Экскурсійны шпацыр па Кальварыі

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/13727 - [node 13727]
Тип покатушки: 
Пеший поход
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
воскресенье, 20.ноя.2016 - 10:30
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
восеньскі сум ды светлая памяць
Планируемое расстояние: 
3км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт по городу

Сябры, вы заўважылі, што майстэрня экскурсій "Менскі велашпацыр" так і не абвесціла закрыццё сезону? на гэты раз зробім эксперымент - паспрабуем яго і не закрываць. Усё проста: цягам бліжэйшых халодных месяцаў мы з пэўнай рэгулярнасцю будзем арганізоўваць і праводзіць штось цікавае - хай сабе і не заўжды вела, хай сабе і не так часта. І пачынаем мы ўжо зусім хутка - у гэтую нядзелю 20-га лістапада адбудзецца пешы экскурсійны шпацыр па мінскіх Кальварыйскіх могілках, прымеркаваны да Дзядоў.

Кальварыя - святое месца для менчукоў ужо з ХVII cтагоддзя. Яно сустракае велічнай брамай у стылі класіцызму - помнікам вечнага кахання Юрыя Кабылінскага да сваёй жонкі Юзэфы. А кальварыйскія сцежкі раскрываюць таямніцы знітавання лёсаў братоў Луцкевічаў і Максіма Багдановіча, Янкі Лучыны і Далёкага Усходу, менскіх арыстакратаў Ваньковічаў і Вайніловічаў, мастака Яна Дамеля і Залатой Горкі. А па-над усім лунае крыж старадаўняга Кальварыйскага касцёла, што бачыў і жыццё, і жыццяў завяршэнне...

Чакаем вас 20.11 у 10.30 ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак (той, што вядзе да параднага ўваходу ў Кальварыйскі касцёл, на злучэнні вуліцы Верашчагіна і Кальварыйскага праезда).
Удзел бясплатны, без папярэдняга запісу.
Дадатковая інфармацыя:
www.mienskbiketour.by
fb, vk, +375298969785

P.S. ровар можна прыпаркаваць на месцы сустрэчы

#

Рома, фото с экскурсионной прогулки есть?

Вход на сайт

Свежие комментарии

Indi: Рома, фото с экскурсионной прогулки есть? #
8 лет 4 нд назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю