Падарожжа ў Палесціну, альбо Кальварыя вёскі Дубок.
Арыгінал артыкула з фотаздымкамі (тут нешта не устаўляюцца) па спасылцы http://brovar80.livejournal.com/...
Шмат існуе на Беларусі мясьцін у якія, апасля таго як там пабыў адзін раз, хоцачча вяртацца зноў і зноў...
Вёска Дубок, што недалёка ад Жодзішак, адна менавіта з такіх мясцін.
Некалькі год назад, мае сябры-раварысты паказалі мне гэтыя мясьціны, якія ляжаць уздоўж адной з прыгажэйшых рэк Беларусі – Віліі.
Вёска Дубок знакамітая тым, што там знаходзіцца драўляны касьцёл і Марыінская кальварыя.
Ніжэй устаўлены тэкст пра гэты касьцёл і кальварыю.
Уладзімір Прыхач (http://vitazeniec.livejournal.co... )
КАЛЬВАРЫЯ ВЁСКІ ДУБОК
Ёсць у нашым рэгіёне мясціны, якія прывабліваюць наведвальнікаў сваёй прыгажосцю і таямніцай мінулага. Адным з такіх месц зяўляецца комплекс сакральных мураваных пабудоў і ўзвышаючыхся ў пэўным парадку драўляных крыжоў размешчаных на левым маляўнічым беразе Вяллі ў ваколіцы вёскі Дубок Астравецкага раёна. Неаднойчы тут увагу воднага турыста і пешага вандроўніка прыцягваў ці то грот з выявай Маці Божай і крынічкай з крыштальна чысцюткай вадой, ці велічная мураваная брама аздобленая цікавым народным кавальствам на стромкім пейзажным беразе ракі, ці іншыя мясцовыя дзівосы...
Усе гэтыя ўзведзеныя чалавечым талентам рэлігійна-культурныя аб‘екты маюць сваю непаўторную і старажытную гісторыю, спрыяюць развіццю краязнаўчай зацікаўленасці ўсё большай колькасці наведвальнікаў гэтай мясціны, якія з пашанай ставяцца да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны.
МІНУЛАЕ ДУБОЦКІХ НАВАКОЛЛЯЎ
З даўніх часоў балоцістыя і густыя лясныя абшары паміж Жодзішкамі-Данюшавам-Соламі-Гервятамі-Нястанішкамі лічыліся кутом паганскай веры дадзенага края. Не маючы значных сухапутных шляхоў зносін блакітная стужка Вяллі ўвесь час адыгрывала галоўны гандлёва-транспартны і інфармацыйны канал, злучаючы значныя цэнтры вытокаў і вусця ракі. Па ёй ішло засяленне края ў мінулым, ствараліся асяродкі мясцовага жыцця з нязменным традыцыйным побытам, аб чым сведчаць шматлікія часткова захаваўшыяся курганны паабапал ракі каля Ашмянца, Андрэяўцаў, Пільсці, Углянаў, Татарскіх гор насупраць Жодзішак, Дубка. Адначасова тут ўзнікаюць значныя паганскія рэлігійныя цэнтры.
Пры правядзенні воднай экспедыцыі па вывучэнню Вяллі і яе берагоў у 1857 годзе Канстанцінам Тышкевічам упершыню былі выяўлены свяцілішча каля Татарскіх гор паблізу Жодзішак і Тупальшчыны. Першае складалася з вялікага камяня атачонага двума радамі меншых камянёў, а археалагічныя знаходкі каля Тупальшчынскага Вялікага каменя далі падставу даследчыку лічыць яго “ алтаром паганскай веры ў Літве “. Не абмінулі сваёй увагай гэтыя мясціны навукоўцы і ў наступным 20 стагоддзі. Маштабнае вывучэнне курганоў у Дубку і наваколлях адбылося археолагам Г.Цэгак-Галубовіч ў 1935 годзе, прадоўжана ў 1999 годзе раскопкамі каля недалёкага Тупальшчынскага каменя і курганоў вядомым беларускім археолагам Эдвардам Зайкоўскім. Па знойдзеных ў час апошняга даследвання матэрыялах быў зроблены вывад аб тым, што пахаванні ў курганах можна датаваць першай паловай ці сярэдзінай 13 стагоддзя, знаходзяцца яны ў арэале распаўсюджання курганоў усходнелітоўскага тыпу. Як мяркуе навукоўца, курганная група і Вялікі камень з каменнай абкладкай вакол яго ў мінулым у`яўлялі адзіны культавы комплекс . Аб чым маглі сведчыць і знаходкі рэшткаў рытуальнага ключа з каляровага металу, адзін пярсцёнак з салярным знакам у выглядзе свастыкі, дзве бразготкі з крыжападобнымі проразамі ўнізе.
На карце 1865-1866 года на месцы Дубка пазначаны “ Господский Двор Новосёлки “, што нагадвае пра існаванні тут маёнтка побач з вясковым паселішчам. Але назва гэтай мясцовасці мае больш глыбокія вытокі. Той факт, што у дадзеным месцы спакон вякоў раслі шанаваныя продкамі дубравы, якія і далі тапанімічную назву, можа пацвердзіць адзін з велізарных дубоў вёскі. Гэта амаль апошні захаваўшыйся са старажытнасці помнік прыроды ўсяго ўзбярэжжа Вяллі якім мы можам па праву ганарыцца. Вось у такім адметным месцы ў першай палове мінулага стагоддзя была наканавана лёсам пабудаваць капліцу, набыўшую назву Курганская.
КУРГАНСКАЯ КАПЛІЦА
Пачаткам будаўніцтва дадзенай хрысціянскай святыні лічыцца 1928 год. Менавіта 80 год таму было выбрана гэтае найпрыгажэйшае месца сярод параскіданых вакол старадаўніх курганаў у жодзішкаўскай парафіі для пабудовы храма. На наступны год, 29 мая 1929 года, біскуп Уладзіслаў Бандурскі асвяціў капліцу пад назовам Маці Божай Нястомнай Дапамогі, вобраз якой лічыцца таксама за вобраз Маці Божай Смуткуючай.
Храм вырашаны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства па тыпу 3-х нефавай безвежавай базілікі. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя неф завершаны паўвальмавым дахам, які раней быў крыты гонтам, цяпер жа перакрыты шыферам. Уваходны вальмавы навес ганка падтрымліваюць два драўляныя слупы. Зруб збудавання вяночнай канструкцыі складзены з абчэсаных бярвенняў і абапіраецца на падмурак з валуноў. На галоўным фасадзе месціцца драўляная скульптура Збавіцеля на крыжы, а сам касцёл завершаны металічным крыжом вытанчанай кавальскай работы, спалучыўшай пры гэтым народныя традыцыі з рэлігійным сэнсам. Свядомасць кожнага, ўпершыню набліжаючагася да капліцы наведвальніка, ўзрушаюць звітыя вянкі і аздабляючыя страху дубовыя галінкі, знаходзячыяся побач з уваходам дзве каменныя кропельніцы і прыбітыя да сцяны драўляныя маскі аскаленых пашчаў драпежнікаў - адбіткі старадаўняга мінулага края. Напэўна на Беларусі больш нідзе не сустракаецца такога дзіўнага спалучэння і таму гэтая асаблівасць надае унікальнасць дадзенаму помніку.
У 1934 годзе дырэктар фабрыкі “ М.O.J. „ з Катавіцы ахвяраваў да капліцы 40 кілаграмовы звон, прыгожы меладычны гук якога штогод па святах запрашае шматлікіх вернікаў на набажэнства. Першапачаткова ён знаходзіўся на высокай 4-х слупавой званіцы завершанай пірамідальным гонтавым дашкам, цяпер жа звон месціцца на простай двухслупавой канструкцыі. Побач з касцёлам узвышаецца вялікі рарытэтны драўляны крыж з нядзельнага дня 7 ліпеня 1935 года, аб чым сведчыць памятны запіс на ім.
