Платная велаэкскурсія з пахам хмелю "Мінск графа Чапскага"

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/8409 - [node 8409]
Тип покатушки: 
Коммерческая покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
среда, 18.июн.2014 - 18:30
Место сбора: 
Другое
Планируемое расстояние: 
12км

Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага” з наведваннем піўзавода “Аліварыі” – мы зазірнем у Мінск канца XIX ст., калі нашым гораданачальнікам становіцца надзвычай энэргічны, багаты, амбіцыйны і патрыятычна настроены малады чалавек з вядомага графскага роду Чапскіх. Калі напачатку сваёй кар’еры Караль Чапскі наклікаў на сябе мноства падазроных папрокаў ад недаверлівых гараджанаў, то ўжо праз дзесяць з лішкам год яго ставілі ў прыклад іншым гораданачальнікам Расійскай Імперыі за яго ўменне любіць свой горад і развіваць яго за ўласныя грошы. Чапскі, дзякуючы свайму жывому, творчаму розуму, прыхільнасці да Мінска і выдатнаму таленту фінансіста здолеў ператварыць Мінск у сапраўды еўрапейскі, культурны, камфортны для жыцця горад. Па мясцінах, звязаных з кіпучай дзейнасцю графа Чапскага – нашая велавандроўка. Сапраўднай разынкай экскурсіі стане наведванне старога бровара, які належыў Чапскаму, (сёння - піўзавод “Аліварыя”). Супрацоўнікі музея піўзавода правядуць нас па старых завадскіх карпусах часоў Чапскага, пазнаёмяць з тэхналогіяй варэння піва і вядома ж, узгадаюць самога графа і яго час, калі гісторыя завода толькі распачыналася. Экскурсія па “Аліварыі” для ўдзельнікаў велаэкскурсіі – бясплатная.

Арганізатар – “Менскі велашпацыр”

Старт – 18 чэрвеня, серада, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця.

Працягласць – 3 гадзіны.

Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца).

Падрабязнасці:

www.mienskbiketour.by

+375297040018

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю