Мінск новапакутнікаў: пешаходная экскурсія
Мінск новапакутнікаў: пешаходная экскурсія
25 жніўня, 14-00
кошт 10 р. папярэдне, 15 р. у дзень экскурсіі
старт – ад помніка Максіму Багдановічу ля Опернага тэатра
запіс у групу: +375 33 341 36 12, +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Праваслаўная царква, уладная і заможная, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака
і маргінала - і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія
святары - падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць - пераходзіла
ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы - зачыняліся, руйнаваліся,
ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты. Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай
іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі - вузкая цярністая сцежка -
ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца... Іх лікі сёння - на царкоўных абразах,
іх імёны - шэпчуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі кананізаваныя
царквой у наш час. Падчас гэтай аўтарскай экскурсіі мы пройдземся па мінскіх слядах
святароў і царкоўных дзеячоў з трагічным лёсам, але пачнем ад іх бесклапотных
юнацкіх гадоў… Акрамя таго, мы пазнаёмімся з царкоўным жыццём Мінска пач. ХХ
ст., тагачаснымі царкоўнымі ўстановамі, саборамі, манастырамі, цэрквамі, многія з якіх
былі знішчаны гэтак жа, як іх служкі…
Бліжэйшыя экскурсіі “Менскага велашпацыра”:
2.08, 18.30 Мінск Лі Харві Освальда
7.08, 18.30 Первая экскурсия НА ЭЛЕКТРОСАМОКАТАХ по Минску (бесплатно)
9.08, 18.30 Таямніцы Лошыцкага парка
10.08, 22.00 Неба над Менскам
14.08, 18.30 Таямніцы Пушкінскага пасёлка: пешаходная экскурсія
15.08, 19.00 Мінск габрэйскі: пешаходная экскурсія
22.08, 18.30 Мінск. Аглядная
ІП Абрамчук Р., УНП 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]