Аднак існуючая капліца мае больш даўнюю гісторыю і глыбейшыя традыцыі ўшанавання сваёй заступніцы у дадзеных мясцінах. Яе папярэднікам быў асвечаны ў 1814 годзе філіяльны касцёл у недалёкім маёнтку Пастарыні. Той касцельчык у Жодзішкаўскай парафіі быў невялікім, драўляным, крыты саломай, меў дзве вежы і столькі ж закрысцій. Збудаваў яго уладальнік Пастарынь, былы памежны суддзя Свянцянскага павету Ігнат Жолудзь і меў назову Маці Божай Смуткуючай. Фундатар абавязаў сваіх паслядоўнікаў па пастарынскім двару выплачваць штогод жодзішкаўскаму пробашчу па 15 рублёў, за што апошні павінен быў даязджаць на сваіх конях у Пастарыні і адпраўляць набажэнства ў першы дзень кожнага месяца, у дні Маці Божай Смуткуючай, іншыя значныя рэлігійныя святы.
Трагічнай датай у жыцці храма стала 18 снежня 1894 года, калі было забаронена ў ім адпраўляць набажэнства і пасля чаго пачаўся паступовы яго заняпад, які завяршыўся поўным знішчэннем касцёла ў гады першай сусветнай вайны. Дрэва пабудовы пайшло на апал нямецкіх казарм, касцельнае начынне назаўсёды страчана. У пасляваенны час быў толькі знойдзены зламаны крыжык з алтара, які пастарынскія жыхары прымацавалі да памятнага драўлянага крыжа паўстаўшага на месцы былой сваёй хрысціянскай святыні. Пасля вяртання мясцовага жыхарства парафіі з прымусовага выгнання ў бежанства, адбудовы сваіх гаспадарак і пацярпелага ад вайны жодзішкаўскага касцёла, паўстала думка аб узнаўленні філіяльнага касцёла. Справе садзейнічала і тое, што у час ваенных ліхалеццяў захаваўся тэстамент Жолудзя на пабудову і абслугоўванне пастарынскага касцёлу, працягвалася далейшае шанаванне сярод парафіян вобраза Маці Божай Смуткуючай. Так вырашылася пытанне з узвядзеннем хрысціянскага храма, але ужо ў вёсцы Дубок. З пабудовай і асвячэннем мураванай капліцы у Стаўбуцева Смаргонскага раёна ў мінулым 2007 годзе была вернута нашчадкамі даніна ўдзячнай памяці ў дачыненні да філіяльнага пастарынскага касцёла, бо менавіта ў той мясціне распачыналася першапачатковая гісторыя яго ўзнікнення і шанавання.
МАРЫЯНСКАЯ КАЛЬВАРЫЯ
Пасля узнясення Курганскай капліцы яна становіцца прыцягальным цэнтрам для каталіцкіх вернікаў усіх бліжэйшых наваколляў і таму у 1936 годзе нараджаецца думка аб узвядзенні тут сямі стацый ( гэты лацінскі тэрмін можна перакласці як стаянне, але ўжываецца ў літаратуры і тэрмін стацыя ) смутку Маці Божай, так званая Марыянская Кальварыя. Кальварыяй у каталікоў Беларусі, Літвы і Польшчы называліся сакральныя святыя месцы прысвечаныя культу крыжовага шляху, куды збіраліся натоўпы набожных на пакланенне. Закладваліся яны звычайна на ўзгорках, прыгадваючы пры гэтым размяшчэнне Іерусаліма, на якіх ставіліся стацыі крыжовага шляху ў форме крыжоў, капліц і касцёлаў. Кальварыі ахоплівалі таксама дарогі Маці Божай з каплічкамі. Як у выпадку з кальварыяй у вёсцы Дубок яны найчасцей засноўваліся каля месцаў былых паганскіх цэнтраў веры, у атачэнні курганоў, святых дубраў і крыніц.
