Гісторыя аднаго ровару

28

Ёсьць ў мяне патрэба неяк напісаць шматлітар, каму нецікава - далей не чытайце. Калісьці ў 2009 годзе, калі я быў яшчэ зусім маладым і тоўстым, пачалася рэканструкцыя трамвайных рэек на Лагойскім тракце. Да тога моманту грамадскі транспарт цалкам задавальняў мае патрэбы па перасоўваньні ў горадзе. Рэканструкцыя была заплянаваная на вельмі працяглы час, ці не на паўгады, аўтобусы, якія пасунуліся замест трамваяў, чакана пахудшылі якасьць спалучэньня, таму я пачаў штодзённа езьдзіць на старым "Спутніку", які да гэтага моманту выкарыстоўваўся "пад пакатушкі"

From rovar

Вельмі хутка я зразумеў, што гэтак ня пойдзе. У тыя часы ўжо вырасла цэлая прорва кіроўцаў, пэўных у забароне руху ровараў па дарозе, а цягацца на амаль што шоссэры па ходніках было тым, што англасаксы клічуць "pain in the ass", літаральна. Таму я канфіліктаваў з аўтаводамі і паглядаў у бок МТБ на 26". І нарэшце ў адзін дажджлівы дзень кастрычніка я прыдбаў у Серабранцы нешта, падобнае на тое.

From rovar

На фота ён ужо палепшаны крыламі, новымі коламі і рознымі ліхтарамі. Ад гэтага моманту большасьць маіх рухаў па горадзе была ўжо роварнымі. У той жа год я пасьпеў яшчэ паламаць пальчык на назе і ўвесь студзень прасядзеў дома, наядаючыся. Перад тым я пасьпеў прыдбаць таксама і камплект першай зімовай гумы "Nokian Extreme", 100$. Падчас эксплюатацыі баліда мне не праходзіла да галавы тое, што ён мне замалы, пытаньні растоўкі рамы ў тыя гады ўвогуле былі даволі абстрактнымі. Апроч таго, за брудна-восеньскі час карэтка забілася разнастайным дрызлам і пачала рыпцець, люфціць і іншым чынам тлумачыць сваю адмову да далейшай супрацы.Таму прыкладна ў красавіку 2010 году балід пераўтварыўся ў нерухомасьць. Хутка адраматаваць яго на драгоне (ён ужо быў) не атрымалася, і таму па аб'яве на паехалях я паехаў ува Ўручча і ўзяў сабе наступны.

From rovar

знаёмая рама? Вось так выглядаў рокмашын у дзень нашага зь ім знаёмства. Кошт у 150 даляраў уключаў раму, колы, пераклюк Alivio, манэткі Deore і ўсё. Найперш я паперакідваў усе цацкі са старога байку на новы, набыў крылы і паехаў на размалёўку рамы.

From rovar

У наступным выглядзе ровар пракатаў вельмі працяглы тэрмін

From rovar

Разнастайныя цацкі дадавался пасьлядоўна, у 2010 годзе я ўпершыню паспрабаваў перасоўвацца з роварам у электроне, мы наведалі тады фэст "Гальшанскі замак-2010". Зіма 2010-2011 была першай, якую я сапраўды катаў на ровары, хіба што ня так шмат.

From misc

2011 год быў вельмі багатым на розныя, у тым ліку і роварныя, падзеі. Ровар атрымаў багажнік, што кардынальна зьмяніла ступень аўтаномнасьці.

From Cukerkavy Fest 25.06.2011

Найперш у ліку падзеяў стаяць візіты ў Шаблі, падчас якіх атрымалася прызвычаіцца цягаць усё на сабе, ад намётаў да КЛМН, па-другое, увосень мы групкай псіхаў скаталі на мой першы сур'ёзны марафон у Адзесу.

From Kujalnik-2011

Розныя жыцьцёвыя падзеі не адварацілі мяне ад раварызму, наадварот, зіма 2011-2012 была першай сапраўды інтэнсіўна адкатанай.

From rovar

У пэўны момант у мяне быў шанец саскочыць на гібрыд, які атрымаўся ад паламатага ХВЗ, але лепшае, да чаго я той гібрыд прызначыў - быць наварочнай ялінкай

From Yalinka 25.12.2011

Чарговы год, чарговыя выклікі.

From velo.by 21.01.2012

Иглувілль-2012, было халодна, але цікава.

