Прадаецца троху турыстычных роварных штук: багажнік, сумкі

Активность: 
Объявление активно
0

Вырашыў крыху пачысьціць закрама, бо ляжыць дабро і нікому карысьці не прыносіць. Такім чынам, ад розных часоў засталіся незапатрабаваныя наступныя лоты (па кліку - вялікія фоты):

1. Торба на стырно "Longus". Набывалася пад вандроўку па эўропах, пасьпяхова праехала і вярнулася цэлай, была знойдзена замена больш аб'ёмная.

на драгоне такая во: http://dragonbike.by/cumka-na-ru...

Кошт хай будзе 15 грошай

2. Багажнік ад кітайскіх сяброў, на падсядзел. З вушамі па баках. Трымаецца на эксцэнтрыку.

Кошт хай будзе 20 грошай, катафот у падарунак.

3. Торба пад ноўтбук

Ані разу не карыстаная, роварныя мацавалкі на багажнік хаваюцца за молніяй. Кошт хай будзе 20 грошай.

4. Торба простая кшталту "велаштаны", fastrider

Аб'ём невялікі, матэр'ял з выгляду прыстойны. Некарыстаная. Кошт хай будзе 15 грошай.

5. Велаштаны Longus апгрэйджаныя. Набываліся пад велапаход, па выніках былі істотна мадыфікаваныя.

па-першае, была дадаткова прашыта днішча верхняга адсеку, бо арыгінальная тканіна была тонкая і прадралася цім не адразу. Па-другое, мацавалкі замененыя на хутказашпільныя (на фота).  Па-трэцяе, па перыметры прабітыя блочкі пад розныя дручкі. Па-чацьвёртае, зробленыя дзьве зьнешнія мацавалкі пад бутэлькі.

Прадаецца таму, што замест набыў нешта кшталту ortlieb.

6. Торба цьвёрдая fastrider.

Аб'ём невялікі, мацавалкі лентачкамі, трымалкі за багажнік тыпа "эксцэнтрык", адную яшчэ і паламалі. Кошт, мяркую, 20 грошай.

Прадаецца, бо непатрэбная.

Прапановы, заўвагі, грошы - пішыце (8

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/8571 [node 8571]

Вход на сайт