У падарожжы ты свабодны: Вялікі свет Клода Мартале

20
Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/3175 - [node 3175]

Швейцарац Клод Мартале (Claude Marthaler) – адзін з самых славутых велападарожнікаў сучаснасці, чалавек, які накруціў на колы свайго ровара ўжо больш за 120 000 км, аб’ехаў Еўропу, Азію, Афрыку, Амерыку. Так сталася, што некаторы час таму ён завітаў у Мінск, і мы, безумоўна, не маглі не скарыстацца магчымасцю пагаманіць з ім пра філасофію далёкіх падарожжаў, пра жыццё на колах і асаблівасці велатурызма.

Клод, ці не цяжка знаходзіцца такі працяглы час так далёка ад дома?

Ну, зараз падарожжа ў мяне кароткае, таму асаблівых праблемаў няма. Але калі яно цягнецца дольш, то тут ужо, безумоўна, цяжэй. Праўда, у падарожжы час асабліва не адчуваецца. Разумееш, што ён праходзіць, толькі калі прыходзіць дзень народзінаў альбо Новы год. А калі я, напрыклад, падарожнічаў па Афрыцы, то адчуць час было амаль немагчыма – два гады цягнулася лета!

Увогуле, зараз усё лягчэй, ёсць скайп і праз яго можна звязацца з бацькамі, з дзяўчынай. Ды й увогуле, у падарожжы я не адчуваю, што трэба вярнуцца дамоў. Наадварот, калі знаходжуся дома, мяне пастаянна цягне ў дарогу. Не абавязкова на год, але хаця б на выходныя ці на які тыдзень выязжаю. Мне здаецца, што маім бацькам і маёй дзяўчыне цяжэй чакаць мяне, бо яны сядзяць на адным месцы і для іх час цячэ павольней.

Зрэшты, адчуванне часу ў мяне пастаянна змяняецца, бо ў жыцці няма нейкага канкрэтнага раскладу, я не павінен рабіць штосьці дзень у дзень. Прычым гэта можа падацца парадаксальным, але часам цяжэй не мець такога раскладу і штодзённых абавязкаў, чым мець. Калі ты жывеш па раскладзе – жыць становіцца прасцей, ты заўсёды ведаеш, што будзеш рабіць заўтра, паслязаўтра, праз тыдзень, можаш нешта спланаваць. А калі такога няма, перыядычна ловіш сябе на думцы, што не ведаеш, дзе ты знаходзішся, што трэба рабіць. Але ў гэтым і прывабнасць.

Вольны час – адно з найвялікшых багаццяў, якое мае чалавек. Час увогуле самае вялікае багацце. Шмат людзей мае грошы, але пры гэтым яны не маюць вось гэтага галоўнага багацця. Здаецца, яны маглі б спыніцца, не губляць час на сустрэчы, дамовы, перамовы, а проста пачаць жыць, ды толькі не робяць гэтага. А ў падарожжы ты свабодны.

Часта ў мяне пытаюцца, дзе я бяру грошы на падарожжы. Дык вось так атрымалася, што я нарадзіўся ў Швейцарыі, багатай краіне. Па швейцарскіх стандартах я знаходжуся ў сярэднім класе, але, напрыклад, па мерках Беларусі я маю добры даход. І гэтым я карыстаюся. Ніхто не можа вырашыць, дзе нарадзіцца, але жыццё ад гэтага, безумоўна, залежыць.

Зрэшты, паняцці свабоды, дабрабыту вызначаюцца культурай кожнай краіны. І гэтыя паняцці вельмі розняцца, напрыклад, у Індыі, Беларусі і Швейцарыі.

 

Добра, а цяпер адкажы, калі ласка, на пытанне, якое, думаю, зацікавіць аматараў велападарожжаў: на якім ровары і з якім рыштункам трэба скіроўвацца ў доўгую паездку?

Па-першае, рама павінна быць адпаведнага для кожнага чалавека памеру, павінна быць камфортная пасадка. Гэта зразумела, бо на ровары праводзіш шмат часу. Ні ў якім выпадку рама не павінна быць карбонавая ці алюмініевая – толькі сталёвая. Карбон крышыцца і рамонту не падлягае, алюміній можна зварыць, але гэта цяжка, таму не паўсюль магчыма.

Рама для падарожнага ровара можа быць даўжэй, чым, напрыклад, у шосавага ці МТВ, бо для яго не важная магчымасць хуткіх і рэзкіх манёўраў. Колы лепш мець 26. Гэта, так бы мовіць, сусветны падарожны стандарт. Справа ў тым, што такі памер колаў самы папулярны ў свеце, і паўсюль можна знайсці ім замену, запчасткі. З іншымі памерамі ўжо могуць быць праблемы. Ды і з меншым колам і меншым перадатачным чыслом можна ехаць плаўней і дольш.

Сістэму лепш мець МТВ, а не шосавую. Маленькая пярэдняя зорачка (адна з іх) і максімальна вялікая колькасць зорачак ззаду. Мінімум пяць, лепш шэсць, а яшчэ лепш – дзевяць. Тады можна падабраць перадачы так, каб заўсёды быў даволі высокі каданс і не было нагрузкі на калені. Іх, зразумела, трэба берагчы, бо замяніць немагчыма.

Любыя часткі багажніка не павінны быць алюмініевыя – часта ламаюцца. Сядло, якое мне здаецца найлепшым – скураное, фірмы Brooks”. Праўда, калі яно новае, то занадта цвёрдае, і трэба праехаць на ім 2-3 тысячы кіламетраў, каб яно памягчэла і прыцёрлася. Дарэчы, дзюркі ў сядле быць не павінна – гэта шкодзіць як мужчынам, так і жанчынам.

Перад доўгім падарожжам вельмі добра праверыць ровар і рыштунак у кароткай – на тыдзень-два – паездцы, каб зразумець, ці ўсё нармальна падрыхтавана, ці лёгка рамантаваць. Ды й увогуле, калі ты любіш ровар, то любіш яго як чалавека – заўсёды пра яго клапоцішся.

Ровар з багажом у мяне зараз важыць 60 кг. Калі выязжаў, было 80 кг, але я ўжо параздаваў шмат кніг, ад нечага пазбавіўся. Вага самога ровара – 18 кг.

 

Ёсць думка, што ўвесь багаж павінен быць на багажніку ззадутады лягчэй яго пераносіць пры неабходнасці. А што ты мяркуеш на гэты конт?

 

На задняе кола і так ідзе вялікая нагрузка, таму багаж лепш размеркаваць. У мяне ззаду велаштаны і вялікая сумка, і дзве саквы наперадзе. Чым большы груз наперадзе, тым больш ровар робіцца збалансаваным. Трэба хіба што прытрымлівацца аднаго правіла: багаж наперадзе павінен знаходзіцца максімальна нізка, каб ровар быў устойлівым. Калі мы з маёй дзяўчынай ездзілі па Афрыцы, у мяне нават было два камплекты сакваў наперадзе.

Ёсць шмат тыпаў багажнага рыштунку ад розных фірмаў, але я карыстаюся прадукцыяй фірмы “Ortlieb”. Яна вельмі трывалая, надзейная, непрамакаемая і простая. Дэвіз гэтай фірмы – “Рабі проста і надзейна”. Для падарожніка чым складаней тэхналогія, тым горш. Напрыклад, замкі ў саквах праз некаторы час ламаюцца. А ў маіх сакваў замкоў няма – закруціў верх, зацягнуў стужку, і ўсё. Можна дзесяць тысяч разоў зашпіліць – расшпіліць, і з імі нічога не будзе.

Прынцым “чым складаней, тым горш” падыходзіць да ўсяго. Складаныя запчасткі складана знайсці, складаны ровар складана рамантуецца і г.д.

Што да адзення, то яно вельмі залежыць ад таго, дзе ты і ў якую пару едзеш. Напрыклад, у Афрыцы можна і не мець запаснога адзення – увечары памыў, да раніцы высахла, можна ехаць далей. Праўда, менавіта з “памыў” там узнікаюць праблемы. Пустыня, вады няма. Мне даводзілася па некалькі тыдняў не мыцца, не мыць адзенне, нават былі праблемы са скурай. Роварныя шорты, як вядома, сінтэтычныя, і толькі ў чыстых скура нармальна дыхае. Даводзілася нават прымаць антыбіётыкі, каб пазбегнуць заражэнняў. Узімку, зразумела, адзення трэба больш. Пальчаткі, шапка, цёплая бялізна і шкарпэткі.

Зразумела, заўсёды трэба мець з сабой інструменты і запчасткі. Раней у мяне было шмат запчастак і мала інструментаў, цяпер – наадварот. Заўсёды маю з сабой камеру, спіцы, запасную карэтку. Вядома, што пры падарожжы па Еўропе можна і не мець шмат, бо паўсюль можна падрамантавацца, купіць неабходнае. Але ў Азіі трэба вазіць з сабой усё, што можа некалі спатрэбіцца. Ратуе сітуацыю тое, што ў мяне адзін са спонсараў – швейцарскі філіял службы дастаўкі DHL. Даволі шмат запчастак пры іх дапамозе мне дасылалі ў розныя краіны. Падчас майго першага падарожжа я не меў гэтай падтрымкі, было даволі цяжка. Даводзілася чакаць па некалькі дзён, нават аднойчы больш за тыдзень правёў у Бамбеі ў чаканні запчастак. Можна было купіць на месцы, але – толькі індыйскія. З імі выпраўляцца ў падарожжа было рызыкоўна, давялося замаўляць швейцарскія. Затое цяпер у мяне ёсць нават свой лагістык, які фарміруе пасылкі, кладзе туды шакалад, лісты. І хаця ў мяне ў DHL неабмежаваня бясплатная перасылка, я імкнуся гэтым не злоўжываць.