Напружаная праца 1936 года дала свой выніковы плён. У хуткім часе была вымуравана першая стацыя ў выглядзе брамы з дзьвух ладных вежаў злучаных прыгожай сімвалічнай аздобай. Можна адзначыць, што ўсё кавальства сакральнага комплекса выканана ў народным характару, з мастацкім густам, не мае паўтору і сведчыць аб вялікім прафесійным узроўні майстра.
Трэцяя стацыя з‘явілася на месцы крынічкі з цудадзейнай гаючай вадой. Старажылы распавядаюць аб тым, што калісьці на гэтым месцы было яўленне Маці Божай, а потым забіла крыніца. Верагодней усё ж другая версія па якой крыніца, як амаль усе такія водныя прытокі Вяллі, мела ў старажытнасці сакральны сэнс і была месцам пакланення сілам прыроды. Прыстасаваўшы яе да новых умоў, вымуроўваецца над крыніцай грот з палявых каменняў і ўстанаўліваецца ў ім скульптура Маці Божай. Уверсе грота выбіваецца дата 1936 напамінаючая аб годзе завяршэння пабудовы гэтага помніка дойлідства
. Цікавай у архітэктурным вырашэнні стала і шостая стацыя Кальварыі. Уяўляе яна невялікую па памеры, квадратную ў плане, вымураваную з цэглы і валуноў капліцу пакрытую двухсхільным дахам, завершаную ля фасада цаглянной званічкай. Маючы шырокія дзверы яна дае магчымасць прыняць удзел у набажэнстве шматлікай грамадзе вернікаў. Капліца асвечана пад назовам Маці Божай Смуткуючай. На фасадзе прымацавана мемарыяльная шыльда, дзе пазначана:
KTO TE KAPLICE MIJA
NIECH ZMOWI POBOZNIE
ZDROWAS MARYA
ZA DUSZE
S.† P.
IGNACEGO SIDOREWICZA
ZMARL 20-VI-1936 ROKU
На стацыях у той час прымацоўваюцца абразы маляваныя на блясе ксяндзом Баляславам Грамза. Разам з іншымі стацыямі, якія ўяўляюць сабою дубовыя крыжы, Кальварыя была асвечана 30 жніўня 1936 года. Негледзячы на дождж у той святочны дзень на Ціхай даліне, так завецца ў народзе гэтае месца, сабралася каля 6 000 вернікаў з суседніх Гервят, Нестанішак і Жодзішак. Магчыма колькасць прысутных на ўрачыстасці ў даўнейшай пісьмовай крыніцы пададзена і завышана, але ў той час дубоцкая Кальварыя сапраўды становіцца адным з вядомых рэлігійных цэнтраў усяго рэгіёна, сюды наведваюцца пілігрымы з розных куткоў не толькі Заходняй Беларусі, але Літвы, Польшчы і на працягу года іх агульная колькасць, цалкам верагодна, магла складаць больш 10 000 наведвальнікаў.
Кальварыю ў гэты перыяд бярэ пад сваю апеку Ордэн айцоў марыянаў.Члены гэтага каталіцка манаскага ордэна Таварыства бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі прымаюць чынны ўдзел у адбываючыхся ў Дубку ўрачыстасцях, іх друкарня “ Марыянум “ у Вільні выдае адпаведную дапаможную рэлігійную літаратуру. Узначальвае Ордэн у час станаўлення Кальварыі ўраджэнец дадзеных мясцін ( нарадзіўся ён у суседняй, ляжачай у 4-х кіламетровай адлегласці ад Дубка, вёсачцы з мілагучнай назвай Плавушка тойжа парафіі ) вядомы рэлігійны дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руха Андрэй Цікота.
Штогод у першую нядзелю ліпеня дубоцкая Кальварыя збірае на ўрачыстасць шматлікіх пілігрымаў з усіх куткоў края і замежжа. У гэты святочны дзень наведвальнікі не толькі ўмацоўваюць малітвай веру, прамаўляюць словы зямной удзячнасці і павагі сваёй нябеснай заступніцы, але аддаюць даніну памяці стваральнікам дадзенага шанаванага і ўтульнага кутка на беразе Вяллі. Кальварыя годна вытрымала выпрабаванні часу, а вера, як дзве тысячы год таму, кранае і выратоўвае чалавечыя душы, працягваючы далейшае сваё існаванне. Ва векі вякоў!
Дык вярнуся да свайго аповеду.
Пад час той вандроўкі я змог знайсьці толькі 4 стацыі з 7... І з таго моманту ў мяне застолося адчуванне нечага не скончанага... недагаворанага...І з'вілася жаданне ў першую надзелю ліпеня быць у тых мясьцінах і пабачыць усе 7 стацый і пабачыць на свае вочы імшу. якая адпраўцца ў гэты дзень...
Але цягам некалькіх гадоў не атрымлівалася адправіцца ў тое падарожжа... І вось у гэтым годзе ўсё было вырашана на 200 адсоткаў!
Раніцай 6 ліпеня на электрацягніку даехаў да ст. Маладзечна і адтуль рушыў у сваю вандроўку. Было вырашана, як заўсёды, мінаць вялікія пуцявіны. У тым баку куды я ехаў знаходзяцца яшчэ дзьве цікавыя кропкі – касьцёл у Гярвятах і вёска з цікавай назвай Палесціна. Таму шлях быў мне наканаваны менавіта праз гэтыя населеныя пункты.
Частка майго шлаху праходзіла ўжо па знаёмых мне дарогах, калі ездзіў у Віленскі край.
З тае прычыны, што было ўжо 7 раніцы і дастаткова развіднела, то мог сфатаграфаваць капліцу-пахавальню на могілках в. Лебедзева
і касцёл 1701-04 гг. пабудовы ў в.Беніца
але нешта ў сваіх архівах не смог знайсьці інфармацыю пра іх.
Далей дарога ішла на Солы ўскрай Смургоні ("Прыязжай к нам у Смургонь – піва будзе як агонь, як предзеш у Астравец – там прйдзе табе канец" (з фальклёрнага )). Смургоньскі край супнавядомы сваімі падзеямі Першай сусветнай вайны і сведчанняў таму шмат.
Па дарозе у Солы, я праехаў па мосце праз рачулку, мабыць адзіную ў Беларусі, назва якой адпавядае яе сучаснаму стану, але нягледзяцы на назву там цвітуць лілеі.
У Солах пад час невялічкага перапынку да мяне на лаўку падселі дзьве бабулькі ( новы чалавек мо расскажа што і як у сьвеце дзеіцца) Зразумела, што пад час размовы яны вырашылі. что мне няма чаго рабіць больш у жыцці, як швэндацца на ровары па сьвеце і параўналі з нейкай дзяўчынай з тэлеперадачы "Чакай мяне". якая на ровары праехала ўсю Італію. А калі даведаліся, што я два тыдні таму на ровары быў на Віленшчыне, то ўвагуле вырашылі, што я безпрацоўны... На гэтым аптымістычным фахце я рушыў у Гярвяты, каб на свае вочы пабачыць мясцовую прыгожосць.
Па дарозе ў Гярвяты пражжаў праз вёску Гіры, у якой месьціцца могілкі з помнікамі на сучаснай літоўскай мове і прыдарожнай капліцай у гонар 500 годдзя сьмерці Вялікага князя Літоўскага Вітаўта (з надпісам на тойжа сучаснай літоўскай мове).
Як і ў іншай другой вёсцы савецкага перыяду ёсь тут і помнік героям, але пра герояў тут ужо шмат гадоў ніхто не успамінае.
І вось першая кропка майго падарожжа Гярвяты!
Касьцёл пабудаваны ў 1899-1903 гг на сродкі князя Альшэўскага, на месцы драўлянага касьцёла, які месьціўся тут з 1526 г. У касьцёле у свой час знаходзіўся абраз "Узнясенне Марыі (Асунта)" апошн. чвэрці 17 ст, зараз у зборах музея старажытнабеларускай культуры.
Надалей накіроўваюся ў Палесціну.
Па дарозе сустракаю такі ўказальнік
і пачынаеш задумвацца, а дзе ты сапраўды знаходзішся – Палесціна, Газа (рус. Гоза)...
Трэба адзначыць, што ўдалечына бачна нейкая вялікая будоўля... І скрыжаванне са свежым асфальтам ( такога і ў сталіцы не заўсёды пабачыш)... Пачалі закрадвацца думкі пра гэтую вялікую будоўлю...
Далей я заехаў у Варняны, дзе шыльда распявядала пра тое, што цэнтар Варнян ахоўваецца дзяржавай, што павінны быць будынкі і рэшткі агародшы 17 ці 18 стагоддя...але воку не было ні за што зачапіцца не заўважана ні пабудоў і тым больш агароджы...
Да Палесціны заставалася каля 10 км... Каля я празджаў пад чыгуначным мастом (чыгунка насыпная і з вялікімі пражэктарамі і яе няма на мапе), то стала зразумела, што бачу будоўлю стагоддзя АЭС імя АГЛы, фатаграфаць не вырашыўся, бо , як вядома, запісаць у памагатыя ЦРУ могуць і за меньшыя правіны...
І вось яна другая кропка падарожжа – ПАЛЕСЦІНА...Звычайная вёска, але з гучнай назвай.
Як і ў мінулы раз, хацеў скараціць шлях праз поле, але лёс на гэты раз, каб я іншым разам быў не такі самаўпэўнены, завёў мяне ў крапіву і дзядоўнік і да камароў са сьляпнымі... Прыйшлося вяртацца..
Было вельмі файна, што ў гэтых мясьцінах не было дажджоў і ўсе грунтавыя дарогі былі праежжымі... Але на пясках у лесе было цяжэй – не шырокія колы майго гыбрыда не хацелі ехаць і прыхдзілася спешвацца і цягнуць ровар... Але надвор'е ўвагуле было добрым – сонейка не пякло (а можа мне так здавалася), але вецер быў то сустрэчна-бакавы, альбо наўпрост у морду...
Каля паловы дзевятай вечара я быў у вёсцы Дубок, напіўся крынічнай вады (мяккая, але адчуваецца запах твані), разагрэў на балоне з бутанам пярловую кашу з ялавічынай і з думкамі. што кальварыю пачну шукць раніцой залез у намёт у прыемны спальнік...
Раніцой у 5.30 уставаць было лянотна, таму яшчэ гадзіну я атрымліваў асалоду ад спеваў птушак, свежага паветла і шуму вады Віліі, з даволі хуткай плынню.
Сеўшы на ровар я паехаў у бок крыніцы. бо ведаў. што брама павінна знаходіцца недзе далей. Па дарозе сустрэй рыбака, на маё пытанне ці тутэйшы ён, я пачую сьцвярджальны адказ, але пра браму ён нічога не чуў. Але мне вельмі паспрыяла тое, што сёння сьвяточны дзень і павінен адбыцца крыжову ход, там на ўсім шляху была скошаная трава і з які іншы час, я зноў не знайшоў таго, што шукаў... Па дарозе да брамы ў лесе я знайшоў яшчэ адну стацыю – дубовы крыж... І вось мая мэта – БРАМА Ў ЛЕСЕ! Здавалася б што тут такога кменне ў лесе, але адчуванне дасягнутай мэты неверагодныя... І адчуванне нечага такога сакральнага і таямнічага... Але заставалася яшчэ адна стацыя, і я нават не ведаў як яна выглядае... Вырашыў ехаць у вёску іншым шляхам праз лес і пабыць на тым неверагодна энергэтычным месцы на якім стаіць драўляны касьцёл. Вельмі верагодна, што на тым месцы, дзе зараз стаіць касьцёл было старое капішча, але з прыходам у 14 ст хрысьціянства на гэтыя землі капішца, як і паўсюль, перерабілі пад свае мэты храсьціяне... А недалёка ад касьцёла на прыватным падворку знаходзіцца вялізны дуб. І як кажуць некаторыя спецыялісты такіх волатаў няшмат у Беларусі і ён мог бы знаходзіцца ў пяцёрцы старажытных дубоў. Але... Побач з ім хлеў і да яго цвікамі прыбітыя нейкія дошкі...
