(UPD) Мінск - Брэст
UPD. 09.06.2020
Вітаю, сябры!
У меня ўжо даўно была ідэя даехаць з Мінска да Брэста на ровары, па дарозе заяжджаць у цікавыя мясціны, глядзець мястэчкі, сядзібы і замкі.
Гэта велападарожжа разлічана прыкладна на 7 дзён, магчыма больш, бо не хочацца ляцець па 100 км у дзень. Прыкладны кіламетраж - 50-80 км у дзень, з адпачынкам, абедамі, музеямі, фота, плаваннем і вогнішчам. Начоўка ў палатцы, пару начэй магчыма домікі/хостэлы/гатэлі.
Дарога і што нас чакае:
- 1 дзень Мінск - Станькава - Акіньчыцы (радзіма Якуба Коласа) (86 км) (Субота)
- 2 дзень Акіньчыцы - Нясвіжскі замак (ЮНЭСКО) - Мірскі замак (ЮНЭСКО) (75 км) (Нядзеля)
- 3 дзень Мір - Вялікая Мядзведка (радзіма Ігната Дамейкі) - Ішкалдзь (прыгажэйшы касцёл) - Зубр - Завосье (радзіма Адама Міцкевіча) - Баранавічы (музей паравозаў) (76 км) (Панядзелак)
- 4 дзень Баранвічы - Івацэвічы (Дуга Струвэ - ЮНЭСКО) (72 км) (Аўторак)
- 5 дзень Івацэвічы - Косава (радзіма Тадэвуша Касцюшкі) - Ружаны (палац Сапегаў) - Пружаны (89 км) (Серада)
- 6 дзень Пружаны - Камянец (Белая Вежа) (65 км) (Чацвер)
- 7 дзень Камянец - Брэст (43 км) (Пятніца)
- 8 дзень у Брэсце (Брэсцкая крэпасць і г.д.) і цягнік на Мінск (Субота)
Усяго каля 500 кіламетраў!
Назад вяртацца будзем цягніком Брэст-Мінск, межрэгіянальных бізнэс ліній (то бок з месцам для ровару). Ад'яжджае ён а 19.05 з Брэста, прыяжджае ў Мінск а 22.40. Купіць білет праз інтэрнэт можна з 15.06.2020 (што я і раю зрабіць). Такім чынам, у нас будуць амаль цэлыя суткі ў Брэсце, думаю, хопіць на агляд.
Кропкі зыходу будуць - гэта Баранавічы і Івацэвічы (палова шляху)
Выяжджаем у суботу, каб у наступную пятніцу быць у Брэсце, мець адзін дзень на адпачынак і агляд гораду, і каб вернуцца да дому ў суботу вечарам, і мець яшчэ адзін выходны, а не адразу ісці на працу.
Як мы едзем:
Гэта паездка для тых, хто любіць прыгоды і авантуры.
Я ведаю, як яна пачнецца, але не ведаю, чым скончыцца. Магчыма, мы даедзем да пункту знаходжання, магчыма усё бросім на паўдарозе і будзем шукаць пуці да дому. Таму вельмі важна эмацыянальны пазітыў і надзея на лепшае =)
Наша падарожжа - гэта сумесныя рашэнні і ідэі, таму можна пакідаць свае каментары і заўвагі.
Па пунктах:
1. Першая мэта нашай вандроўкі - добра правесці час. Таму сярэдняя хуткасць у дзень наша будзе невялікая, ад 10 да 15 км/г, у залежнасці ад надвор'я, ветру, стану групы.
2. Другая мэта вандроўкі - добра правесці час =) Таму яна не падыйдзе для тых, хто любіць хучэй, вышэй, мацней, у нас не спаборніцтва.
3. Усё ж такі трэба разлічваць свае сілы ( то бок для вас гэта не павінен быць пачатак сезону), пастарацца зрабіць некалькі пакатушак больш за 50 км за раз.
4. Мы будзем усіх чакаць, дапамагаць і патрымліваць. Ніякі Несвіжскі замак не варты здароўя. Гэта не Парыж, які можна ўбачыць і памярэць.
5. Падчас вандроўкі абавязкова будзем добра харчавацца (агульны кацёл), са снеданнем, абедам і вячэрай, гарачымі і халоднымі блюдамі, першым, другім і трэцім. Энэргія нам патрэбна.
6. Кушаць ад часу да часу будзем ў кавярнях, спаць будзем у палатках, але мінімум раз трэба будзе ў гасцініцы/хостэлу (каб добра адпачыць, падзарадзіць усю электроніку, пасцяраць рэчы).
7. Таму трэба будзе мець з сабою грошы.
Падрыхтоўка:
- падрыхтаваны прыкладны план харчавання
- рыхтуецца прыкладны кошт вандроўкі
- падрыхтаваны штодзённы план вандроўкі
Што мець з сабою:
Трэба браць як можна менш рэчаў ( у большасці сваёй адзенне і асабістую гігіену), бо едзем не аўтаномна, а заяжджаем ва ўсе гарадкі і вёскі. Вельмі раю не везці нічога на спіне, а ўладкаваць велаштаны на багжнік.
