велаэкскурсія на Дзяды
велаэкскурсія на Дзяды ад "Менскага велашпацыра".
Нашая велапашана продкам і спачылым: 1-га лістапада ў суботу, на традыцыйныя Дзяды - экскурсійны расповед пра гісторыю старых мінскіх могілак, славутых людзей, чый шлях на іх завяршыўся, і канешне, крыху светлага асенняга суму з жоўта-чырвоным лісцём)
У дзень памяці продкаў мы прапануем вам знаёмства са старадаўнімі месцамі спачыну менчукоў: Кальварыяй, Старажоўкай, Залатой горкай, Вайсковымі могілкамі. Тут спачываюць самыя выбітныя гараджане: мастакі, паэты, літаратары, святары, вайскоўцы... Лучына, Купала, Дамель, Іваноўскі, Луцкевіч, Ігнатоўскі... Ніткай, што звяжа гэтыя чатыры некропалі, стане наш з вамі велашлях па горадзе.
1 лістапада, субота
пачатак - 14-00.
працягласць - 4 гадзіны.
удзел бясплатны, па запісе.
тэл. для запісу: 80298969785, 80297040018
вк, фб - Менскі велашпацыр
(запіс ажыццяўляецца толькі па тэлефоне ці асабістым паведамленнем у групу вк ці фб "Менскага велашпацыра")
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
В 16.00 к вам можно будет присоединиться? Работаю до 14.00.
#
звяжыцеся з Валянцінай (першы тэл. на афішы), яна вас запіша і падкажа дзе будзе група каля 16-00
#
можна)