. Сачыце за аднаўленнямі!
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
трек на карте не отображается.
#
хм, у мяне ўсё ок. Хаця сэрвіс для мяне новы, таму можа я нешта не тое раблю. Паправіў спасылку
#
Ссылка не правильная, в ней просто координаты места. Внизу, где название трека нажать 3 точечки и выбрать скопировать ссылку на трек
#
Так і зрабіў. Цяпер відаць?
#
Да, работает.
#
Дзякуй!
#
А что за покрытие на этот раз, тонкоколёсые проедут?
#
Ну ад Мінска і да Вязынкі - асфальт і лясныя, укатаныя дарогі. Ад Вязыкнкі і да Мінска ў асноўным асфальт. Дарога лёгкая, ўжо там катаўся. У мяне ж у самога турынг з дарожнымі коламі.
#
Отлично, спс )
#
От Заславля до Вязынки можно интересней доехать.
https://www.strava.com/activitie...
Тот вариант что у вас, проходит по узкой загруженной трассе Заславль - Петрышки.
Мой вариант по гравейкам и лесным дорогам.
#
Будзем мець на ўвазе. Але ў нас наадварот, менш лясных троп і гравеек, больш асфальту. Хаця тое, што дарога загружана - не вельмі добра.
І ў вас адны набор высаты ад Заслаўя да Пятрышак. Не вельмі хацелася бы =)
#
Тогда можно по другой дороге.
От вокзала в Заславле есть дорога вдоль жд путей. Она ведет к каналу. Там между каналом и путями есть дорога. По ней можно ехать до мостика. По мостику переедите и доедете до деревни Навашино. Там по асфальту налево до Петрышек.
Дорога не загружена, минимальный набор высоты + отличные виды канала)
Вот тут есть кусочек https://www.strava.com/activitie...
#
Как по пути с магазинами будет? Выкатил сегодня в 30C посреди дня, и мой обычный запас воды 1.2л на 40-50км закончился где-то на середине пути. Докупал воду 2 раза, ещё где-то 1.5л. Когда такая жарень стоит вода вылетает в момент.
#
А, всё, вижу. Главное чтобы они работали все, в малых деревнях в выходные могут и закрыты быть.
#
А что, на Вячу в конце не едем уже? ) Я думал присоединится, но без ночёвки, просто час-два там зависнуть, а потом обратно в Минск по раубичской велодорожке.
#
У мяне спачатку была авантурная ідэя, з дома узяць з сабою рыбацкія прыблуды і вуду, а таксама палатку, спальнік і карэмат. Але потым я вельмі моцна падумаў і вырашыў, што гэта будзе занадта.
Мы можам на мінскам моры патусавацца =)
#
Поехали
#
Я с вами
#
Выдатна! Падпісывайцеся!
#
Подписался)
#
Добра! Бярыце з сабою кубкі =)
#
немного фоток!
https://photos.app.goo.gl/J8Uu4J...
#
О, дзякуй! Я свае таксама дадаў!
#
Спасибо всем за прекрасный день! И за фоточки!)
#
Я тоже добавила фото в альбом)