- Добра працуючы велік (зганяць на поўны тэхагляд перад паездкай)
- Адзенне падчас язды і зменнае для прывалу (акрамя усяго прочага вельмі раю ўзяць шлёпкі і плаўкі). Куртка-дажджавік
- Велаптэчка (+камера) і асабістая аптэчка
- Асабістыя сродкі гігены
- Палатка (калі ёсць)
- Карэмат (дыванік ў палатку)
- Спальнік
- Грошы (чым менш рэчаў, тым больш грошаў)
- Ліхтар (ноччу ехаць не будзем, але спатрэбіца на кэмпінгу)
- Сталовыя прыборы (кубак, талерка, нож)
- Паўэрбанк (калі ёсць), зарадка для мабільніка
- Сродак ад загару (сонца)
- Сродак супраць камароў
- ...
Забаронена падчас падарожжа:
- Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
- Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем
- Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
- Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны
Вельмі пажадана падчас падарожжа:
- Лёгкасць, пазітыў, добрае пачуццё гумару, цікавасць да наваколля
- Знаёмасць гісторыі (!)
- Добры фізічны стан
- Смеласць і авантурнасць
- ...
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
Подпишусь, предварительно, и я
#
Предварительно.
#
Канешне, падписвайцесь. Калі не будзе атрымоўвацца - адпісвайцесь, Каб ведаць дакладную лічбу людзей і планаваць!
#
Заманчиво присоединиться от Ивацевич до Бреста, ближе к дате попробую обсудить такой вариант с оргом. Предварительно плюсуюсь.
#
Как там покатушка? В силе? Выезд точно планируется в пятницу утром?
#
Ну калі са мною паедзе хоць адзін чалавек - тады ў сіле. Бо калі я паеду адзін - у мяне іншы будзе маршрут. Выезд планую ў пятніцу, але, пры жаданні, можна і ў іншы дзень. Усё абгаворваецца, але я абаснаваў, чаму менавіта ў пятніцу.
#
Я планирую ехать. И, надеюсь, ничего не изменится у меня. Выезд бы перенести на субботу, так как неохота два дня терять отпуска.
#
Не зусім зразумеў, як у вас з отпускам там траціцца. Па маім падлікам, калі ў пятніцу выяжджаць, то ў наступную пятніцу мы будзем ў Брэсце. А ў суботу можна ехаць на Мінск. А ў нядзелю ўжо дома адачываць і адсыпацца =)
#
Если выезжать в пятницу, то и отпуск надо писать с пятницы по пятницу, включая 27 и 28 июня, так как отпуск у нас календарные дни, а не рабочие. Если выехать в субботу, то писать уже можно с понедельника по пятницу. В любом случае, решать вам.
#
аа, я такога не ведаў. Я да заўтра падумаю.
#
Усё, я падумаў, прыкінуў, паглядзеў - выходзіць вельмі добра, калі мы як раз ў суботу паедзем. Тады ў наступную пятніцу будзем у Брэсце, суткі на агляд гораду, а ў 23.00 прыкладна будзем ужо ў Мінску (4 ліпеня). Усё гэта адлюстраваў у тэксце.
#
Отлично!
#
Такой вопрос: а у тех кто хочет, будет возможность все ночи провести всё-таки в гостинице какой? ) Сплю я плохо в любых необычных условиях, в палатках особенно. Остановки на ночь планируются вблизи каких-то населённых пунктов где можно будет найти гостиницу? Или возможны стоянки в чистом поле тоже?
#
И ещё вопрос: будет ли какое чёткое расписание побудки и отъезда? Т.е. в каком часу надо будет уже быть на месте основной стоянки группы, если ночевал в гостинице в городе неподалёку?
#
Вельмі добрыя патанні.
Што тычыцца гасцініц.
Я сам не вельмі люблю палаткі, і лепш пасплю ў хостэлу альбо гасцініцы. Але ёсць адзін вялікі мінус - кошт. Мінулым летам я плаціў за 1 ноч у гасцініцах малых гарадоў каля 30-40 рублёў. Калі гэта памножыць на 6-7 начэй, выйдзе значная сума.
З інашага боку, пасля дня дарогі спаць у палатках лепш, чым пасля дня шашлыкоў напрыклад. Па майму досведу, першая ноч спіцца дрэнна, другая лепш, а трэцяя як дома =). Таму я раю паспрабаваць пару начэй паспаць у палатцы.
Таксама ў апісані напісана, дзе мы павінны быць кожны дзень вечарам. Гэта досыць вялікія месцы і там напэўна будуць гасцініцы (можна ў гугл паглядзець).
Пытанне з пабудкай. Мы будзем прачынацца у 8-8.30 раніцы, каб у 10 ўжо рухацца. А прыезд не рэгламентуецца, дні цяпер доўгія, таму дакладна не ноччу.
#
Можно присоединиться если нет палатки м спального мешка?
#
Можна. Толькі пытанне, дзе вы будзеце спаць? =)
У нас цяпер такі расклад, што не ясна, колькі вольных месц у палатках.