From Iglooville 03.03.2012

Найперш для 2012 году - досьвід замежных вандровак. Праз забарону канцэрту Крамбамбулі мы масава атрымалі халяўны шэнген на 5 дзён, падчас якіх няспынна вандравалі як тыя цыгане.

From Vilnia 27.04-01.05.2012 day 2

У тым жа 2012 годзе ў мяне пажылі пэўны час роварныя вандроўнікі. Паглядзеў на іхныя ровары, тое-сёе пераасэнсаваў. Ровар перажыў апэрацыю па сьмене стырнавой, а таксама атрымаў гуму Schwalbe Marathon 26x2.0.

From Wilka 11.08.2012

І 24.11.2012 мы прынялі ўдзел у мерапрыемстве пад Барысавам з нагоды 200-годзя пераходу Напалеонам Бярэзіны. Падчас гэтай імпрэзы спадак Comissar распавёў пра брэветы - асфальтавыя марафоны на вялікія адлегласьці, без балотаў, пяску і іншага лайна.

From Biarezina 24.11.2012

Новы, 2013 год мы пачыналі з файнай пакатухі "7 ёлак", падчас якой бадзяліся на роварах па ёлках і сьвяткавалі

From Sem jolak - 30.12.2012

Іглувілль - 2013, якія сумневы?

From Igloowille-2013

У 2013 мы атрымалі візы на Vilnius Challange - 2013, сэрыю спартовых мерапрыемстваў, падчас травеньскіх выходных скаталі на Паркунас, каб атрымаць маральнае права карыстацца гэтымі візамі.

From Vilnia May 2013

Ровар з гонарам выгянуў мяне з усіх татуінскіх краявідаў. Упершыню прыняў удзел у Налібоках-2013, праехалі з Валерам 45 км бо вярталіся дадому ў той жа дзень. Заадное замачылі і замарылі фоцік

From Naliboki - 2013

З прычыны наяўнасьці вызы ўлетку 2013 мы зладзілі файлую вандроўку па балтыйкім узьбярэжжы, даехалі да Гданьску.

From Eurotrip 2013 - day 9

Па вяртаньні пасьпелі заехаць на Басовішча. Увосень таго ж году дзейсьнілася даўняя мара пра даўгі паход па-дзікаму, амаль два тыдні праз Малдову з поўначы на поўдзень з фінішам у Адзесе, марафон Куяльнік.

From Ukraina-Maldova, day 07

У 2014 год пераехаў з чарговай візай на год. Таму на травеньскія выходныя атрымалася хутка крутнуць у Рыгу праз Шаўляй і Йелгаву. Перад выездам я зьмяніў вілку на рыгід і ўхітрыўся трэснуць раму, таму ехаў на падвараннай і крыху хваляваўся. Праз гэты акалічнасьць на пачатку сэзону не патрапіў на Б200, хаця бы і зьбіраліся з .

From Vilnius-Sauliai-Joniskies-Jelgava-Riga-Daugavpils-Braslav-Hlybokae 26.04 - 01.05

Налібокі-2014 ехаў сотку, цягнуў матрас, каб людзям было весялей.

From Naliboki 2014

Напачатку чэрвеня таго ж году мы паехалі па балтыйскіх краінах. Надвор'е было ня вельмі спрыяльным, паймалі крыху прыгодаў з-за тэхнічнага стану ровару, але агулам за амаль два тыдні дабраліся да ўсіх запланаваных кропак, зрабілі разведку на будучыню. Дарэчы, байк ужо быў абсталяваны дынама-утулкай, але да яе так нічога і не было далучана на той момант.

From Baltic 2014 - days 04-05

У ліпені-жніўні 2014 мы наведалі Басовішча і нават скокнулі цягнікамі-роварамі на канцэрт Dream Theater у Будапэшт праз Кракаў і Катавіцы. Літаральна, на апошнія грошы.

From Europe trip 2014 - Poland

Увосень мы-такі праехалі Б200 са стартам у Барысаве. Высьвятлілася, што ехаць па асфальце на вялікія адлегласьці даволі лёгка. 2015 год пачнаўся ня вельмі, візаў не было, грошай таксама, хіба што ровар катаў. Да пачатку сезону брэветаў я набыў сабе седала Brooks C17, якое кардынальна зьмяніла адчуваньні ад працяглых пераездаў. З аказіяй далучыўся да марафону Bike for peace and new energies па ўсходняй Нямеччыне напачатку траўня.

