(UPD) Мінск-Ракаў

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/17956 - [node 17956]
Тип покатушки: 
Обычная покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 23.май.2020 - 10:00
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
Атрымаць задавальненне
Планируемое расстояние: 
70км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка

!!!UPD. 23.05.2020!!! 

Была памылка ў месцы збора. Не Казіміраўская 11, а Каменагорская 11. Там, дзе мост праз МКАД, аўтацэнтр  Рэно, ну і на карце месца пазначана!!!

Вітаю шаноўнае спадарства!

Зноў прапаную не вельмі цяжкі і цікавы маршрут, які, напэўна, многім ужо знаёмы!

Запрашаю вас паехаць у сталіцу савецкіх кантрабандыстаў - Ракаў. Там ёсць на што паглядзець.

Збор а 10.00 каля аўтацэнтра Renault (Каменагорская 11).

Ад'язжаем у 10.10.

Калі ласка, у каго не атрымоўваецца паехаць, адпісывайцеся альбо напішыце на viber, каб мы вас не чакалі!

Тэмп лёгкі - 15 км/г (ад 12 км/г да 17 км/г). Часамі можа пешшу.

Усіх чакаем!

Буду вельмі рады бачыць усіх, хто ездзіў у Станькава, а таксама новых ахвотных!

Будзе шмат цікавага, больш чым апісаў.

З пачатку праязжаем Дом з чарцямі. Унутр нас не пусцяць, але паглядзім здалёк. Потым едзім-глядзім напэўна адзінае ў Беларусі месца, дзе побач знаходзяцца праваслаўны і каталіцкі крыжы. Далей глядзім млын і накіроўваемся да былога дому вынаходніка (падглядзеў у страве VipeRminsk). І далей ўжо накіроўваемся ў Ракаў (гэта каля 50 км).

У Ракаве на беразе сажалкі робім доўгі перакус, п'ем гарбатку, атрымліваем асалоду ад прыроды, адпачываем. А потым едзем глядзець шмат цікавых месц, помнікаў, могілак і касцёлаў у горадзе.

Пасля гэтага будзе самая цяжкая, але і самая прыгожая дарога да Заслаўя. Па пуці заедзем у сядзібу Друцкіх-Любецкіх і паглядзім камень кахання.

У Заслаўі (гэта ўжо 70 км) хто хоча, сядае на цягнік на Мінск. Хто не хоча - едзе да Мінска па трасе М6 (я вельмі раю па ёй ехаць да дому, у каго будуць хоць трошкі сіл, бо яна практычна ўся з гары). Да Мінска будзе каля 100 км разам.

З сабою многа ежы не вязіце, толькі воду. Крамы будуць, але ня шмат. У Тарасаве, Ратамцы, Хацежыне, Старым Сяле, Ракаве і Заслаўі. 

У нас будзе гарачая вада на прывале ў Ракаве, таму можаце узяць ролтаны, каву, іншыя не цяжкія і хуткія стравы. Абавязкова бярыце кубкі!

Што мець з сабою:

Кубак (каб папіць гарбаткі)!

Спраўны ровар (прабачце мяне за мінулы раз)
Велааптэчка (+камера), асабістая аптэчка
Грошы (купіць папіць ці паесці)

Забаронена падчас падарожжа:

Знешняя музыка (выключэнне: на кэмпінгу пры згодзе ўсіх)
Наркотыкі ў любым выглядзе, а таксама злоўжыванне алкаголем.
Небяспечная язда (для сабе, для машын, для пешаходаў, для сваіх спадарожнікаў).
Песімізм, упадніцкі настрой, ныццё, паніка, агрэсія і іншыя дэструктыўныя паводзіны.

 

 

 

 

#

Хотел давно тот дом посмотреть, но на ту же субботу уже другая поездка стоит.. Если там не выгорит и будут ещё места у вас, я бы съездил.

А почему в дом не пускают? С кем надо договариваться?

AroundBelarus's picture

#

Ну гэта прыватны дом =) Хаця можа папрасіцца пафоткаць.
А што тычыцца суботы - магчыма перанясем на нядзелю.

VipeRminsk's picture

#

У дома изобретателя с недавних пор появился новый хозяин. Когда мы там были, мы успели все осмотреть и уже на выходе дверь дома внезапно открылась и нас довольно грубо попросили удалиться.
Так что желаю удачи в посещении и будте готовы к сюрпризу.

AroundBelarus's picture

#

ааа, шкада. Ну гэты дом не асноўная цель нашай вандроўкі, таму ламіцца не будзем.
Дзякуй, што папярэдзіў.

Maks1980's picture

#

Вадим поехали!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

#

Какие планы на завтра? Поездка состоится?
Температура 8-12С, облачно, возможен дождь (маловероятно); ветер северо-восточный (в основном будет в бок и в спину), не особо сильный, но возможны сильные порывы, до 10м/с.

#

В воскресенье сильно лучше не будет. Чуть теплее, и ветер поменяется на противоположный.

AroundBelarus's picture

#

Ездзем канешне. Па-першае, надвор'е нам больш-менш спрыяе. Па-другое, едзе ўжо 14 чалавек, якія спецыяльна запланавалі суботу для паездкі. Пераносіць будзе неэтычна =)
Па-трэцяе, нам няма куды спяшыць, едзм спакойна і не рвем жылы!

#

>Збор а 10.00 каля аўтацэнтра Renault (Казіміраўская 11).

А тут ошибки нет случайно? Разве он не на Каменногорской, 11? По казимировской 11 жилая "свечка"

AroundBelarus's picture

#

уу, дзякуй. Канешне памылка. Правільная кропка збору на трэке, ну і аўтацэнтр Рэно на Каменагорскай. Паправім.

AroundBelarus's picture

Усім вялікі дзякуй!

Усім яшчэ раз вялікі дзякуй, хто паехаў у гэту вандроўку!
А таксама развітваюся завочна з тымі, з кім не развітаўся на канцы падарожжа!

Вось тут я стварыў агульны альбом - калі ласка, выкідвайце свае фота і выдыё: https://photos.app.goo.gl/P23g6C...

kisa-anuta's picture

#

А якой гадзіне вы были ў Ракаве? Спадзяваліся на сустрэчу Smile

AroundBelarus's picture

#

Позна, каля 5

Lesta's picture

#

Вадим, вялікі дзякуй за покатушку и вкуснейшие чай. Всем - за компанию.

AroundBelarus's picture

І вам дзякуй!Дарэчы хацеў

І вам дзякуй!
Дарэчы хацеў падзякаваць добрай кампаніі, якая дапамагала падчас рэмонтаў (пад канец мы прабілі 2 колы), заставалася і чакала невялічкімі групамі адстаючых, дапамагала даехаць!

Вход на сайт

Свежие комментарии

AroundBelarus: І вам дзякуй! Дарэчы хацеў падзякаваць добрай кампаніі, якая дапамагала падчас рэмонтаў (пад канец... #
3 года 1 неделя назад,
Lesta: Вадим, вялікі дзякуй за покатушку и вкуснейшие чай. Всем - за компанию. #
3 года 1 неделя назад,
AroundBelarus: Позна, каля 5 #
3 года 1 неделя назад,
kisa-anuta: А якой гадзіне вы были ў Ракаве? Спадзяваліся на сустрэчу #
3 года 1 неделя назад,
AroundBelarus: Усім яшчэ раз вялікі дзякуй, хто паехаў у гэту вандроўку! А таксама развітваюся завочна з тымі, з... #
3 года 1 неделя назад,
AroundBelarus: уу, дзякуй. Канешне памылка. Правільная кропка збору на трэке, ну і аўтацэнтр Рэно на Каменагорскай... #
3 года 1 неделя назад,
AlexSam: >Збор а 10.00 каля аўтацэнтра Renault (Казіміраўская 11). А тут ошибки нет случайно? Разве он не... #
3 года 1 неделя назад,
AroundBelarus: Ездзем канешне. Па-першае, надвор'е нам больш-менш спрыяе. Па-другое, едзе ўжо 14 чалавек, якія... #
3 года 1 неделя назад,
AlexSam: В воскресенье сильно лучше не будет. Чуть теплее, и ветер поменяется на противоположный. #
3 года 1 неделя назад,
AlexSam: Какие планы на завтра? Поездка состоится? Температура 8-12С, облачно, возможен дождь (маловероятно... #
3 года 1 неделя назад,

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]

Помочь Велобаю