велаэкскурсія "Мінск графа Чапскага"
Мінск графа Чапскага - гэта велавандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у родны горад, дзякуючы якому правінцыйны Мінск набыў сталічны глянец і бляск. За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1890-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з'явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт (конны трамвай), прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, у парку пачаў працаваць велатрэк з пракатам ровараў і ўжо ствараўся праект гарадской каналізацыі... Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго жыццём, - ды ці не лепей адзін раз з'ездзіць на экскурсію?
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Старт – 29 траўня, чацвер, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця (удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары).
Працягласць – 2,5 гадзіны.
Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца).
Група – не болей 15 чалавек.
Падрабязнасці:
vk.com/mienski.vielaspacyr
facebook.com/mienski.vielaspacyr
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
Как записаться?
#
Добры дзень. запіс у групу - толькі пасля аплаты. аплата магчымая на месцы, перад вандроўкай, але тады не гарантуецца наяўнасць вольнага месца ў групе. загадзя - на наш разліковы рахунак
№ 301 372 4530000 ААТ "Беларускі народны банк", код 765, УНП 192201977 або на наш Яндэкс-гаманец № 4100 1177 9219 558
або па суботах з 10-00 да 10-30 і з 14-00 да 14-30 каля велапраката "Адпачынак" на веласцежцы насупраць Траецкага прадмесця
#
ИП Абрамчук,указывайте,пожалуйста в заголовках,что ваши экскурсии платные,дабы не путать вашу коммерцию с обычными покатушками.Спасибо!