Майстар-клас па размалёўцы ровараў

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/10483 - [node 10483]
Тип покатушки: 
Мероприятие, праздник, вечеринка, встреча
Город: 
Минск
Дата поездки и время сбора: 
воскресенье, 19.апр.2015 - 13:00
Место сбора: 
Вело-кухня "Гараж 38"

19 красавіка, з 13.00 па 16.00, Фаланстэр (falanster.by) ладзіць майстар-клас па размалёўцы ровараў для праекта “Добры ровар” ў Гаражы 38.
http://bikekitchen.by/

Праект безкаштоўнага пракату “Добры ровар” ужо назбіраў больш за 50 ровараў, наступны крок праекта - зрабіць гэтыя ровары прывабнымі для карыстальнікаў. Ідэя - размаляваць!
https://www.facebook.com/bikecro...

Удзельнікі майстар-класу

Паназіраюць, як можна прыгожа і дэталёва размаляваць ровар
Папрактыкуюцца ў размалёўцы на роварах безкаштоўнага пракату
Зробяць добрую справу і раскрыюць свой творчы патэнцыял!
Адмысловец па размалёўцы - Святлана Ермаковіч, якая упрыгожыла ўжо 4 ровары - будзе дапамагаць у маляванні вашых задум і даваць парады.

З сабой пажадана ўзяць пэндзлікі (нумары 0,1,2, калі жадаеце маляваць маленькія дэталі, большага памеру - калі не дэталёвы малюнак), фарбы у балонах**, пластыкавыя кубачкі. Пажадана апрануцца ў адзенне, якое не шкада запэцкаць.

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375298602312.

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю