140 велагадоў: Самая Роварная Экскурсія
140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска
вела-пешаходная экскурсія з наведваннем легендарнага завода "Мотавела"
7 ліпеня, 15.00
збор - цэнтральная брама завода "Мотавела" (пр-т Партызанскі,
кошт: 5 руб. - першых тры месцы, 8.50 руб. - астатнія (пры ўмове папярэдняй аплаты), 12 руб. - у дзень экскурсіі
запіс у групу толькі па пазначаных ніжэй кантактах:
+375297040018
вк, fb - Менскі велашпацыр
магчымы ўдзел толькі ў пешаходнай 1,5-гадзіннай экскурсіі па заводзе "Мотавела".
З'явіўшыся ў Мінску ў канцы 1880-х гадоў, ровар далёка не адразу заняў шырокую паласу на галоўным праспекце. Яму спатрэбілася паўстагоддзя, каб з дарагой "цацкі" пераўтварыцца ў народны транспартны сродак беларусаў. Хто яны - першыя велагероі? Дзе быў першы мінскі велапракат? І чаму ўсіх раварыстаў падсвядома цягне на вакзал? Аўтарская велаэкскурсія аб першых кіламетрах мінскіх раварыстаў - добра правярайце тармазы!
Сапраўдным эксклюзівам экскурсіі стане наведванне гістарычнага завода "Мотавела" з агляданнем вытворчасці "AIST" І "M1NSK" у працоўным рэжыме . Мы ўбачым:
- цэх рабатызаванай зборкі колаў
- зборачны цэх ровараў і матацыклаў, склады гатовай прадукцыі
- музейную экспазіцыю ровараў і матацыклаў «Мотавела» ад 1950-х гг.
- легендарны станок па мянушцы "Экспанат", які штампаваў роварную зорачку для ўсяго СССР, і іншае гістарычнае заводскае абсталяванне
- поўны сакрэт-рарытэт: бомбасховішча з залай палітінфармацыі і камандным пунктам!
- помнік Леніну і іншыя артэфакты савецкай эпохі
расклад бліжэйшых экскурсій:
02.07, 15:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
07.07, 15:00 ПРЭМ'ЕРА! 140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска, з наведваннем завода "Мотавела"
09.07, 12:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
12.07, 18:30 У пошуках менскага Эльдарада: экскурсія на байдарках (разам з Kayak Minsk)
12.07, 22:00 Призраки Лошицкого парка: ночная велоэкскурсия
13.07, 19:00 Жыхары мінскага неба: велазнаёмства з манументальнай скульптурай сталічных дахаў
19.07, 19:00 ПРЭМ'ЕРА! Асмалоўка: пешая экскурсія
20.07, 19:00 ПРЭМ'ЕРА! Іосіф Лангбарт: выгнаны архітэктар
22.07, 23.00 Неба над Менскам: зорная экскурсія
26.07, 19.00 ПРЭМ'ЕРА! ВелаКупала і не толькі: маршрутамі класікаў па міжваенным Мінску
ІП Абрамчук Р. 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
" помнік Леніну і іншыя артэфакты савецкай эпохі " - как будто мы живем в другой эпохе )) памятник возле Красного Кастела как стоял так и стоит и да же цветы возложены
#
В другой эпохе живём, точно. Только нашему артефакту памятники пока не ставят.
#
На эскурсіі - расставім усе кропкі над "і", чакаем вас!