А яшчэ ў мяне ёсць маленькая печка, якая працуе на бензіне і салярцы. Гэтае паліва паўсюль лёгка знайсці, а сама печка добра грэе і лёгка рамантуецца.

 

І апошняе пытанне: Клод, як доўга яшчэ ты плануеш падарожнічаць па свеце?

Як доўга? Ды пакуль жывы!

 

З Клодам гутарыў Ігар Скрыпка skrypka пры ласкавай дапамозе Міхаіла “Мішуткі” Алейніка (MiSHuTka).

Сайт Клода: http://yaksite.org

Арыгiнальны тэкст на сайце Мiнскага Роварнага Таварыства: http://bike.org.by/ru/article/2011/u-padarozhzhy-ty-svabodny-vyaliki-svet-kloda-martale

#

интересно было читать)

#

Нее только не на беларуском языке.

#

google translate? и пусть тебе будет стыдно

patrokl's picture

#

Урррра!Спасибо,Игорь!Кстати, могли встретиться с Клодом сами и взять интервью, а потом выложить его на русском.Игорь старался, ехал после работы уставший ко мне писал, обрабатывал. Имеет полное право постить на роднай мове.

#

Это да. Но не все же эту мову знают)

patrokl's picture

#

……………………………………..________
………………………………,.-‘"……………….``~.,
………………………..,.-«……………………………..»-.,
…………………….,/………………………………………..":,
…………………,?………………………………………………\,
………………./…………………………………………………..,}
……………../…………………………………………………,:`^`..}
……………/……………………………………………,:"………/
…………..?…..__…………………………………..:`………../
…………./__.(….."~-,_…………………………,:`………./
………../(_…."~,_…….."~,_………………..,:`…….._/
……….{.._$;_……"=,_……."-,_…….,.-~-,},.~";/….}
………..((…..*~_……."=-._……";,,./`…./«…………../
…,,,___.\`~,……»~.,………………..`…..}…………../
…………(….`=-,,…….`……………………(……;_,,-"
…………/.`~,……`-………………………….\……/\
………….\`~.*-,……………………………….|,./…..\,__
,,_……….}.>-._\……………………………..|…………..`=~-,
…..`=~-,_\_……`\,……………………………\
……………….`=~-,,.\,………………………….\
…………………………..`:,,………………………`\……… …..__
……………………………….`=-,……………….,%`>–==``
…………………………………._\……….._,-%…….`\
……………………………..,<`.._|_,-&``…………….`\

#

НЕ......ь...ъ..... ЧИТАЙТЕ.......ь....... ТОГДА!!!!(мне было очень интересно)

source's picture

#

yuronimus's picture

#

Игорек, большое тебе спасибо за интервью с Клодом!
было очень интересно прочесть!!!!!!!!

#

Спасибо за интервью, многое прояснило. Необходимость иметь 26" печалит, мечтаю о 29" Sad По поводу мовы, я её тоже понимаю с трудом, но гугл переводчик никто не отменял. За исключением нескольких слов все прекрасно перевелось. Так что тут зависит от того, что больше - любопытство или лень.
Доп инфа по велосипеду Клода:
рама с вертикальной верхней трубой "terrain", скорее всего хромоль
вилка ригид, видимо в комплекте с рамой
переклюков нет, задняя втулка - планетарная, 14 скоростей (Rohloff)
манетка тоже Rohloff, грипшифт
педали - топталки
руль /\/\ вот такой формы

foksia's picture

#

Мне падабаюцца пляны гэтага Чалавека! (:

Дзякуй за інтэв'ю аўтару!

skrypka's picture

#

Дзякуй за падзяку Smile

Вход на сайт

Свежие комментарии

skrypka: Дзякуй за падзяку #
12 лет 19 нд назад,
foksia: Мне падабаюцца пляны гэтага Чалавека! (: Дзякуй за інтэв'ю аўтару! #
12 лет 19 нд назад,
Tatsuran: Спасибо за интервью, многое прояснило. Необходимость иметь 26" печалит, мечтаю о 29" По поводу... #
12 лет 28 нд назад,
yuronimus: Игорек, большое тебе спасибо за интервью с Клодом! было очень интересно прочесть!!!!!!!! #
12 лет 28 нд назад,
source: отчет о встрече из Гродно #
12 лет 28 нд назад,
Glebz: НЕ......ь...ъ..... ЧИТАЙТЕ.......ь....... ТОГДА!!!!(мне было очень интересно) #
12 лет 29 нд назад,
patrokl: ……………………………………..________... #
12 лет 29 нд назад,
Amadeus: Это да. Но не все же эту мову знают) #
12 лет 29 нд назад,
patrokl: Урррра!Спасибо,Игорь!Кстати, могли встретиться с Клодом сами и взять интервью, а потом выложить его... #
12 лет 29 нд назад,
Mazay: google translate? и пусть тебе будет стыдно #
12 лет 29 нд назад,

TOP-10 за месяц