Вялікае Княства Сула
ВІтаю шаноўнае спадарства.
Запрашаю вас скатацца ў Сулу (парк гісторыі), якая знаходзіцца не вельмі далёка да Мінска (каля 50 км).
Я ніколі там не быў, таму вельм хачу паглядзець на ўласныя вочы. Пра іх можна паглядзець па спасылцы.
Дарога да Сулы:
Да Сулы ехаць каля 50 км, едзем без перапынку (акрамя санітарных і трошкі пафоткаць).
Сярэдняя хуткасць па страве - 15-17 км/г. Усіх часкаем, нікога не кідаем.
Не ўпэўненны, што знойдзем па дарозе краму, але вёсак будзе шмат.
Абед плануецца каля Вялікага Сяла (46 кіламетр), за 5 кіламетраў ад Сулы. Пакушаем, адпачнем і паедзем глядзець парк.
Сула:
На агляд Сулы адводзім 2 гадзіны. Кошт уваходу - 15 рублёў.
Дарога да дому:
Едзем праз Дзяржынск і Фаніпаль у Мінск. Агулам выйдзе каля 100 км.
Хто хоча - можа ў Дзяржынску (70 кіламетр) альбо ў Фаніпалі (85 км) паехаць на цягніку да дому.
Што мець з сабою:
Кубак (каб папіць гарбаткі)!
Спраўны ровар
Велааптэчка (+камера), асабістая аптэчка
Грошы (купіць папіць ці паесці)
Забаронена падчас падарожжа:
Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем.
Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
Размовы і спрэчкі пра палітыку, рэлігію і веру.
Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны.
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
Койданово - Сула - Койданово
Тоже ни разу там не был. Но описанный выезд для меня не очень удобен. Поеду на электричке с Минска на 8:29 до Койдовново. А уже от туда до Сулы на веле - 21 км. Буду рад если увидимся в Суле, обратно тогда поеду с вами.
#
Нешта вы тады вельмі рана ў Сулу едзіце. Мы там будзем дзесьці каля 13.00, плюс там 2 гадзінкі. Вам прыйдзецца нас доўга чакаць.
#
Я арыентыровачна там буду да 11. Па фоткам там ёсць што паглядзець. Можа быць знайду там чым заняцца да вашага прыезду. Калі не дачакаюся, то паеду назад адзін.
На зваротным шляху ў Прылуках можна паглядзець Палац Чапскіх і свіран 1871 года пабудовы
#
Ну паглядзім, стэлефануемся.
Палац Чапскіх круты канешне. Але як паказвае практыка - на апошніх 80-90 км ўжо думкі не пра агляды цікавых месц)
#
Будзем на сувязі.
9 мая у Суле плануецца:
14.00 і 16.00 – Аглядныя экскурсіі
15.00 - Выступ акцёраў у Сульском тэатры «Купалінка».
Яшчэ вычытаў:
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя – 20 руб
Сябры Сулы – 15 руб.
Каб стаць сябрам падпішыся на адну з сацсетак. Напрыклад: https://www.instagram.com/parksu...
#
Усім дзякуй за кампанію! Сула аказалася вельмі крутым і атмасферным месцам.
Калі ласка, скідывайце свае фоткі ў агульны альбом.
https://photos.app.goo.gl/tG2oRn...
#
Всем привет и спасибо за покатушку организатору, ребята с которыми весело и комфортно, всем добра и вскоре надеюсь ещё увидимся)
#
Дзякуй і табе!