Мінск-Удра
Гэта мая першая паездка, якую я раблю сам, але не першая, у якой удзельнічаю. Таму вопыту кіравання калектыўнай яздою няма: як паедзем - так паедзем. Будзе вольная субота і не хочацца сядзець дома.
Прапаную праехацца ад Мінска да прыгожага месца, недалёка да Удранскага вадасховішча (гэта каля 50 км), а потым да станцыі электрычкі Лосі на Мінск (яшчэ +12 км). Разглядаю варыянт вернуцца роварам тым жа шляхам (яшчэ + 50 км).
Ехаць будзем праз Заслаў'е, Радашковічы, уздоўж рэк і сярод прыгожых лясоў. Тэмп - 10-15 км/г, з адпачынкам, часам на фота, перакуры і іншае. То бок вельмі-вельмі спакойны. У канечным пункце прапаную прывал (гарбатка, кава, ежа, магчыма касцёр).
Умовы:
Гэта паездка для тых, хто любіць прыгоды і авантуры.
Я ведаю, як яна пачнецца, але не ведаю, чым скончыцца. Магчыма, мы даедзем да пункту знаходжання, магчыма усё бросім на паўдарозе і будзем шукаць пуці да дому. Таму вельмі важна эмацыянальны пазітыў і надзея на лепшае =)
Надвор'е можа быць добрае, а можа і дрэннае. Абаяцаюць каля -2 і снег.
Яна па апісанню лёгкая, але на самой справе можа стаць цяжкім выпрабаваннем.
Месца и час збору:
Пешаходны мост праз МКАД каля аўтасалона Renault (Казіміраўская 11).
10.00
Што мець з сабою:
Адпаведнае адзенне, ліхтары, пазітыўны настрой, ежу і піццё, фоцік, вольную суботу з раніцы і да ночы.
Грошы на электрычку да Мінску.
Смеласць =)
P.s. Еду я даволі павольна, каля 13-15 км/г сярэдняя. Таму не падыйдзе для тых, хто любіць палётаць і паганяцца.
Вось мае паказчыкі (не рэкляма =): https://www.strava.com/athletes/4159425
Ну і канешне усіх чакаю, нікога не кідаю!
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]
#
Если развернуть трек и стартануть с Лосей то в аккурат приедете на поляну с предновогодним костром велобая
#
Ідэя добрая. Да дому ехаць лягчэй, чым ад яго)