Купалаўскімі мясцінамі (Мінск-Заслаўе-Вязынка-Сёмкава-Мінскае мора)

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/18020 - [node 18020]
Тип покатушки: 
Обычная покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 13.июн.2020 - 10:00
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
атрымаць задавалненне
Планируемое расстояние: 
80км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка
Типы дорог: 
бездорожье

Вітаю вас зноў, шаноўнае спадарства!

Так ужо павялося (не наўмысна), што мне хочацца не проста ехаць доўгія кіламетры і прыпыняцца толькі на перакус, але і глядзець цікавыя месяцы, фоткаць, размаўляць з людзьмі, артымліваць асалоду ад наваколля.

У гэты раз прапаную ахвотным паехаць спачатку ў Заслаўе, а потым па Купалаўскім мясцінам у Вязынку.

Буду вельмі рады бачыць усіх, хто ездзіў са мною ў мінулыя вандроўкі, а таксама новых ахвотных!

 

Тэмп: Сярэдні 15 км/г (ад 12 да 20 км/г, часамі пешшу)

 

Усіх чакаем, нікога не кідаем. Мяне таксама трэба чакаць =)

 

У 10.00 сустракаемся ля маста праз МКАД (Каменагорская 11) і а 10.10. накіроўваемся ў Тарасава, дзе ўсё ж такі паглядзім могілкі немецкіх ваенапалонных (я іх знайшоў). Далей заедзем ў Качына, паглядзім незвычайную царкву. 

А далей маляўнічымі ляснымі укатанымі сцежкамі (самымі маімі любімымі) едзем ў Заслаўе. Там глядзім шмат цікавага: канешне ж Гарадзішча, Слёзы Рагнеды, пасланне патомкам, помнік Волату і г.д. Набіраем воду і закупаемся на абед (вялікая крама Гіпа). То бок Заслаўе мы будзем глядзець уздоўж і ў поперак. Горад маленькі, а цікавых мест шмат.

Потым едзем у Вязынку (40 км) і робім там абед і касцёр! Адпачываем, п'ем гарбатку, кушаем, размаўляем пра прыроду =)

А наступны наш пункт - вёска каля Мінска Сёмкава (65 км), дзе знаходзіцца Сядзіба Хмараў. Нядаўна туды ездзіла Tanyushkat5, у мяне не атрымалася, але я вельмі хацеў. Таму паеду сваім ходам. У сядзібу  нават прыязжаў апошні кароль Рэчы Паспалітай  Станіслав Аўгуст Панятоўскі. Сядзіба разбураецца паволі, таму трэба ўбачыць на ўласныя вочы, пакуль не знікла. Па дарозе таксама ўбачым некальці цікавых месц.

А вось далей я прапаную ахвотным паехаць са мною на Вячу з начоўкай (я паеду на рыбалку з палаткай), будзем паліць касцёр, лавіць ноччу рыбу, кушаць, размаўляць і г.д. Не абавязкова лавіць рыбу, каб далучыцца. 

Потым можна ехаць на Мінск (праз Зацень), альбо паехаць на фініш на парапет Мінскага мора і там зрабіць канчатковае фота. (72 км). Ну і да Мінска яшчэ некалькі кіламетраў па веладарожцы - і выйдзе 80 км.

 

Прыблізны час фінішу:

18.00 (5 гадзін ехаць, 3 гадзіны адпачываць)

 

Кропак сходу будзе некалькі: 

Заслаўе (20 км) (цягнік)

Пятрышкі (45 км) (цягнік)

Анусіна (50 км) (цягнік)

Сёмкаў Гарадок (70 км) (роварам да Мінска)

 

Крамы:

Вялікая ў Заслаўі, усе астнія мелкія (але практычна ў кожнай вёсцы).

 

Што мець з сабою:

Кубак (каб папіць гарбаткі)!

Спраўны ровар
Велааптэчка (+камера), асабістая аптэчка
Грошы (купіць папіць ці паесці)

 

Забаронена падчас падарожжа:

Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем.
Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).

Размовы і спрэчкі пра палітыку, рэлігію і веру.
Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны.

 

Дзень можа быць перанесены зза надвор'я. Сачыце за аднаўленнямі!

 

DOCENT's picture

#

трек на карте не отображается.

AroundBelarus's picture

#

хм, у мяне ўсё ок. Хаця сэрвіс для мяне новы, таму можа я нешта не тое раблю. Паправіў спасылку

rumaks's picture

#

Ссылка не правильная, в ней просто координаты места. Внизу, где название трека нажать 3 точечки и выбрать скопировать ссылку на трек

AroundBelarus's picture

#

Так і зрабіў. Цяпер відаць?

DOCENT's picture

#

Да, работает.

AroundBelarus's picture

#

Дзякуй!

#

А что за покрытие на этот раз, тонкоколёсые проедут? Smile

AroundBelarus's picture

#

Ну ад Мінска і да Вязынкі - асфальт і лясныя, укатаныя дарогі. Ад Вязыкнкі і да Мінска ў асноўным асфальт. Дарога лёгкая, ўжо там катаўся. У мяне ж у самога турынг з дарожнымі коламі.

#

Отлично, спс )

#

От Заславля до Вязынки можно интересней доехать.
https://www.strava.com/activitie...
Тот вариант что у вас, проходит по узкой загруженной трассе Заславль - Петрышки.
Мой вариант по гравейкам и лесным дорогам.

AroundBelarus's picture

#

Будзем мець на ўвазе. Але ў нас наадварот, менш лясных троп і гравеек, больш асфальту. Хаця тое, што дарога загружана - не вельмі добра.
І ў вас адны набор высаты ад Заслаўя да Пятрышак. Не вельмі хацелася бы =)

#

Тогда можно по другой дороге.
От вокзала в Заславле есть дорога вдоль жд путей. Она ведет к каналу. Там между каналом и путями есть дорога. По ней можно ехать до мостика. По мостику переедите и доедете до деревни Навашино. Там по асфальту налево до Петрышек.
Дорога не загружена, минимальный набор высоты + отличные виды канала)
Вот тут есть кусочек https://www.strava.com/activitie...

#

Как по пути с магазинами будет? Выкатил сегодня в 30C посреди дня, и мой обычный запас воды 1.2л на 40-50км закончился где-то на середине пути. Докупал воду 2 раза, ещё где-то 1.5л. Когда такая жарень стоит вода вылетает в момент.

#

А, всё, вижу. Главное чтобы они работали все, в малых деревнях в выходные могут и закрыты быть.

#

А что, на Вячу в конце не едем уже? ) Я думал присоединится, но без ночёвки, просто час-два там зависнуть, а потом обратно в Минск по раубичской велодорожке.

AroundBelarus's picture

#

У мяне спачатку была авантурная ідэя, з дома узяць з сабою рыбацкія прыблуды і вуду, а таксама палатку, спальнік і карэмат. Але потым я вельмі моцна падумаў і вырашыў, што гэта будзе занадта.
Мы можам на мінскам моры патусавацца =)

Maks1980's picture

#

Поехали

#

Я с вами

AroundBelarus's picture

#

Выдатна! Падпісывайцеся!

MrHappy's picture

#

Подписался)

AroundBelarus's picture

#

Добра! Бярыце з сабою кубкі =)

MrHappy's picture

#

немного фоток!
https://photos.app.goo.gl/J8Uu4J...

AroundBelarus's picture

#

О, дзякуй! Я свае таксама дадаў!

#

Спасибо всем за прекрасный день! И за фоточки!)

#

Я тоже добавила фото в альбом)

Вход на сайт

Свежие комментарии

nadic6: Я тоже добавила фото в альбом) #
4 года 23 нд назад,
MilaMila: Спасибо всем за прекрасный день! И за фоточки!) #
4 года 23 нд назад,
AroundBelarus: О, дзякуй! Я свае таксама дадаў! #
4 года 23 нд назад,
MrHappy: немного фоток! https://photos.app.goo.gl/J8Uu4J... #
4 года 23 нд назад,
AroundBelarus: Добра! Бярыце з сабою кубкі =) #
4 года 23 нд назад,
MrHappy: Подписался) #
4 года 23 нд назад,
AroundBelarus: Выдатна! Падпісывайцеся! #
4 года 23 нд назад,
Undine: Я с вами #
4 года 23 нд назад,
AroundBelarus: У мяне спачатку была авантурная ідэя, з дома узяць з сабою рыбацкія прыблуды і вуду, а таксама... #
4 года 23 нд назад,
Maks1980: Поехали #
4 года 23 нд назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю