Велаэкскурсія "Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х"
"Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х"
эпатажная велаэкскурсія і сустрэча з паэтам Дз. Строцавым
13 кастрычніка, 19-00
удзел бясплатны, па запісе:
info@mienskbiketour.by
https://vk.com/mienski.vielaspacyr
https://www.facebook.com/mienski...
www.mienskbiketour.by
Ужо традыцыйна "Менскі велашпацыр" закрывае веласезон самай эпатажнай са сваіх велаэкскурсій. І ўжо традыцыйна - адбываецца гэта ў найменш прыдатны для ровараў час, у змрочны кастрычніцкі вечар.
Мінскія мастакі-авангардысты з арт-суполкі "Беларускі клімат", адчуваючы сум і нуду узорнай савецкай сталіцы канца 1980-х, вырашылі напоўніць яе зданямі і прывідамі, рыцарамі і цмокамі, руінамі замкаў і таемнымі знакамі...
Вячэрнія прагулкі з эпатажнымі выхадкамі і бясконцае фантазіраванне творчых маладзёнаў на тэму знакавых гарадскіх аб'ектаў з цягам часу пераўтварылася ў сапраўдны экскурсійны маршрут, які напоўніў горад новым містычным сэнсам, зусім іначай патлумачыў яго прастору, паходжанне і назву. У савецкі час за падобныя гісторыі можна было вельмі лёгка - нарвацца на гопніка, трапіць у пастарунак, атрымаць дыягназ. А сёння - мы запрашаем у гэтае падарожжа вас, прыхільнікі горада, гумару і прыгодаў.
Напрыканцы экскурсіі нас гасцінна будзе чакаць "Кальянная №1", дзе мы сустрэнемся з вядомым паэтам Дзмітрыем Строцавым, удзельнікам суполкі "Беларускі клімат", адным з аўтараў распаведзеных падчас экскурсіі гісторый.
іншыя бліжэйшыя экскурсіі:
15.10, 14-00 Водар Асмалоўкі: пешаходная экскурсія
29.10, 13-00 Мінскія навамучанікі: горад подзівгаў 1920-50-х гадоў
IП Абрамчук Р.М., УНП 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
Роман, а кто велоэкскурсию проводить будет? Лично Вы или Валентина?
#
Гэты маршрут пакуль праводжу толькі я.
#
Гэты маршрут пакуль праводжу толькі я
#
Всё вспомнить 1980 годы!!!
#
Так! Далучайцеся!
#
Не получается приехать