Як мы былі на Палессі
Дзіўна, чаму тое, што найбольш забірае сілаў, найбольш і задавальнення прыносіць? Ну вось, напрыклад, сэкс. Стамляешся, пацееш, але пры гэтым атрымліваеш асалоду. Вось так было і зараз. Сэксуальна.
Можна пачаць, напрыклад, з таго, што мне на зборы (разам з падрыхтоўкай ровара і дарогай да станцыі) было толькі паўтары гадзіны. Але я паспеў, хаця і з цяжкасцю. Ды толькі не пра тое гамонка.
І нават не пра тое, што перад паездкай я вельмі баяўся, што будзе пастаянна ліць дождж. І не пра тое, што нам пашанцавала, і дажджу амаль не было.
А раскажу я пра тое, што на вакзале мы ўсе сабраліся і высветлілі, што я (каюся!) не паспеў купіць абяцаны алкаголь. І ўжо не паспяваў. Шчасце, што з намі была цудоўная дзяўчынка Таццянка, якая такі па спрадвечнай жаночай мудрасці прыхапіла. А таксама быў Юра, які, праваджаючы нас, сунуў пакет, а ў ім… Але па чарзе.
Калі мы яшчэ куплялі квіткі, то высветлілі, што плацкартных вагонаў няма. Ехаць жа нам трэба было ноч. І туды, і назад. Мы пацікавіліся, што ёсць, і нам адказалі: агульныя. Само сабой, расчараванню нашаму не было межы, пагатоў касірка нават не магла сказаць, якія гэта будуць агульныя вагоны – на базе плацкарту альбо на базе дызеля. Паўстала нават ідэя аб змене маршруту, але потым мы вырашылі проста купіць па два квіткі на чалавека – на ўсялякі выпадак. І вось мы так і зрабілі, і сустрэліся ўвечары ў пятніцу 12 красавіка на вакзале (праўда, у складзе -1 удзельнік і + не ведаю колькі праваджаючых), і пачалі чакаць цягнік.
Цягнік прыехаў, мы падкацілі да свайго вагона, хутка і абы-як запакаваліся ды палезлі.
Панове, гэта быў агульны вагон на базе купэйнага! Мы зусім разгубіліся – секунды недзе на паўтары. А потым пазапіхвалі ўсе ровары ў адно купэ, у другое паклалі рэчы, а ў трэцяе заселі піць. Селі і падумалі, што мы правільна купілі квіткі – цяпер усё будзе добра. І ўсё было добра, аж пакуль мы не высветлілі, што ў нас ёсць лішні пакет з выпіць і закусіць. Спалоханыя, мы пабеглі па вагоне шукаць таго, каго пакрыўдзілі, а потым прыгадалі, што добры хлопчык Юра проста зрабіў нам нечаканы падарунак.
Дзякуй табе, добры чалавеча! Каб не твая гарэлка, давялося б усю дарогу адным каньяком душыцца J
Душэўна і нядоўга пасядзеўшы, паваліліся мы на паліцы і ўключылі храпавіцу.
І мы паспалі, а потым рана ўсталі ды пачалі выгружацца. І выгрузіліся ў Іванаве.
Выгрузіліся і паехалі.
Першай задачай было даехаць да Піны. І мы да яе даехалі даволі хутка і па асфальце. Праўда, гэта была тая частка Піны, якая называецца “Днепра-Бугскі канал”.
Мы заехалі на мост,
потым спусціліся пад мост (бо мжычка, аднак, трохі была) і там, пры дапамозе цудоўнай Лёнінай печкі
зладзілі сабе выдатнае сняданне. Трохі пазаймаліся альпінізмам,
а потым паехалі далей.
Далей дарога была зусім не асфальтавай. Чортаў грэйдэр з ямамі, лужынамі і гразюкай. Але імпэт дарога нам не сапсавала, і мы спакойна даехалі да вёскі Яечкавічы, дзе залезлі на сапраўдны паром і …. пачалі там фатаграфавацца.
А што яшчэ заставалася рабіць? На паромы, як высветлілася, быў яшчэ не сезон, таму Піну мы пераехалі па наплаўным мосце і парулілі ў бок возера Завышчанскага. Перад гэтым мы, канечне, доўга думалі і спрачаліся, ці трэба туды ўвогуле піліць, бо дарога можа быць дрэнная, а на возеры можа быць нецікава, ды толькі прага прыгодаў перамагла.
Безумоўна, паслухаўшы парады мясцовых жыхароў, мы нармальна заблукалі і заехалі на плантацыю збору бярозавага соку. Мы нават хацелі яго купіць, але мужыкі парагаталі і сказалі: “Ды бярыце так колькі хочаце!” І я палез браць.
Не звяртайце ўвагу на надпіс, у гэтай цыстэрне сапраўды было пад плешку свежанькага бярозавічку!
Мы нават спыніліся ў бярозавым гаёчку, сярод вось такіх пакетаў,
з якіх мы набіралі сок, каб прыгатаваць чай і кашу. І кашка была, я вам скажу, проста выключная!
Да возера Завышчанскага мы дайшлі. Менавіта дайшлі, бо дарога была то такая,
такая,
і такая
Карацей, дабраліся. Нават паспелі ў краму, закупіліся, пераадолелі яшчэ некаторую колькасць бездарожжа і апынуліся каля Завышчанскага возера
на стаянцы
і селі за стол
Далей пра першы дзень пісаць больш нічога не буду, бо вельмі рана заснуў.
А на другі дзень мы паехалі далей. І дарогі былі яшчэ горшыя,
лужыны – глыбейшыя,
гразюка – страшнейшая, але прыгажосць…
Мы нават залезлі на павалены дуб,
потым хацелі яго распіліць,
але ў нас не атрымалася, і мы паехалі далей.
Дакладней, пайшлі. Ішлося цяжка, вады не хапала, і таму калі нам пашчасціла дабрацца да вёскі Перахрэсце, нашая радасць не ведала межаў.
А вёсачка гэтая – нешта неверагоднае. Два жылых дома (бабулькі, зразумела) і дзве закінутыя вуліцы. Гэта нагадвае ці то этнаграфічны музей, ці то постапакаліптычны раман, ці то невядома што яшчэ. Прыгожа, прыцягальна, звабліва. Глеб нават знайшоў там неверагодныя збанкі
(пахвастаюся – адзін з іх зараз стаіць у мяне дома!), а Лёня – фуражку
А потым была зноў дарога, і пад коламі шумеў грэйдэр, а потым асфальт, а потым мы, стамлёныя ўшчэнт, забраліся ў рэстарацыю на пінскім вакзале, і было нам добра, цёпла і весела.
А потым была дарога ў Мінск, і вяртанне, і зламаны эксцэнтрык, і прабітае кола, і скамячанае развітанне (бо ўсе стаміліся і спяшаліся), а праз дзень патэлефанаваў мне Аляксей і сказаў: “Забяры мяне зноў на Палессе”. І я паабяцаў. Таму – рыхтуйцеся да паездак!
І яшчэ – дзякуй усім, хто паехаў. З вамі можна нават у агонь ісці і не баяцца. Спадзяюся, што таксама не падмануў вашыя спадзяванні.
Ваш Ігар Скрыпка
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие Отчёты
Свежие комментарии
TOP-10 за месяц
[Записей не найдено]
#
Просто слов нет.
Вы молодцы!
#
Молодец, Игорь - просто потрясающее описание поездки)) Браво))
#
Всем спасибо! Было незабываемо!!
#
Старичок - хочу СЕСКУ и на пикничок))
#
Малайчына што на мове.
#
Як аператыуна!Гэта паказчык вострых ды нястрымных ураджанняу! Дзякуй за падрабязную і моцную справаздачу. Але не напісау,што не усі ішлі па тых "дарогах"-шляхах.
С задавальненнем заусёды чытаю твой лёгкі стыль. Палессе неверагодны, казачны, для мяне край, якога хопіць на усё жыццё. Ведаю, што буду вандраваць там з года у год. Палессе жывы арганізм які у адрозненні ад іншых регіёнау "славянскага свету" захавау самабытнасць, мову, этнаграфічныя з'явы. Але самае галоуная-прыроднае асяроддзе ва усёй разнастайнасці з'явау. Ігар, асобнае беларускае ДЗЯКУЙ ад мяне! Прабач калі што за памылкі. Друкавау з ходу. Чакаем зноу ПАЛЕССЯ!
#
Господина Скрипку ,как всегда, очень приятно читать. Очень красивая наша родная мова.
Фотки затопов супер
#
Игорь, спасибо!
Очень интересно читается и с удовольствием смотрится!
#
які смачны тэкст! Усё дужа жыва загрузілася ў маім уяўленні, і захацелася з Вамі на Палессе (:
#
Ну дык у чым справа? Не апошні раз едзем - ласкава запрашаю!