Нашчасьце ў гэты час касьцёл адчыніў яго вартаўнік і ён распавёў мне дзе знаходзіцца і як выглядае стацыя, якую я не змог знайсьці.
Такім чынам адрымліваем ўсе сем стацый:
1 стацыя – Брама
2 і 4 стацыі – аднолькавыя дубовыя крыжы на беразе Віліі
3 стацыя – грот с Маткай Боскай
5 стацыя – вялі крыш на пагорку
6 стацыя – капліца
7 стацыя – сам касьцёл
На звародным шляху да намёта я сустрэў таго самага рыбака, але я ехаў з супрацьлеглага боку. Ён пацікавіўся ці знайшоў я тое, што шукаў. А потым пацікавіўся алькуль я. І пачуўшы, што я менскі і што прыехаў на ровары з Маладзечна і праехаў 150 км, ён паціснуў плячыма. сказаў. што ад маладзечна да Дубка 80 км і толькі варьяты круцаць педалі, калі ёсьць аўтамабіль...
Крышачку пазней за гадзіну дня пачалася імша, пачалі яе два ксяндза.
Было дрэнна чуваць, але ён распавядаў пра тое, што спазніўся таму. што ніхто не ведае дарогі на Дубок... І мажліва Богу трэба было, каб ён сустрэў на сваім шляху тых людзей, і што, мажліва, пасля гэтай сустрэчы людзі зацікавяцца што такое Дубок і што там адбываецца і ў іх менавіта такі шлях как прысьці да вырашэння сваіх праблемаў. распавядаў пра тое. што людзі для Марыі як малыя дзеці, што патрабуюць ад мауі то цукерак, то слодычаў, то цацку, але маці не заўсёды мае магчымасьць даць дзіцяці тое, што яно хоча і Панна Марыя таксама не заўсёды можа адразу адказаць на ўсе людскія малітвы-патрабаванні...
Распавёў ён пра адну жанчыну, якая абрала шлюб з добрым чалавекам і працавыты ён быў, і гаспадарка добрая была І дапагаў ён суседзям, але суседзі заўсёды замест грошў ставілі бутэльку і такім чынам з дбайнага гаспадара атрымаўся звычайны алканаўт. І вось гэтая жанчына на працягу 12 год чытала кожны дзень Ружанец (а гэта 52 малітвы рознай даўжыні)... І праз 12 год муж перастаў піць...
Не ведаю... Я не маю права крытыкаваць... І на Бога я гляджу с некалькі іншай кропкі глеждання чым афіцыйная рэлігія... Але мне здаецца, што калі разглядаць пытанне злоўжывання алкаголю і заканчэння яго ўжывання, то гэта пытанне больш псіхалагічнае, чым справа Ружанца...
На крыжовы ход я не застаўся, бо назаўтра на працу і трэба вяртацца да хаты. Адваротны шлях ляжаў праз Жодзішкі ў Смургонь.
Ад смургоньскага маста ў бок горада ідзе веладарожка. Не разумею тых калгаснікаў (назіраў такіх с вёдрамі ягад), якія пры наяўнасьці даволі добрай дарожкі ўсёроўна будуць "мерацца хуткасьцю" і замінаць руху азтамабіляў...
У Смургоні яшчэ цягнік не выйшаў с Гудагаю, там я вырашыў ехаць у Маладзечна праз Залессе, дзе знаходзіцца палац Агінскіх... Зараз там ідзе "рэстаўрацыя" і здымаць гэта не хацелася...
Каля я ўжо садзіўся ў электрацягнік на Менск, то падыйшоў дызель з Гудагаю...
Спасылка на новы і стары альбомы з тых падарожжаў
https://picasaweb.google.com/117...
https://picasaweb.google.com/117...
- Блог Brovar80
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии