велаэкскурсія "Менск гандлёвы"
"Менскі велашпацыр" запрашае праехацца па горадзе і пазнаёміцца са старажытнымі месцамі на экскурсіі "Менск гандлёвы".
17 верасня, у межах міжнароднай акцыі "Тыдзень мабільнасці" каманда "Менскага велашпацыру" прапануе пазнаёміцца са старажытнымі аб'ектамі гораду.
Экскурсія распачнецца ад набярэжнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця а 18.00 і ў маршрут увойдуць такія аб'яекты: Замчышча, Ніжні рынак, Рыбны рынак, Гасцінны двор, Верхні рынак, Ратуша, гандлёвыя рады "Віленчукі", Траецкі базар, Камароўскі рынак, Малочны рынак, Конскі кірмаш, Новы рынак, вул. Гандлёвая, стары вінны склад.
Удзельнікі праедуцца па вул.Няміга - вул.Камсамольская - вул.Інтэрнацыянальная - вул.Леніна - пл.Свабоды - вул.святых Кірылы і Мяфодзія - вул.Зыбіцкая - вул.Багдановіча - вул.Кісялёва - вул.Куйбышава - вул.Чырвоная - вул.Янкі Купалы - пр-т Незалежнасці - вул.Леніна. І зноў вернуцца да набярэжнай.
Працягласць экскурсіі - 3 гадзіны, кіламетраж - 12 км.
Экскурсію будзе праводзіць Валянціна Кароткіна.
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Запісацца на велаэкскурсію можна па тэл. +375 29 129 16 10 (Аня).
крыніца: Беларускі Зялёны Партал
http://greenbelarus.info/rus/%D0...
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
#
Спасибо большое Валя, мне очень понравилось
И информация, а главное как ты с напором и интересом про все рассказывала....
Посмотрел что на моих фото нашего экскурсовода больше всего
Альбом: Вело_экскурсия_торговый Менска_17.09.14
Или здесь чуть: https://plus.google.com/11222449...

FASTN, фото: Google+ И на Yandex
#
#
#
#
дзякуй за ўдзел і фоткі, перадам лінк Валянціне)
Раман Абрамчук