Айці-каманда Лошыцкага фестывалю праводзіць велапакатушку
Сустракаемся 4 красавіка на базе Фаланстэра а 14:00 і рушым разам на роварах ў Лошыцкі парк.
Нагода: падрыхтоўка да Лошыцкага фестывалю, які робіцца жыхарамі для жыхароў і плануецца на пачатак траўня.
План сустрэчы:
- даследуем мясцовасць Лошыцкага парку для таго, каб разгарнуць айці-палатку падчас фэсту;
- фатаграфуем і здымаем відэа;
- пасля даследвання парку едзем у кавярню і гуляем у мэш-гульню “Дамашняя сетка”.
Запрашаем жыхароў Лошыцы і актыўных мінчукоў далучыцца і плённа правесці час.
Жадаючым больш паглыбіцца ў дзейнасць айці-каманды, чытаць тут, ды запаўняць анкету!
Кантакты +375 29 1274267, falanster.by@gmail.com
Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]