Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х
велаэкскурсія – гарадскі сюр
“Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х: канон Дзмітрыя Строцава”
“… Аднаму мінскаму мастаку была зроблена пункцыя галаўнога мозга, у якім быў знойдзены старажытны трактат, дзе сцвярджалася, што сем кананічных і адзіннаццаць некананічных цудаў свету знаходзяцца ў Менску, назва якога паходзіць ад старажытнага волата, які аднойчы перапраўляўся цераз раку і пашкодзіў сабе меніск…”
“Гонкі” і “цялегі”, якія распавядалі адзін адному і сваім прыезджым гасцям удзельнікі арт-суполкі “Беларускі клімат” падчас сваіх шпацыраў па горадзе, з цягам часу склаліся ў цэльны сюрэалістычны экскурсійны маршрут, які тлумачыў гарадскую прастору, напаўняў яе новым, хай сабе і крыху вар’яцкім метафізічным сэнсам. Паэт Дзмітры Строцаў распавёў “Менскаму велашпацыру” гэтае сівое паданне, гарадскую таямніцу, у якую мы пасвяцім і вас, нашыя велагосці, у гэты вусцішна-змрочны - як мае быць – лістападаўскі вечар.
12 лістапада, серада
пачатак – 18:59.
працягласць – 1 гадз. 47 хв.
удзел бясплатны, па запісе.
запіс толькі па тэл. 8029 7040018
або асабістым паведамленнем у нашыя суполкі
вк, фб - Менскі велашпацыр
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]