На Лысую гару
Пакуль частка нашых тусоўшчыкаў рыхтуецца да брэвету ў суботу, мы вырашылі паехаць у спакойным тэмпе па восеньскіх лясах на поўнач ад Мінска.
Заедзем на другую найвышэйшую кропку Беларусі - Лысыю гару і зробім там невялічкі перакус. А потым пакацім ў бок Радашковіч і Вязынкі. Абед плануецца на Удранскім вадасховішчы, магчыма з вогнішчам.
У Вязынцы (70 км) можна сесці на электрычку і паехаць у Мінск.
Мне вельмі падабаюцца лясы Радашковіч, таму хочацца яшчэ раз на іх паглядзець у цёплае надвор'е.
Тэмп: 18-20 км/г. Усіх чакаем, нікога не кідаем. Часу шмат.
Сустрэча каля ТЦ Арэна City
Абмеркаванне: https://t.me/ab_public
Правілы: https://www.strava.com/clubs/509680/posts/16558282
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]