Мінск мусульманскі: прэм'ера велаэкскурсіі
Мінск мусульманскі: прэм'ера велаэкскурсіі ад "Менскага велашпацыра"
13 красавіка, 9:00
працягласць 3 гадзіны
у рамках Фэста экскурсаводаў
удзел бясплатны
ЗАПІС - ТОЛЬКІ ПРАЗ САЙТ www.festguides.by
У Мінску жыве каля 10 тысяч мусульманаў. У горадзе з’яўляюцца новыя і новыя будынкі арыентальнага выгляду. Кіраўніцтва рэспублікі мае цесныя стасункі з арабскімі дзяржавамі і ці не кожны мінчук ужо мае сваё ўлюбёнае месца для ласавання шаўрмой. Але дзе ён - той Мінск мусульманскі? Падчас гэтай велаэкскурсіі-вышуку мы будзем не толькі знаёміцца з гісторыяй з'яўлення татараў і ісламу ў нашым горадзе, але даведаемся таксама - што такое халяль і тандыр, распазнаем мусульманскую прысутнасць у мінскай архітэктуры XXI стагоддзя, дазнаемся, ці ёсць сярод нас шагіды. Алаг акбар!
- Войдите в систему или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вход на сайт
Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте
Отчёты
[Отчётов пока никто не добавил]