алкарайд
Пикник на обочине
Выпадкова знайшоў адносна пустое мейсца ў горадзе, там ёсьць здаецца пара дрэваў на дровы, паспрабуем замуціць невялічкую вечарынку. Каму цікава - падкатвайце а 5-й на чыгуначную станцыю Лошыца, я сустрэну ахвочых. Мейсца само прыкладна тут.
на Вячу купацца
Традыцыйна цягнемся на Вячу. Людзей там будзе багата, таму будзем шукаць куды прыткнуцца. Бонусам можа вазьму прымус і зраблю кавы. Вяртацца будзем як нагуляемся, хутчэй за ўсё ў сьветлы час. Падпісайцеся, калі зьбярэцеся ехаць, каб ведаць, ці варта быць на мейсцы ў час.
на Вячу
Традыцыйна рушым на Вячу.
на Вячу
Традыцыйна бавім час на Вячы. Хто ніколі са мной не катаў - едзем нетаропка, я буду пасьля 200 км брэвету. Чакаем на ўсіх, нікога па дарозе ня кінем. У Дроздава наведаем краму, набудзем рознае. Калі ужо набяжыць народ на асноўным пляжы - палезем у лес, там можна папаліць вогнішча і ўвогуле нікому не замінаць.
на Вячу
уласна, хто пасьпявае - паехалі. План - у Дроздава на краму і далей на Вячу. Вяртацца засьветла.
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
зімовы касьцёл ў Гервятах
Паўтор (8 Сабж. Я - чалавек рызыкоўны, хачу пафотць і паздымаць копцярам касьцёл ў Гервятах. Збор 5-50 ранку, у цягніку вырашаем, куды дакладна едзем, я спадзяюся наведаць Варняны і Гервяты. Абавязкова браць тэрмас с гарбатай.
PS: Добра мець квітанцыю на наведваньне пагранзоны. http://gpk.gov.by/border/vezd-vh...
глінтвейн на Кастрычніцкай
Як і на новы год, сабрацца і прайсьціся па кілішку глінтвэйну на Кастрычніцкай.
Па кілішку за стары год
Разведка паведаміла, што кропкі з глінтвэйнам на кастрычніцкай працуюць у навагодні вечар да 10-ці. Таму запрашаю ахвочых сабрацца пад елачкай, выпіць па кілішку, там нядорага. Як будзе ня вельмі цёпла, то асабліва не затрымаемся, мяркую. Неблагой думкай будзе ўзяць тэрмакружку, каб не сьпяшацца піць.
31/12, 20:40, Кастрычніцкая - падрульвайце.
Цнянкакупалко
Сабж. Чыста сабрацца пасьля працы і крыху акунуцца-піўка дзябнуць.
На Вячу купацца
Едзем да Вячы і купаемся. Краму наведаем у Дроздава. Падпісвайцеся хто едзе каб ведаць, ці чакаць каго яшчэ.
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
