"МЕНСКІ ВЕЛАШПАЦЫР": ВЕЛАЭКСКУРСІЯ ПА ЛОШЫЦКІМ ПАРКУ
Таямніцы Лошыцкага парку
велаэкскурсія
Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.
24 траўня, аўторак
пачатак – 19-30
працягласць – 2,5 гадзіны
збор – каля цэнтральнага ўваходу ў парк з боку Камвольнага камбіната
кошт – 70 тыс. папярэдне,
100 тыс. - у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры
у кошт не ўключаны пракат ровараў
мова - беларуская
арганізатар – майстэрня велаэкскурсій “Менскі велашпацыр”
падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
+375298969785, +375297040018
УВАГА! ЗАПІС НА ЭКСКУРСІЮ ТОЛЬКІ ПРАЗ ТЭЛЕФОН ЦІ АСАБІСТАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ У ВК, ФБ, НА ЭМЭЙЛ
іншыя нашыя велаэкскурсіі ў траўні'2016
15.05, 14.00 Тайны Лошицкого парка
20.05, 18.30 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
26.05, 18.30 Мінск Джынсавы (абноўленая версія маршрута "Мінскія хіпаны")
31.05, 18.30 Менск гандлёвы: велашпацыр па сталічных рынках, базарах ды кірмашах
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]