ровар
Першы роварны фестываль у Берасці
Катаю, насамрэч, я даволі пасрэдна. Звычайна 20-30 км па ваколіцах Сокала (да аэрапорта самы цікавы маршрут)), альбо ў вёску. На ўдзел у велафестывалі мяне спакусіла hunter (дзякуй ёй вялікі за гэта!). Гэта быў мой першы вопыт удзелу (калі не лічыць два адкрыцці роварных сезонаў у Менску) у масавым зборы роварыстаў. І хачу адзначыць - што гэта дужа здораўскі вопыт!
У госці да Ізяслава
Бясплатная роварная экскурсія "У госці да Ізяслава" ужо ў гэту нядзелю! Не прапусціце наш трып з вясёлай кампаніяй, чакаем усіх!
Падрабязней: http://extreme-academy.by/blogafisha/04-08
Вінтажны рэтра-заезд на роварах у Кіеве
Гэтай суботай, 21 кастрычніка, у Кіеве адбыўся рэтра-парад на роварах. Сталічныя заўзятары роварнай культуры ўжо другі раз бралі ўдзел у Retro Tweed Run. Ледзі й джэнтльмены пачатку 20 стагоддзя прыбывалі на Пявучае поле, каб зарэгістравацца ў “вінтажным” велакруізе.
