велатур у Гарадзішча на Менцы і музей-скансэн у Азярцы
Хто вам сказаў, што сучасны Мінск стаіць на тым месцы, дзе ён быў заснаваны? Адкуль такая ўпэўненасць? І што гэта за старажытныя абарончыя валы ўзвышаюцца ў дзесяці кіламетрах ад сучаснага мегаполіса, над рачулкай з вельмі выразнай назвай - Менка?..
Мы дакранемся да сакрэту, што хаваецца ў велічнай земляной крэпасці, якая, магчыма, калісьці і называлася Менскам. А перад гэтым, маляўнічымі вяскова-палявымі сцежкамі мы патрапім у знакаміты музей-скансэн каля вёскі Азярцо, дзе сабраны самыя цікавыя і характэрныя прыклады традыцыйнай архітэктуры беларусаў мінулых стагоддзяў. Толькі аўтэнтыка! І ў завяршэнні, пасля стромкіх спускаў ды пад'ёмаў Міншчыны нас чакае велашпацыр па берагавой лініі Воўкавіцкага вадасховішча, з магчымасцю спыніцца на пляжы.
1 жніўня, 10-00
працягласць - 10 гадзін (удзел у экскурсіі не патрабуе адмысловай фізічнай падрыхтоўкі, тэмп язды – спакойны, у маршруце прадугледжаны прыпынкі для адпачынку)
кошт 35 руб./1 чал. + 13 руб./1 чал. за ўваход і экскурсію па музеі-скансэне
зніжка 15% для пацярпелых ад штрафаў і «сутак» за акцыі салідарнасці ў гэтым годзе, для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў, работнікаў культуры
запіс у групу: +375297040018
фб, вк, інста – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
БЕСКАНТАКТНЫЯ ВЕЛАЭКСКУРСІІ Ў ЛІПЕНІ '2020:
03.07, 10-00 музей-дача Быкава - Мінскае мора - Заслаўе
08.07, 20-00 Таямніцы Лошыцкага парку
11.07, 10-00 авіямузей на Баравой - Раўбічы
15.07, 20-00 Тайны Лошицкого парка
18.07, 11-00 Мінскія прадмесці: Каралішчавічы
19.07, 10-00 Сёмкаўскі сядзібна-паркавы комплекс
23.07, 22-00 Ночная Лошица: тени и призраки старого парка
25.07, 11-00 Па лагеры смерці "Трасцянец"
30.07, 19-30 Таямніцы Лошыцкага парку
01.08, 10-00 музей-скансэн народнай архiтэктуры - Гарадзішча на Менцы
06.08, 19.30 Тайны Лошицкого парка
- маршруты адабраны і пабудаваны з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі
- колькасць чалавек у групе строга абмежавана - не болей 6
- удзельнікі экскурсіі абавязуюцца выконваць правілы эпідэміялагічнай бяспекі
- мінімальная колькасць удзельнікаў у групе - 3
ІП Абрамчук Р., УНП 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]