Падарожжа па заходняй Беларусi

18

Кола перакачалі

У сярэдзіне лета мы з Patrokl-ам каталі па Гродзенскай вобласьці. Пакуль ехалі я кожны дзень рабіў невялікія запісы. Зараз друкую справаздачу з фотаздымкамі.

Арыгінал чытайце на маём сайце.

Арыгінал запісаў пакінуты

Мы стартанулi 27 лiпеня са станцыi Мiнск пасажырскi, i рухаемся на Сулу. Там па плану да нас павiнны далучыцца Глеб вялiкi, Наташа, Антон i iншыя. Запланавана купанне, вогнишча, банька. Затрымаемся лагерам да вечара нядзелi. Заклiкаем да нас.

Дабралiся да першага лагера. Пакуль ехалi бачылi дзiкоў. Вёска Наваполле. Велмi прыгожае месца. Намёты стаяць на абрыве над рэчкай, на паляне стол з лавамi. З абрыва можна даваць нырка, чым i збiраемся займацца пад час прыняцця банi. Пакуль больш пiсаць не магу, бо заелi камары.

Дзік, вёска Наваполле

Дзік, вёска Наваполле

Пакінуты маёнтак

Рака Сула

Рака Сула

Глеб Вялікі

Вiншуем Вялiкага Глеба з днём нараджэння!

Агульны від на месца

Агульны від на месца

28 лiпеня

 

Настала ранiца. Сапраўдная, як мае быць. Памятыя, пасля дня нараджэння. Зараз пойдзем прыгаць у ваду i пiць гарбату.

 

Агульнае купанне ў Суле

Купанне ў Суле

Тут побач жыве дзядзька, тутэйшы. Сябар велабая — Барыс. Такi чалавек-прырода. Дык ён дзержа ў сябе на двары звычайнага дзiка. Ходзiць з iм у краму, выгульвае. Дык вось прывёў ён гэтага дзiка да нас на паляну. Сядзiм такiя, выпiваем, а побоч 200 кг дзiкага мяса носiцца, усё з'ядае что не так ляжыць. Пятакком сваiм круцiць. Усе дрэвы на палянне абчучыў ды смалу нават з'еў.

Барыс

Барыс з Глебам

Барыс са сваім дзіком

Хрун, Барыс  ды яго сабака

Хрун
Хрун хоча ўсё з'есьці

29 лiпеня

Паляна апусцела. Госьцi раз'ехалiся i засталiся мы адны. Пачалося сапраўднае падарожжа. За тры днi, як ня смешна, мы праехалi прыблiзна 20 кiлометраў. I то ў першы дзень. I зноў жа, як ня смешна, у Глеба здарыўся пракол. Ад сонца. Колы перагрэлiсь i нiпель не вытрымаў. Яшчэ смяшней было калi ён спрабаваў паставiць некалькi разоў старую камеру, а не новую, ды думаў што i запаска прабiлася таксама, з зачаго спрачаўся сам з сабой. З бадуна i не такое здараецца.

 

Рыхтуем камяні да бані

Рыхтуем камяні да бані

У начы тапiлi паходную баню. Хацеў сфатаграфаваць яе сёння дык не паспеў. Наляццела паветра i знесла нашу баню ў раку.

Заўтра мы выязджаем на расвеце. Плануем пабачыць такiя гарады як Мiр i Навагрудак. Лагер разбiваем на раццэ Молчадзь пад Навагрудкам.

30 лiпеня

Ад'езд з Сулы

Ад'езд з Сулы

Дзень з самога пачтку задаўся цяжкi. Нас як быццам нешта трымала на адным месцы. Ад'ехаўшы некалькi кiламетраў ад Наваполля прыйшлося вяртацца, бо забылi Глебаў тэлефон у Барыса. Аддавалi прыборы на зарадку. Толькi выехалi на добрую дарогу, як Глебава кола дала слабiну, узяло i спусцiла на роўным месцы. I панеслася. Клеiлi мы клеiлi, дакачвалi, падкачвалi. Жарыць пекла. Увогуле да Мiра даходзiлi ўжо пяшком.

Мірскі замак

Мірскі замак

Там адшукалi шынамантаж дзе ў камеру ўсадзiлi нiпель ад трактара.

Ніпель ад камбайна ў роварным коле

Ніпель ад камбайна  ў роварным коле

Нейкiм цудоўным вобразам мы яго уткнулi ў вобад i змаглi дабрацца да Мiрскага замка i схавацца ад буры ў кафэ. Пакуль мы ўсiм гэтым займалiся да нас прыехаў Мiшутка з новымi камерамi. За што яму вялiкае дзякуй! I ўсiм, каму тэлефанаваў Глеб, усяму велабаю.

MiSHuTka

patrokl, MiSHuTka і Bukach

Дождж скончыўся i мы без перашкодаў праехалi яшчэ 20 кiлометраў да вёскi Ярэмiчы, дзе абселi на прыгажэйшым беразе ракi Вуша. Заўтра будзем прабiрацца на поўнач у напрамку Навагрудка i Лiды.

Вечар пад Ярэмічамі

Вечар пад Ярэмічамі

31 лiпеня

Рака Вуша

Раніца на раццэ Вуша

Карэлічы

Карэлічы, помнік Яну Чачоту

Трасса ад Карэлiч да Навагрудка — гэта нешта. Адчуванне такое, што мы жывем у горнай краiне. Пераклюкi працуюць, як рэзаныя.

траса Карэлічы - Навагрудак

Траса Карэлічы—Навагрудак

Затое па абочыне аддзелена асабiстая паласа для ровараў. Вельмi парадавала. Каб праехаць прыкладна 60 келометраў прыйшлося папацець на ўсе 120.

Навагрудак, вуліца Менкая

Навагрудак, вуліца Менская

Руіны Навагрудскага замка

Руіны Навагрудскага замка

Дзень правялі ў Навагрудку. Рухацца па гораду вельмі складана, бо стаіць ён на гарах. Тутэйшым жыхарам не пазайздросціш.

Прыкарнулiся ў асабiстым лесе з вiдам на лясное возера пад Усялюбамi. Спiм пад аховай войскаў. Устаў так, что лянота пiсаць. Буду спаць. А заўтра плануем быць у Лiдзе.

1 жнiўня

Цяжкая ноч на крутым беразе была ўзнагароджана хуткiм шляхам да Лiды. Сярэдняя хуткасць складала 25 км/г, што вельмi добра для ровара з кiшэрамi.

Шлях

Глеб, седзячы на масту праз Нёман, дэманструе, колькі мы праехалі за гадзіну

У такiм тэмпе мы перасеклi Нёман, Iўe i дакацiлiся да Лiды. Глебава кола, з ніпелем ад камбайна не вытрымала хуткага тэму і здалося за 2 кілометры да Ліды.

Выбух камеры

Выбух камеры

На ўездзе ў горад мы даведаліся, што лідчане выдатныя чыгуначники. (Выбачайце за вертыкальны здымак)

Ліда, помнік партызанам-чыгуначнікам

Ліда, помнік партызанам-чыгуначнікам

Канешне горад суперскi. Замак такi прыгожы, амаль цэлы, стаiць па цэнтры. Адрэстаўраваны. Магутны.

Лідскі замак

Лідскі замак

Пакруцiліся вакол яго, а потым паехалi да лiдскага пiўзавода. Там мы адпачывалi доўга: выпiлi па паўлiтры пiва ды квасу, а потым забурылiся на пляжык непадалёк дзе заснулi на некалькi гадзiн. Асабістае дзякуй афіцыянтцы з бара, што брала мой айпэд на падзарадку.

Лідскі піўзавод

Кафа ля Лідскага піўзавода

Адпачынак у Лідзе

Глеб адпачывае ў Лідзе на гарадскім пляжы

Горад вельмi цiкавы. Праехалiся па iм пад уражаннем: уютныя вулачкi, бязбардзюрная серада, пiўзавод, часцiня i парадак, дабразычлiвыя людзi, выезд з города уладаваны прыгожай калонкай з чыстай вадой i роварная дарожка аб'яднаная з шашой. Усiм раю наведаць гэты горад.

Ліда, лаўка

Ліда, лаўка «Марозіва»

Т. я. у Глеба запрэла попа, то заўтра мы не ведаем дзе прыгарнемся. Можа i не выедзем з Дытвы. Калi ўсё будзе добра, то плануем даехаць па трасе М6 да Шчучына, а там як карта ляжа. Можа начаваць прыйдзеца ў нумары, бо бялiзны набралося шмат нямытай, а рэчак да Гродна не будзе. Працягваем шлях.

2 жнiўня

Я даўно ўжо скардзіўся на свае шорты, бо  дыр на іх было ўжо, як на сіце. Перажыць гэтую раніцу ім не давялося.

Шорты гараць

Раставанне з любімымі шортамі

Шлях ад ракі Дытвы да Шчучына для самагубцаў. Узбочча няма, бясконца лётаюць фуры. Сэрца хаваецца ў пятках.

Узбочча пад Шчучынам

Узбочча пад Шчучынам

Нейкім цудам, урыўкамі, пакуль няма грузавікоў, мы дабраліся да шчучына.

Шчучын, мясцовая царква

Шчучын, мясцовая царква з галоўным жыхаром

Што можна сказаць пра Шчучын: прыемны, чысты, сьветлы і цікавы гарадок. Шмат прыгожых дзяўчат, якія ходзяць гурткамі і ядуць марозіўкі. Хлопцы адказваюць вялікімі пакетамі з семкамі. Хлапчуковыя і дзяўчачыя гурткі рухаюцца асобна, прыглядаюцца.

Шчучын, галоўная плошча

Шчучын, галоўная плошча

Шчучын, помнік салдатам ВАВ

Шчучын, помнік салдатам ВАВ

Горад нават лепш уладкаваны для язды на ровары, чым Менск.

Пандус

Пандус

Мясцовыя жыхары рыхтуюць шубы з летку.

Шубы

Жыхары сушаць шубы

Павалiлiся ў шчуынскай гасцiнiцы. Адмываемся, сцiраемся, валяемся, лечымся. Потым блукаем па гораду. Зараз пойдзем у кафу якую-небудзь. Правесьці суткі ў двухмясцовым нумары каштавала 160 000 рублёў (20$).

Шчучын, гасцніца Паўлінка

Шчучын, гасцніца «Паўлінка»

Нумар у гасцініцы

Шчучын, гасцніца «Паўлінка», у нумары

Нумар у гасцініцы

Шчучын, гасцніца «Паўлінка», у нумары

Заўтра плануем даехаць да Азёр, што на ўсходзе ад Гродна, а ўжо 4 жнiўня будзем цэлы дзень тусiць у самiм Гродна, дзе плануем сустрэчу з гродненскiм раварыстамi. Так што можаце планаваць на суботу паездку цi пакатушку ў Гродна.

3 жнiўня

Са Шчучына вырашылі выехаць па трасе P51 (на поўнач), бо трасса на Гродна вельмі страшная для раварыстаў з-за фур. На шляху заехалі ў невялікі гарадок Вострына (Острино — прим.), з'елі па марозіўку і пакацілі далей.

Вострына

Вострына

Па дарозе на Азёры спядометр паказаў 300 кілометраў.

300 км

Шлях — 300 кілометраў

Як i планавалi, даехалi да Азёр. Аказалася — гэта не самае класнае месца для адпачынку. Амаль усе месцы былi заняты. Звярталiся да тутэйшых, каб яны нам параiлi. Адвяла нас жанчына на суперскую паляну ля Белага возера з выхадам да вады ды дровамi.

Царква ў Азёрах

Царква ў Азёрах

Вырашылi сёння правесцi эксперымент: заначаваць пад адкрытым небам. Накрылi тэнт у выглядзе намёта, пад яго сунулi Глеба ровар, бо ён не мае аховы ад дажджа, i астатнiя рэчы. Сёння паляна уладавана прафесiйна. Вопытнай рукой бывалага падарожнiка. Стопка дроў ля вогнiшча, рэчаў не раскiдана па паляне, зроблены кампактныя прыспасаваннiдля сушкi бялiзны.

Месца на возеры Белае

Месца на возеры Белае

Хутка наша падарожжа скончыцца, бо накаталiся ўжо. Пабывалi ва ўсiх галоўных цэнтрах гродзенскай вобласцi. Засталося яшчэ адно, самае важнае месца — Нёман. Заўтра паедзем праз Скiдзель да яго. Будзем там да нядзелi адпачываць, а потым у Гродна на электрон i усё. Ту, ту да хаты. З Нёмана магчыма не напiшу, бо будзем адзначаць.

4 i 5 жнiўня

Праз Скiдзель павольна дабралiся да Нёмана.

Скідзель, гарадскі парк

Скідзель, гарадскі парк

Т. я. папалi на разлiў, то знайсцi месца для адпачынку было цяжка.

Разліў Нёмана

Разліў Нёмана

Але, пакруцiўшыся, мы нечакана знайшлi, лепшае месца з таго, што магло быць.

Месца на Нёмане

Месца на Нёмане, як у казцы

Пра тое як мы адпачывалi, што бачылi i чым займалiся ўвогуле я пабаю пазней, бо быў цяжкi начны здым у Гродна.

Вакол нас была суцэльная дзікая прырода. Шмат розных птушак, насякомых, звяроў і рыб. Каго толькі не бачылі: раніцай чаплі лёталі, увечары зграі незразумелых мошак, ноччу кажуны. Па вечарах ладзілі канцэрты мясцовай жабы. П'яўкі не давалі спакою падчас купання. Мы зліліся з прыродай.

Нёман, закат

Нёман, вечар

Нёман, краявід з вады

Нёман, краявід з вады

Вогнішча паліць было нельга. І мы зразумелі чаму: пасля нашых распалак доўга тушылі агонь пад зямлёй. Раней я не верыў, што агонь можа жыць пад зямлёй. Добра, што ляснічы, калі прыходзіў, не злавіў нас за гэтай справай. Обышлося размовай пра шкоду ад агню ў лесе.

6 жніўня

Да Гродна выкацілі ў вечары. Бо цягнік з вакзала да дому адыходзіў ноччу. У Гродна, пакуль чакалі цягнік, пачаўся дождж. Схаваліся пад дахам ціра, што ў мясцовым парку атракцыёнаў. Праз некаторы час падыйшоў стораж, хацеў прагнаць. Але мы яго ўгаварылі дазволіць нам пераканаць дождж, які ўсё не сканчаўся. Наступная наша сустрэча была не вельмі цікавая: пакуль яго не было мы заснулі прама на асвальце. І, каб ён нас не пабудзіў, прыехаліб мы да дому на паў дні пазьней. Дзякуй і сторажу.

Гродна

Гродна

7 жніўня

Праснуўся i не магу цалкам зразумець: ранiца на двары цi вечар. Адно магу сказаць, што ўсё добра, даехалi дахаты цэлыя. У блiжэйшы час чакайце падрабязны адчот аб падарожжы са здымкамi. Усяго вам найлепшага, пайду адпачываць далей. 

 

Усе здымкі вы можаце паглядзець у фотальбоме.

Чакаем ўсіх жадаючых на наступны год на аналагічную пакатушку да Брэста.

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/5023 - [node 5023]
MiSHuTka's picture

#

Ух-ты! Офигенно интересно написано, и фотки замечательные!

Прочитал с удовольствием, спасибо Стас! Smile

Bukach's picture

#

Ещё раз спасибо огромное, что выручил тогда! Если бы не ты – фоток ниже Мира не было бы... И кстати, по-поводу картинок – пропиши в стилях (http://veloby.net/sites/default/... стр. 82 примерно) что-то вроде: .node .content img{max-width:760px} Ширину уже сам смотри, подбери. И тогда проблем с отображением картинок никогда не возникнет ни у кого.

patrokl's picture

#

Присоединяюсь!Мишутка-ГЕРОЙ! В бурю-мрак-град-ливень приехал в Мир И привёз камеры.Спас наш поход!

MiSHuTka's picture

#

Идея интересная, и должна решить проблему. Спасибо! Smile

P.S.: только в другом месте прописывать надо. а этот файл – это кешированная версия CSS Wink

patrokl's picture

#

О!Спасибо,Стас. Очень кстати, своевременно так сказать. Как раз захотелось вспомнить.И напутствие (напоминание) всем.Если в походе разные (26-28) колёса.Имейте достаточный запас СВОИХ камер.Заклеивание не всегда выручает в случае прокола возле ниппеля например. И ещё-в маленьких городках НЕТ ВЕЛО МАГАЗИНОВ!А где есть -кто знает-пишите.Составим список.По Минску он не так актуален как для походов.В Миру не оказалось.А шиномонтажи-не всегда спасение.

Ростислав's picture

#

Спасибо, порадовал интересным рассказом. Понравилось очень.

m.г.'s picture

#

лепота!))))

Bukach's picture

#

Спасибо всем за слова благодарности. Надеюсь, вернул ненадолго в лето. Так и хочется закричать: «Лето! Не уходи!»

m.г.'s picture

#

да уж, в лето вернул!)))))

а как же наслаждаться осенью?..))))

Bukach's picture

#

За осенью сюда. Догоняй!

m.г.'s picture

#

Стас, увы и ах... не этой осенью.

Bukach's picture

#

Очень жаль.

Svam's picture

#

Познавательная поездка, замечательно. А вот фотку ГОРАД НАВАТ ЛЕПШ УЛАДКАВАНЫ ДЛЯ ЯЗДЫ НА РОВАРЫ, ЧЫМ МЕНСК надо переслать мИНСКИМ чиновникам.

OLIC's picture

#

Вельмі спадабаўся ваш аповяд с такімі цікавымі прыгодамі!!)))
Вялікі дзякуй за прыгожыя фоткі і пазітыўны настрой!!!
Вельмі спадабалася!!

менавіта, дарога Карэлічы-Наваргудак з цудоўнай горачкай спадабалася мне больш за усё, асабліва спуск..))

Bukach's picture

#

І вам вялікае дзякуй. Асабліва за каментар на роднай мове. Вельмі прыемна.

Вход на сайт

Свежие комментарии

Bukach: І вам вялікае дзякуй. Асабліва за каментар на роднай мове. Вельмі прыемна. #
12 лет 4 нд назад,
OLIC: Вельмі спадабаўся ваш аповяд с такімі цікавымі прыгодамі!!))) Вялікі дзякуй за прыгожыя фоткі і... #
12 лет 4 нд назад,
Svam: Познавательная поездка, замечательно. А вот фотку ГОРАД НАВАТ ЛЕПШ УЛАДКАВАНЫ ДЛЯ ЯЗДЫ НА РОВАРЫ,... #
12 лет 9 нд назад,
Bukach: Очень жаль. #
12 лет 9 нд назад,
m.г.: Стас, увы и ах... не этой осенью. #
12 лет 9 нд назад,
MiSHuTka: Идея интересная, и должна решить проблему. Спасибо! P.S.: только в другом месте прописывать надо.... #
12 лет 9 нд назад,
patrokl: О!Спасибо,Стас. Очень кстати, своевременно так сказать. Как раз захотелось вспомнить.И напутствие (... #
12 лет 9 нд назад,
Bukach: За осенью сюда. Догоняй! #
12 лет 9 нд назад,
m.г.: да уж, в лето вернул!))))) а как же наслаждаться осенью?..)))) #
12 лет 9 нд назад,
Bukach: Спасибо всем за слова благодарности. Надеюсь, вернул ненадолго в лето. Так и хочется закричать: «... #
12 лет 9 нд назад,

TOP-10 за месяц

Помочь Велобаю