Краявіды Нёмана і Шчары. Ліпічанская пушча

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/19976 - [node 19976]
Тип покатушки: 
Обычная покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 03.сен.2022 - 6:40
Планируемое расстояние: 
88км
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка
Типы дорог: 
бездорожье

Зноўку едзем да Нёмана, да яго крутых берагоў маляўнічымі сцежкамі. У гэты раз пабачым яго іншы прыток – невялічкую рачулку Шчара і тое месца, дзе абодзве вады зліваюцца разам.

На шляху плануюцца і іншыя “цікавасці”: самы доўгі ў Беларусі падвесны мост праз Нёман, дубовы гай на ўзбярэжжы і купель на крынічнай вадзе. Амаль усе кропкі агляду вызначыны на трэку.

Гэты маршрут разлічаны на досвідных удзельнікаў, якія валодаюць надзейным роваром, самастойныя ды аўтаномныя. Хуткасць язды звычайная: 20-25 км/г асфальт, 15-18 км/г цвярды грунт, грэйдэр. Традыцыйна знойдзем час, каб зрабіць паходныя фотаздымкі і забегчы ў краму.

Каб дабрацца да месца старта трэба купіць білет на адзіны зручны цягнік 687Б Мінск-Гродна да Мастоў, які адпраўляецца ў 7:10 і прыбывае ў 11:01. Кошт плацкартнага білета – 13.18 руб, ровар у абавязковым чахле з знятым колам (коламі) вязецца бясплатна.

Вяртанне ў Мінск магчыма цягніком 732Б Гродна-Мінск, які адпраўляецца з Мастоў у 20:29 і прыбывае ў Мінск праз тры гадзіны, у 23:37. Кошт плацкартнага білета – 15.39 руб.

Вельмі зручна, калі хто зможыць, паехаць у Масты на аўто. Я гэтак і планірую разам з сваім лепшым веласябрам.

Вырашаўшы удзельнічать, вы, тым самым, пацвярджаеце, што безумоўна ведаеце і выконваеце правілы бяспечнасці дарожнага руху, самастойна ацэньваеце і адказваеце за неабходны стан свайго здароўя.

Калі ўсе так, дык едзем!

NAive's picture

#

Если память меня не подводит, то магазин в Стукалах работает до 14:00. По треку это 44 км. Если ехать первую половину не спеша + сборка вела после поезда, то можно не успеть

Live's picture

#

Правильное замечание. Мороженого может и не купить. Что утешает - ожидается относительно прохладная погода. Впрочем, многие магазы, ранее работавшие по полдня, увеличили свой трудовой день, тем более в субботу.

Zluka's picture

#

Отличные лесные дорожки и шикарная дубовая роща. Ещё раз спасибо, Василий, за чудесный маршрут. Было здОрово!

Live's picture

У захапленні

Мае велападарожжы амаль поўнусцю арыентаваны на cross-country і я не чакаў нейкіх вельмі новых уражанняў. Але Саша (AsdPiton) сказаўся правым і краявіды тых мясцін вельмі ўразілі.
Пачынаючы з адметнага маста, з дэндрапарка, лясные дарожкі былі як бы звычайныя, але больш разнабаковыя, разнараслінныя і даволі працяжныя...А далей пачыналіся гнуткія берагі рэчак, розныя краявіды...Няма тут часу і месца ўсе апісваць. Мне вельмі ўсе спадабалася і ні кроплі не пажалеў, нягледзячы даволі далекі шлях. Зрабіў у 2-3 разы больш фотак, чым звычайна.
Дадам і практычную інфу: рэальны трэк ахопвае больш за 90% усялякіх РОІ, позбягае бездарожжа і легка можа быць паўтораны звычайнымі катальшчыкамі. Пяскоў няшмат, у асноўным перад і пасля Стукалаў. Калі б здарыліся дажджы, іх, магчыма, і не прыкмеціць. Магазы працуюць 3-4 дні ў нядзелю і зачыняюцца а 14-16 часоў - Гродзенская ж вобласць...
Вельмі дзякую свайму сябру за ўдзел у падарожжы, гэта той самы раз, калі і прырода і чалавечыя зносіны сталіся ў адзінай гармоніі.
Працую над фотоальбомам урыўкамі, частку выкладаю, працяг пазней.

#

цікава, а што там асаблівага ў Гродзенскай вобласці, што датычыцца магазінаў?)

Live's picture

#

Там адзін магаз працаваў да 14 гадзіны і меў 2
выхадных: чацвер і нядзеля, другі - да 16 і 3 выхадных: серада, субота і нядзеля. У Мінскай, Віцебскай вобл. я такога не сустракаў.

Вход на сайт

Свежие комментарии

Live: Там адзін магаз працаваў да 14 гадзіны і меў 2 выхадных: чацвер і нядзеля, другі - да 16 і 3... #
1 год 34 нд назад,
broken: цікава, а што там асаблівага ў Гродзенскай вобласці, што датычыцца магазінаў?) #
1 год 34 нд назад,
Live: Мае велападарожжы амаль поўнусцю арыентаваны на cross-country і я не чакаў нейкіх вельмі новых... #
1 год 34 нд назад,
Zluka: Отличные лесные дорожки и шикарная дубовая роща. Ещё раз спасибо, Василий, за чудесный маршрут.... #
1 год 34 нд назад,
Live: Правильное замечание. Мороженого может и не купить. Что утешает - ожидается относительно прохладная... #
1 год 35 нд назад,
NAive: Если память меня не подводит, то магазин в Стукалах работает до 14:00. По треку это 44 км. Если... #
1 год 35 нд назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Помочь Велобаю