Польшча на ровары. 1-9 ліпеня.

Короткая ссылка: 
http://veloby.net/node/13833 - [node 13833]
Тип покатушки: 
Покатушка с ограничениями на участие
Город: 
г минск
Дата поездки и время сбора: 
суббота, 01.июл.2017 - 0:10
Цель покатушки: 
Летні адпачынак з роварам
Планируемое расстояние: 
75км
Темп поездки: 
Средний
Типы дорог: 
асфальт за городом
Типы дорог: 
асфальт по городу
Типы дорог: 
грейдер/гравейка
Типы дорог: 
грунтовка
Типы дорог: 
полевая дорожка
Типы дорог: 
лесная дорожка
Типы дорог: 
бездорожье

Роварам у Гданьск-2017: Trójmiasto i okolice na rowerze

Ліпень. Самы час адпачыць на моры ... Са сваім роварам адпачыць Smile
Каб не пераказваць, можна паглядзець, як гэта планавалася і было год таму...
Але, ў гэтым годзе запланавана шмат змен, как было цікавей...

Напрыклад...
- Жыць будзем першыя 4 дня ў Гдыні, а далей у Гданьску.
- Пазагараем на беразе адкрытага мора, а не толькі ў гданьскай затоцы. Пабываем на знакамітым курорце Леба.
- Убачым лёты віндсёрфераў.
- Пабываем у сапраўдным марскім порце, куды заходзяць велізарныя круізныя лайнеры.
- Здзейснім паўтарачасовае падарожжа на караблі, - летась гэта апынулася захапляльнай прыгодай (за 10$).
- Ізноў з'ездзім на птушыны востраў.
- Палазім па добра захаваных руінах старажытнага палаца і галандскага ветрака.
- Але самае галоўнае, - кожны дзень будзем купацца - загараць, і па-харошаньку даследуем вечаровы старажытны Гданьск.
Рэльеф - перасечаны, узгорысты.
Тэмп язды… Гэта адпачынак на моры з вялаэкскурсіямі, а не гонка. У мяне горны ровар з коламі 26′. Камфортны тэмп язды перасечанай мясцовасці – у сярэднім 15км/гадзіну. Максімальны – 17-18 км/гадзіну.
Як заўсёды - Там, дзе ёсць альтэрнатыва асфальту - едзем па грунце.
Кошт: усе пераезды з роварам па чыгунцы: 60 баксаў, жыллё - 93 бакса (373zł). Усяго = 153 баксаў, (без харчавання).
На месцы спатрэбяцца яшче грошы на мясцовы трансарт, арыентоўна - 17-20$.
https://www.facebook.com/events/...

***Запіс на ўдзел - праз лычку.
Магчымасць удзелу трэба ўзгадняць з арганізатарам, - бо ёсць абмежаванне на ўжо папярэдне забраняванае жытло - 8 асоб.

На гэтыя ж даты, 1-9 ліпеня, у мяне быў яшчэ і іншы план, - падарожжа - велапаход: "Polska - Szlak Orlich Gniazd"
(тры дні ў дзікіх месцах Малапольскі і Сілезіі, каб праехаць па маршруце 12 месцаў руінаў замкаў і крэпасцяў, якія вісяць на белых, непрыступных скалах, у асяроддзі першароднай смарагдавай прыроды. Плюс чатыры летніх дні ў Кракаве - старажытнай сталіцы польскіх каралёў)...
але, па яўных прычынах я ад яго адмовіўся, ж улетку - мора важней Smile

Вход на сайт

Для просмотра списка пользователей, подписанных на эту поездку, зарегистрируйтесь на сайте

Отчёты

[Отчётов пока никто не добавил]