Сёмкава - лечішча Быкава - Мінскае мора
25 чэрвеня, субота
10.00
Сёмкава - Лецішча Быкава - Мінскае мора
22 чэрвеня святкуецца 250-годдзе закладкі сядзібна-паркавага комплекса Сёмкава. Даедзем самым экалагічным транспартам на самае буйное свята для сёмкаўскіх аматараў здаровага харчавання і ладу жыцця! Станем удзельнікамі адкрыцця экасцяжыны "Сёмкава", дэгустатарамі харчоў мясцовых фермераў і пацікавімся вырабамі тутэйшых рамеснікаў! Безумоўна, без экалагічна-гістарычнай экскурсіі нас далей ехаць не адпусцяць.
19 чэрвеня ўзгадвалі Дзень нараджэння незабыўнага Васіля Быкава. Наведаем яго лецішча, дзе так багата аўтэнтычных рэчаў і малюнкаў годнага нашай памяці чалавека.
Па дарозе ў Мінск палетуценім на беразе Заслаўскага вадасховішча, а можа зладзім невялікі святочны пікнік?
Кошт: 35 бел руб + вольнае ахвяраванне мясцоваму гіду
Падрабязней пра наш праект: http://mienskbiketour.by/
Нам заўсёды па шляху!
Ваш "Менскі Велашпацыр"
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]