Палескія хронікі
Маршрут з Гомеля да Брэста праходзіць па Палессі з заездам на Альманскія балоты, праз сталіцу Палесся - горад Пінск.
Гомель - Рэчыца - Мазыр - Тураў - Альшаны - Давыд-Гарадок - Столін - Альманскія балоты - Пінск - Парэчча - Моталь - Дастоева - Янава - Драгічын - Закозель - Брэст
На адрэзку Мазыр - Тураў магчыма трэба будзе фарсіраваць неглыбокую рачулку. Раней там была дарога.
1. Палац Паскевічаў у Гомелі
2. Высокі бераг Дняпра пад Рэчыцай, дзе можна паназіраць за жыццём птушак, што гняздуюць пад берагам
3. Будынак лякарні 19 ст. у Мазыры
4. Тураўскі краязнаўчы музей
5. Гарадзішча ў Давыд-Гарадку
6. Альманскія балоты
7. Кляштар у Пінску
8. Каталіцкія могілкі ў Пінску, дзе пахаваны шмат хто з роду Скірмунтаў
9. Магіла Рамана Скірмунта ў Парэччы
10. Хата першага прэзідэнта Ізраіля ў Моталі
11. Помнік Дастаеўскаму ў Дастоева
12. Музей Н. Орды ў Янаве (Іванаве)
13. Сядзіба роду Ордаў
14. Царква ў Драгічыне
15. Капліца Ажэшкаў у Закозелі
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии