(UPD) Мінск - Брэст

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/17809 - [node 17809]
Тип покатушки: 
Обычная покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 27.июн.2020 - 8:00
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
прыгоды, авантуры
Планируемое расстояние: 
500км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка
Типы дорог: 
бездорожье

UPD. 09.06.2020

 

Вітаю, сябры!

У меня ўжо даўно была ідэя даехаць з Мінска да Брэста на ровары, па дарозе заяжджаць у цікавыя мясціны, глядзець мястэчкі, сядзібы і замкі.

Гэта велападарожжа разлічана прыкладна на 7 дзён, магчыма больш, бо не хочацца ляцець па 100 км у дзень. Прыкладны кіламетраж - 50-80 км у дзень, з адпачынкам, абедамі, музеямі, фота, плаваннем і вогнішчам. Начоўка ў палатцы, пару начэй магчыма домікі/хостэлы/гатэлі.

Дарога і што нас чакае:

  • 1 дзень Мінск - Станькава - Акіньчыцы (радзіма Якуба Коласа) (86 км) (Субота)
  • 2 дзень Акіньчыцы - Нясвіжскі замак (ЮНЭСКО) - Мірскі замак (ЮНЭСКО) (75 км) (Нядзеля)
  • 3 дзень Мір - Вялікая Мядзведка (радзіма Ігната Дамейкі) - Ішкалдзь (прыгажэйшы касцёл) - Зубр - Завосье (радзіма Адама Міцкевіча) - Баранавічы (музей паравозаў) (76 км) (Панядзелак)
  • 4 дзень Баранвічы - Івацэвічы (Дуга Струвэ - ЮНЭСКО) (72 км) (Аўторак)
  • 5 дзень Івацэвічы - Косава (радзіма Тадэвуша Касцюшкі) - Ружаны (палац Сапегаў) - Пружаны (89 км) (Серада)
  • 6 дзень Пружаны - Камянец (Белая Вежа) (65 км) (Чацвер)
  • 7 дзень Камянец - Брэст (43 км) (Пятніца)
  • 8 дзень у Брэсце (Брэсцкая крэпасць і г.д.) і цягнік на Мінск (Субота)

Усяго каля 500 кіламетраў!

Назад вяртацца будзем цягніком Брэст-Мінск, межрэгіянальных бізнэс ліній (то бок з месцам для ровару). Ад'яжджае ён а 19.05 з Брэста, прыяжджае ў Мінск а 22.40. Купіць білет праз інтэрнэт можна з 15.06.2020 (што я і раю зрабіць). Такім чынам, у нас будуць амаль цэлыя суткі ў Брэсце, думаю, хопіць на агляд. 

Кропкі зыходу будуць - гэта Баранавічы і Івацэвічы (палова шляху)

Выяжджаем у суботу, каб у наступную пятніцу быць у Брэсце, мець адзін дзень на адпачынак і агляд гораду, і каб вернуцца да дому ў суботу вечарам, і мець яшчэ адзін выходны, а не адразу ісці на працу.

 

Як мы едзем:

Гэта паездка для тых, хто любіць прыгоды і авантуры. 

Я ведаю, як яна пачнецца, але не ведаю, чым скончыцца. Магчыма, мы даедзем да пункту знаходжання, магчыма усё бросім на паўдарозе і будзем шукаць пуці да дому. Таму вельмі важна эмацыянальны пазітыў і надзея на лепшае =)

Наша падарожжа - гэта сумесныя рашэнні і ідэі, таму можна пакідаць свае каментары і заўвагі.

Па пунктах:

1. Першая мэта нашай вандроўкі - добра правесці час. Таму сярэдняя хуткасць у дзень наша будзе невялікая, ад 10 да 15 км/г, у залежнасці ад надвор'я, ветру, стану групы.

2. Другая мэта вандроўкі - добра правесці час =) Таму яна не падыйдзе для тых, хто любіць хучэй, вышэй, мацней, у нас не спаборніцтва.

3. Усё ж такі трэба разлічваць свае сілы ( то бок для вас гэта не павінен быць пачатак сезону), пастарацца зрабіць некалькі пакатушак больш за 50 км за раз.

4. Мы будзем усіх чакаць, дапамагаць і патрымліваць. Ніякі Несвіжскі замак не варты здароўя. Гэта не Парыж, які можна ўбачыць і памярэць.

5. Падчас вандроўкі абавязкова будзем добра харчавацца (агульны кацёл), са снеданнем, абедам і вячэрай, гарачымі і халоднымі блюдамі, першым, другім і трэцім. Энэргія нам патрэбна.

6. Кушаць ад часу да часу будзем ў кавярнях, спаць будзем у палатках, але мінімум раз трэба будзе ў гасцініцы/хостэлу (каб добра адпачыць, падзарадзіць усю электроніку, пасцяраць рэчы).

7. Таму трэба будзе мець з сабою грошы.

Падрыхтоўка:

  • падрыхтаваны прыкладны план харчавання
  • рыхтуецца прыкладны кошт вандроўкі
  • падрыхтаваны штодзённы план вандроўкі

Што мець з сабою:

Трэба браць як можна менш рэчаў ( у большасці сваёй адзенне і асабістую гігіену), бо едзем не аўтаномна, а заяжджаем ва ўсе гарадкі і вёскі.  Вельмі раю не везці нічога на спіне, а ўладкаваць велаштаны на багжнік.

  1. Добра працуючы велік (зганяць на поўны тэхагляд перад паездкай)
  2. Адзенне падчас язды і зменнае для прывалу (акрамя усяго прочага вельмі раю ўзяць шлёпкі і плаўкі). Куртка-дажджавік
  3.  Велаптэчка (+камера) і асабістая аптэчка
  4.  Асабістыя сродкі гігены
  5.  Палатка (калі ёсць)
  6.  Карэмат (дыванік ў палатку)
  7.  Спальнік
  8.  Грошы (чым менш рэчаў, тым больш грошаў)
  9. Ліхтар (ноччу ехаць не будзем, але спатрэбіца на кэмпінгу)
  10. Сталовыя прыборы (кубак, талерка, нож)
  11. Паўэрбанк (калі ёсць), зарадка для мабільніка
  12. Сродак ад загару (сонца)
  13. Сродак супраць камароў
  14. ...

Забаронена падчас падарожжа:

  1. Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
  2. Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем
  3. Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
  4. Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны
  5.  

Вельмі пажадана падчас падарожжа:

  1. Лёгкасць, пазітыў, добрае пачуццё гумару, цікавасць да наваколля
  2. Знаёмасць гісторыі (!)
  3. Добры фізічны стан
  4. Смеласць і авантурнасць
  5. ...

 

Babruychan1n's picture

#

Подпишусь, предварительно, и я

filianov's picture

#

Предварительно.

AroundBelarus's picture

#

Канешне, падписвайцесь. Калі не будзе атрымоўвацца - адпісвайцесь, Каб ведаць дакладную лічбу людзей і планаваць!

haron's picture

#

Заманчиво присоединиться от Ивацевич до Бреста, ближе к дате попробую обсудить такой вариант с оргом. Предварительно плюсуюсь.

Babruychan1n's picture

#

Как там покатушка? В силе? Выезд точно планируется в пятницу утром?

AroundBelarus's picture

#

Ну калі са мною паедзе хоць адзін чалавек - тады ў сіле. Бо калі я паеду адзін - у мяне іншы будзе маршрут. Выезд планую ў пятніцу, але, пры жаданні, можна і ў іншы дзень. Усё абгаворваецца, але я абаснаваў, чаму менавіта ў пятніцу.

Babruychan1n's picture

#

Я планирую ехать. И, надеюсь, ничего не изменится у меня. Выезд бы перенести на субботу, так как неохота два дня терять отпуска.

AroundBelarus's picture

#

Не зусім зразумеў, як у вас з отпускам там траціцца. Па маім падлікам, калі ў пятніцу выяжджаць, то ў наступную пятніцу мы будзем ў Брэсце. А ў суботу можна ехаць на Мінск. А ў нядзелю ўжо дома адачываць і адсыпацца =)

Babruychan1n's picture

#

Если выезжать в пятницу, то и отпуск надо писать с пятницы по пятницу, включая 27 и 28 июня, так как отпуск у нас календарные дни, а не рабочие. Если выехать в субботу, то писать уже можно с понедельника по пятницу. В любом случае, решать вам.

AroundBelarus's picture

#

аа, я такога не ведаў. Я да заўтра падумаю.

AroundBelarus's picture

#

Усё, я падумаў, прыкінуў, паглядзеў - выходзіць вельмі добра, калі мы як раз ў суботу паедзем. Тады ў наступную пятніцу будзем у Брэсце, суткі на агляд гораду, а ў 23.00 прыкладна будзем ужо ў Мінску (4 ліпеня). Усё гэта адлюстраваў у тэксце.

Babruychan1n's picture

#

Отлично!

#

Такой вопрос: а у тех кто хочет, будет возможность все ночи провести всё-таки в гостинице какой? ) Сплю я плохо в любых необычных условиях, в палатках особенно. Остановки на ночь планируются вблизи каких-то населённых пунктов где можно будет найти гостиницу? Или возможны стоянки в чистом поле тоже?

#

И ещё вопрос: будет ли какое чёткое расписание побудки и отъезда? Т.е. в каком часу надо будет уже быть на месте основной стоянки группы, если ночевал в гостинице в городе неподалёку?

AroundBelarus's picture

#

Вельмі добрыя патанні.
Што тычыцца гасцініц.
Я сам не вельмі люблю палаткі, і лепш пасплю ў хостэлу альбо гасцініцы. Але ёсць адзін вялікі мінус - кошт. Мінулым летам я плаціў за 1 ноч у гасцініцах малых гарадоў каля 30-40 рублёў. Калі гэта памножыць на 6-7 начэй, выйдзе значная сума.
З інашага боку, пасля дня дарогі спаць у палатках лепш, чым пасля дня шашлыкоў напрыклад. Па майму досведу, першая ноч спіцца дрэнна, другая лепш, а трэцяя як дома =). Таму я раю паспрабаваць пару начэй паспаць у палатцы.
Таксама ў апісані напісана, дзе мы павінны быць кожны дзень вечарам. Гэта досыць вялікія месцы і там напэўна будуць гасцініцы (можна ў гугл паглядзець).

Пытанне з пабудкай. Мы будзем прачынацца у 8-8.30 раніцы, каб у 10 ўжо рухацца. А прыезд не рэгламентуецца, дні цяпер доўгія, таму дакладна не ноччу.

#

Можно присоединиться если нет палатки м спального мешка?

AroundBelarus's picture

#

Можна. Толькі пытанне, дзе вы будзеце спаць? =)
У нас цяпер такі расклад, што не ясна, колькі вольных месц у палатках.

Вход на сайт

Свежие комментарии

AroundBelarus: Можна. Толькі пытанне, дзе вы будзеце спаць? =) У нас цяпер такі расклад, што не ясна, колькі... #
3 года 40 нд назад,
SmillerMan: Можно присоединиться если нет палатки м спального мешка? #
3 года 40 нд назад,
AroundBelarus: Вельмі добрыя патанні. Што тычыцца гасцініц. Я сам не вельмі люблю палаткі, і лепш пасплю ў хостэлу... #
3 года 1 неделя назад,
AlexSam: И ещё вопрос: будет ли какое чёткое расписание побудки и отъезда? Т.е. в каком часу надо будет уже... #
3 года 42 нд назад,
AlexSam: Такой вопрос: а у тех кто хочет, будет возможность все ночи провести всё-таки в гостинице какой? )... #
3 года 42 нд назад,
Babruychan1n: Отлично! #
3 года 42 нд назад,
AroundBelarus: Усё, я падумаў, прыкінуў, паглядзеў - выходзіць вельмі добра, калі мы як раз ў суботу паедзем. Тады... #
3 года 42 нд назад,
AroundBelarus: аа, я такога не ведаў. Я да заўтра падумаю. #
3 года 42 нд назад,
Babruychan1n: Если выезжать в пятницу, то и отпуск надо писать с пятницы по пятницу, включая 27 и 28 июня, так... #
3 года 42 нд назад,
AroundBelarus: Не зусім зразумеў, як у вас з отпускам там траціцца. Па маім падлікам, калі ў пятніцу выяжджаць, то... #
3 года 42 нд назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю