Таямніцы Лошыцкага парка

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/19882 - [node 19882]
Тип покатушки: 
Коммерческая покатушка
Город: 
г. Мінск
Дата поездки и время сбора: 
среда, 20.июл.2022 - 19:00
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
экскурсія, адпачынак
Планируемое расстояние: 
20км
Типы дорог: 
асфальт по городу

20 ліпеня, серада
19.00
Таямніцы Лошыцкага парка

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.

Працяг: 3 гадзіны
Кошт: 15 бел руб
Падрабязней: http://mienskbiketour.by/

Нам заўсёды па шляху!
Ваш "Менскі Велашпацыр"

Фотаздымак і акварэль: Марыя Каралёва
 

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю