МРТ: Маркіроўка маршрута

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/4582 - [node 4582]
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
воскресенье, 29.июл.2012 - 16:50
Планируемое расстояние: 
90км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка

Мінскае роварнае таварыства распачынае вялікую працу – стварэнне велатурыстычных маршрутаў  па ўсёй Беларусі. Стварэнне – гэта значыць разведка, маркіраванне, апісанне, стварэнне сайта. Задача, безумоўна, глабальная, таму пачнем мы з пазначэння ўжо праверанага 20-кіламетровага маршрута недалёка ад Валожына. У сувязі з гэтым абвяшчаецца пакатушка “Маркіроўка маршрута”.

План просты: у нядзелю, 29 ліпеня,  пасля абеду выязжаем у аграсядзібу “Марцінова гусь” – адназу на электрычцы да Аляхновічаў, адтуль – сваім ходам. Ад'езд аэлектрычкай на Маладзечна ў 16.09. Збор на вакзале каля прыгарадных касаў, што блізу 23-й каляі ў 15.50. Хто не паспее - заходзіць адразу ў трэці вагон. Там мы начуем і ўвесь наступны дзень прысвячаем маркіроўцы маршрута. Увечары шашлычым, начуем і ў аўторак вяртаемся ў Мінск.

Начлег – у аграсядзібе, таму намёты можна не браць, але спальнікі, бадай што, спатрэбяцца.
Фарбай, пэндзлямі і трафарэтамі забяспечвае Мінскае роварнае таварыства.
Ездзіць будзем спакойна і матрасна.

P.S. Месцаў начлегу шмат, але іхняя колькасць не бясконцая.

lazy's picture

#

Калі на тыдзень зрушыцца тэрмін - то я далучуся абавязкова, а так на гэтую дату мяне нажаль ня будзе.

skrypka's picture

#

Праз тыдзень, бадай што, зноў паедзем - гэта першая падобная паездка, але не апошняя.

#

Рабочая версия рекомендаций по разметке: https://github.com/downloads/jek...

#

Слухай, а ўсё ж на выходных аніякай магчымасці няма зрабіць? Ночыць у намётах, напрыклад.

skrypka's picture

#

Не, аніяк. Паедзем так, як задумалі.

#

Глядзі сам, але ж з цябе валанцёрскія мерапрыемствы па 10-15 чалавек. Гл. скайп. І круціся, як хочаш Smile

Вход на сайт

Свежие комментарии

jekhor: Глядзі сам, але ж з цябе валанцёрскія мерапрыемствы па 10-15 чалавек. Гл. скайп. І круціся, як... #
12 лет 22 нд назад,
skrypka: Праз тыдзень, бадай што, зноў паедзем - гэта першая падобная паездка, але не апошняя. #
12 лет 22 нд назад,
skrypka: Не, аніяк. Паедзем так, як задумалі. #
12 лет 22 нд назад,
jekhor: Слухай, а ўсё ж на выходных аніякай магчымасці няма зрабіць? Ночыць у намётах, напрыклад. #
12 лет 22 нд назад,
jekhor: Рабочая версия рекомендаций по разметке: https://github.com/downloads/jek... #
12 лет 22 нд назад,
lazy: Калі на тыдзень зрушыцца тэрмін - то я далучуся абавязкова, а так на гэтую дату мяне нажаль ня... #
12 лет 22 нд назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю