Неба над Менскам: самая зорная экскурсія

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/14257 - [node 14257]
Тип покатушки: 
Коммерческая покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
четверг, 25.май.2017 - 22:40
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
падняцца вышэй
Планируемое расстояние: 
1км

НЕБА НАД МЕНСКАМ

самая зорная экскурсія

 

... І самая безабаронная, залежная ад надвор'я, так што ў дзень экскурсіі просім вас абавязкова ўдакладніць у экскурсавода, ці не закрылі менскія аблокі нашае неба, ці адбудзецца экскурсія. І калі неба будзе прыхільнае да нас, то мы ўбачым абрысы сузор’яў, разгледзем зоры пры дапамозе лазернай указкі, даведаемся гісторыі і легенды іх утварэння, даведаемся, чаму зоркі маюць арабскія назвы, што такое зорная велічыня і іншыя зорныя рэчы! Чаму велаэкскурсія, хоць падчас яе мы амаль не варушым нагамі? Ды проста дабрацца ў тое маляўнічае месца, адкуль найлепш бачныя дзівосы менскіх нябёсаў – зручней за ўсё менавіта на ровары, а выбрацца – і пагатоў.

 

25 траўня, 22-45

месца - канцавы пункт галоўнай менскай веласцежкі ў Чыжоўцы (пасля запісу ў групу вам будзе выслана дакладная мапа)

 

кошт – добраахвотныя ўнёскі

працягласць – 1 гадзіна

падрабязнасці:

www.mienskbiketour.by

вк, фб - Менскі велашпацыр

+375297764005, +375297040018

 

 

іншыя бліжэйшыя велаэкскурсіі «Менскага велашпацыра»:

 

25.05, 23:00 ПРЭМ'ЕРА! Неба над Менскам: самая зорная экскурсія

26.05, 18.30 «Минск.Лучшее»: обзорная велоэкскурсия

28.05, 13.00 Таямніцы Лошыцкага парка: велаэкскурсія па старых алеях

31.05, 18.30 Мінск Джынсавы: велагісторыя сталічнага біг-біту і рок'н'ролу

07.06, 18:30 ПРЭМ'ЕРА! Экскурсія на байдарках па Свіслачы і Камсамольскім возеры разам з суполкай «Kayak Minsk»

 

ЗАПІС АДКРЫТЫ! ЗАПІС ТОЛЬКІ ПРАЗ ПАЗНАЧАНЫЯ ВЫШЭЙ КАНТАКТЫ!

 

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

 

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю