Мінск - Радашковічы

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/18357 - [node 18357]
Тип покатушки: 
Обычная покатушка
Город: 
Мінск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 03.окт.2020 - 10:00
Место сбора: 
Другое
Цель покатушки: 
Атрымаць задавальненне
Планируемое расстояние: 
100км
Темп поездки: 
Прогулочно-матрасный
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка

Вітаю шаноўнае спадарства!

Апошнія 2 месяцы былі вельмі цяжкія маральна для ўсіх нас. Я да гэтай пары яшчэ не магу катаць на доўгія адлегласці, але вось цяпер нешта паявілася жаданне.  Таму прапаную вам праехацца па вельмі прыгожаму восеньскаму лесу пад Радашковічамі, паглядзець самі Радашковічы.

Што нас чакае ў Радашковічах: касцёл, царква, сінагога, габрэйскія і польскія могілкі, месца подзьвіга экіпажа Гастэлла і Прэсайзэна і шмат іншага. Таксама прапаную паглядзець насосную станцыю Мінска-Вілейскай сістэмы, а па дарозе заехаць у Вязынку (радзіму Купалы).

Абед плануецца на палове пуці, на 50 кіламетры маленькага возера ў прыгожым лесе. Гэта месца я ведаю, мы там начавалі. Там можна паглядзець прыгожыя вадаспады і дамбу.

Большая частка пуці будзе пралягаць па ўкатаных маляўнічых тропках уздоўж мінска-вілейскага каналу, лясоў Удранкі, а пасля абеду - па асфальту ці гравейцы.

Фініш планую зрабіць ўздоўж Мінскага мора, па пляжах да дамбы. 

Запрашаю ўсіх жадаючых!

Тэмп: Як заўсёды, нізкі - 15 км/г. Усіх чакаем, нікога не кідаем, паўсюль суправаджаем і расказваем.

Абед: адну гадзінку, а можа і больш, у прыгожым лесе на беразе возера. Закупаемся ў Радашковічах, з сабою можна нічога не везці.

Кропкі сходу: Шмат. Заслаўе, Вязынка, Радашковічы, Пятрышкі, Мінскае мора, Ждановічы - гэта ўсё электрычкі.

Будзем арыентавацца на надвор'е!

Вось што мы з вамі паглядзім:

Насосная станцыя Мінска-вілейскай сістэмы

Касцёл у Радашковчіах:

Помнік Гастэлла:

Вадаспады на возеры (дзе можна пакупацца):

Удранка:

Пляж №5

 

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Помочь Велобаю