(UPD) Дзвюма веладарожкамі
UPD 19.06.20
Вырашыў ехаць заўтра пры любым надвор'і!
Літаральна ўчора скончылася доўгае падарожжа, больш за 100 км, пасля каторага я думаў, што як мінімум пару тыдняў нікуды не паеду. Але, паспаўшы, адпачыўшы, я зноў вітаю вас шаноўнае спадарства!
Ровар - гэта сапраўдны наркотык!
Збіраюся зрабіць адну маленькую паездку, каб паглядзець дзве веладарожкі - да Бараўлян і да Вячы. Запрашаю ўсіх ахвотных.
За 32 гады жыцця ў Мінску ніколі не быў у Курапатах, і вось хачу паглядзець (ніякай палітыкі, толькі гісторыя). Потым накіроўваюся па веладарожцы ў Бараўлян і там гляджу некаторыя будынкі. Бараўляны даволі новы пасёлак і нічога супер-цікавага там няма, але вось царквы і капліцы прыгожыя. Перад гэтым планую заехаць на маленькую сажалку, якая стала вельмі папулярная ў мясцовых жыхароў. Асаблівасць сажалкі - гэта дарога да яе. Праз лес.
Далей паеду на Вячу, дзе планую зрабіць вогнішча і доўгі абед. Проста пасядзець, адпачыць, паназіраць прыроду, пагутарыць.
А ўжо пасля шляхамі па беразе Вячы выеду на веладарожку і паеду на Мінск да ўсім вядомага леспарака Дразды. Канец будзе каля вадаспадаў.
Як бачыце, падарожжа маленькае і нецяжкае. Сярэдні тэмп - 15км/г.
Збор а 10.00 на вуліцы Мірашнічэнка (на карце)
Увага: Калі хто не хоча ехаць у Курапаты, можна далучыцца каля Гіпа, альбо ў Бараўлянах.
Крамы:
каля МКАД (Гіппа), Бараўляны, Бораўцы, Паперня,
Прыблізны час фінішу:
Я ўжо баюся загадваць,але каля 6 вечара.
Кропак сходу няма.
Што мець з сабою:
Кубак (каб папіць гарбаткі)!
Спраўны ровар
Велааптэчка (+камера), асабістая аптэчка
Грошы (купіць папіць ці паесці)
Забаронена падчас падарожжа:
Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем.
Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
Размовы і спрэчкі пра палітыку, рэлігію і веру.
Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны.
Дзень можа быць перанесены зза надвор'я!
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Свежие комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
>Літаральна ўчора скончылася доўгае падарожжа, больш за 100 км, пасля каторага я думаў, што як мінімум пару тыдняў нікуды не паеду
У меня после каждой такой долгой поездки такое на следующий день )) Обычно легчает если немного покрутить педали, на полном расслабоне - даже если совсем не хочется, надо себя пересилить и вскоре отпускает. Но ноги ещё пару дней побаливают всё равно..
Записался предаврительно.
#
Посмотрел маршрут. Не люблю H9031 (узкая и много машин), но если уж там где-то придётся ехать, я бы посоветовал завернуть в посёлок Солнечный, он по пути как раз. Посмотреть на самый писк беларуской урбанистики )) (мне действительно понравилось, хотя конечно видно что проект сильно урезали и не закончили). Вот тут в конце альбома несколько фото оттуда: https://myalbum.com/album/FRZi8o...
День ещё попался удачный, солнечный и с чистым небом, потому я был приятно удивлён - такую красоту найти неожиданно )
#
Ну тая дарога не вельмі прыемная, згодзен. Але там толькі 3 км. Можна заехаць і сонечны, але гэта 2 разы трэба будзе пераходзіць такую дрэнную дарогу.
#
Сбор точно на Мирашниченко? Трек стартует где-то в лесопарке у Дроздов.
#
Всё, понял ) Это финиш у Дроздов ))
#
Там жа ёсць кіламетраж =)
#
Поехали!!!!!!!
#
По поводу погоды - да, верно, какие-то дожди показывает, но при этом температура 23-25С, так что может быть и не так страшно. Я в такую температуру в дождь иногда ездил даже без куртки - не замерзаешь )) Если грунтов много раскисших по дороге не будет, я бы съездил, про других не знаю.
Сёння быў на Мінскам моры,
Сёння быў на Мінскім моры, горача проста немагчыма. Людзі ўжо купаюцца. Я падумваю таксама на Вячы іскупнуцца.
#
Надо решаться наверное, едем или не ) В воскресенье погода не лучше будет, похоже. Только если на следующую неделю откладывать.
#
А, увидел обновление ) Ну и отлично, я поеду, надеюсь ещё кто-то подключится тоже. Можно даже под дождём покупаться, если тепло будет )
#
Я пра тое ж падумаў. Не з цукру зроблены =)
#
Усім дзякуй за падарожжа! Спадзяюся, усе даехалі да дому без праблем!
Скідывайце фота: https://photos.app.goo.gl/6SgiKL...