From Bike For Peace 2015 :: day 08

Падчас гэтага і папярэдняга візітаў у Бэрлін накупіў шмат чаго ў тамтэйшым роварным гіпэрмаркеце. Праз гэта наступны год ровар выглядаў значна больш пераканаўча.

From Valozynsikia Hascincy - 14.06.2015

Налібокі 2015 ехаў поўныя, 200 км. Мегаліхтара на той момант яшчэ не было, таму фінішаваў фактычна ў цемры. Прыняў удзел у брэветах на 200, 300 і 400 км, фактычна, паставіў асабісты рэкорд, праехал 415 кілямэтраў за раз, што заняла 21:15 часу. Напачатку жніўня 2015 зладзіў цалкам аднаасобную паездку на фэст "Лепельскі цмок", праехаў агулам 250 км за два дні на ровары, гружаным усім неабходным для жыцьця скарбам ад намёту і да газавай гарэлкі. Увогуле, 2015 год быў годам доўгіх дыстанцый, мы з рознымі людзьмі накаталі вельмі шмат кілямэтраў па вельмі цікавых мясьцінах. 2016 год таксама пачынаўся няблага, ужо было праехана нямала файных дарог, ня так даўно замаячыла перспектыва зладзіць месячную вандроўку па Нарвэгіі дзесьці ў ліпені, але падчас адкрыцьця брэветнага сэзону на КП2 пасьля 120 км дыстанцыі я заскочыў на чатыры хвіліны ў барысаўскі эўраопт у старым горадзе, а калі вярнуўся, то не знайшоў свайго вернага сябра на мейсцы, на самым уваходзе у краму. Відавоку, нехта мяне адсачыў на пад'езьдзе, а праз стомленасьць і дэфіцыт энергіі ў арганізме я забыўся націснуць кнопку на сігналізацыі, якая з большага выратоўвала яго ад крадзяжу ўсе гэтыя годы. Ані хуткі пошук з міліцыяй, ані інфармаваньне праз знаёмых тамтэйшых раварыстаў, ані наіўныя спробы пошуку, нажаль, не дапамаглі адшукаць. Прыкра, што ровар з такой слынай для нашых земляў гісторыяй хутчэй за ўсё спыніў сваё існаваньне. Дзякуй, дружа, гэта было файна, на кожным з 61 тысячы пройдзеных кілямэтраў. Ніколі ня думаў, што змагу так моцна прывязацца да фармальна нежывога аб'екту, але гэта сапраўды так, мінуў тыдзень, а мяне ніяк не адпускае.

From Hauya-Iue-Usialub-Lubcza-Mir :: 02.04.2016

PS: Уся даўгая гісторыя маіх роварных справаў адсочваецца ў ЖЖ па тэгу, ровар

 

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/12610 - [node 12610]
adri's picture

#

Соберешь вел, Саня, все будет клево!

Bottlehunter's picture

#

Железо не бывает вечным оно тоже устает... Поэтому порав подумать о новом друге !)

Sokolonni's picture

#

А почему бы не пойти от противного и не поискать в криминальных кругах? Поспрашивать у аликов местных, у таксистов, пообещать вознаграждение за информацию?

kisa-anuta's picture

#

Идея не нова, но житель Минска вряд ли знаком с криминальными кругами Борисова, не так ли? А нашим доблестным, как правило, не до того

Kaktuss's picture

Продают гудок со сломанным креплением

https://www.kufar.by/Фрунзенский/Велосипеды/Гудок_AIR_ZOUND_11629314.htm

lazy's picture

#

шкада, але не мая. Прынамсі, покуль, можа набыць...

Вход на сайт

Свежие комментарии

lazy: шкада, але не мая. Прынамсі, покуль, можа набыць... #
7 лет 47 нд назад,
Kaktuss: https://www.kufar.by/Фрунзенский/Велосипеды/Гудок_AIR_ZOUND_11629314.htm #
7 лет 47 нд назад,
kisa-anuta: Идея не нова, но житель Минска вряд ли знаком с криминальными кругами Борисова, не так ли? А нашим... #
7 лет 48 нд назад,
Sokolonni: А почему бы не пойти от противного и не поискать в криминальных кругах? Поспрашивать у аликов... #
7 лет 48 нд назад,
Bottlehunter: Железо не бывает вечным оно тоже устает... Поэтому порав подумать о новом друге !) #
7 лет 48 нд назад,
adri: Соберешь вел, Саня, все будет клево! #
7 лет 48 нд назад,

TOP-10 за месяц

Помочь Велобаю