Калядны глінтвейн!
Старт: Грын-Сіці (галоўная велапаркоўка) (Прытыцкага 156/1)
Запрашаем усіх, хто катае зімою:
1. Праводзіць самую доўгую ноч
2. Папіць каляднага глінтвейна!
3. Смачна пакушаць
У мінулым годзе ў нас была спроба роварнага глінтвейну, але пасля НГ. Ідэя была добра ўспрынята нашай велатусоўкай.
План такі - едзем на радзіму Янкі Купалы ў Вязынку, шукаем палянку, робім вогнішча, варым глінтвейн, святкуем каляды! Выбіраем дарогі з мінімум машын і максімум бяспечнасці.
Назад едзем цягніком на Мінск са станцыі Вязынка.
Хто хоча, можа паехаць сваім ходам да Мінску.
Кіламетераж - каля 35 км.
Калі будзе шмат снегу, моцная завіруха ці менш -10, будзем разглядаць перанос на Мінскае мора.
Трэк і запіс тут: https://t.me/ab_klub
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]