Белы Ковель

11
Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/6533 - [node 6533]

​Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у прыгодніцкай гонцы “Белы Ковель”, якая адбудзецца 2-4 жніўня каля Оршы.

Гонка “Белы Ковель” – традыцыйная спартыўна-прыгодніцкая гонка з акцэнтам на культурную спадчыну і гістарычныя мясціны Верхняга Падняпроўя.

Падчас пераадолення дыстанцый Вы зможаце павандраваць па маляўнічых абшарах Аршаншчыны пешшу і на веласіпедзе, паказаць спрыт на вяровачных тэхнічных этапах, выявіць сябе ў спартыўным арыентаванні, пастраляць з сапраўдных лукаў.


Большасць кантрольных пунктаў, якія ўдзельнікам давядзецца вышукваць на мясцовасці з дапамогаю карты і сродкаў навігацыі, уяўляюць сабой архітэктурную, гістарычную, археалагічную каштоўнасць.

Руіны замка і культавых пабудоў,  акутаныя таямнічымі паданнямі гарадзішчы і курганы-валатоўкі, сцюдзёныя крыніцы і прахалодныя паркі, месцы былых непрыступных крэпасцяў і гістарычных бітваў, вір сучаснага горада і ціхія закуткі старажытнай Оршы – вось з чым прыйдзецца сустрэцца на дыстанцыях гонкі!

А ў дзікіх Арэхаўскіх лясах Вы зможаце сплавіцца па кавалку ажыўленага некалі шляху “з вараг у грэкі” з пераадольваннем сапраўдных волакаў, паблукаць па дрыгвяністых міжазёрных перашыйках з рэшткамі старажытных дубраў.

Выбірайце свой клас для ўдзелу!

Удзельнікам, якія ўпэўнены ў сваіх сілах і гатовыя ўпарта змагацца за перамогу над сабой і сваімі супернікамі, прапануюцца стандартныя класы Про, Вела і Трэк, працягласць і насычанасць якіх будзе трымаць у фізічным і маральным напружанні ўвесь час, да апошняга кроку на дыстанцыі, да апошняга націску на педаль веласіпеда і да апошняга ўзмаху вяслом…

Для тых, хто вырашыў паспрабаваць смак прыгодаў упершыню, для сямейных камандаў прапануюцца больш лёгкія аматарскія класы Вела і Трэк, якія пераадольваюцца на працягу светлавога дня.

А вось для тых, хто ўжо вырас з аматарскага класу, але яшчэ не вырашаецца паўдзельнічаць у сапраўдным Про-класе, прапануем новы аматарскі клас Про-Лайт, які ўключае большасць элементаў стандартнага Про, але ў скарочаным, аблегчаным варыянце.

Асаблівасцю нашай гонкі стане рагейнавая пабудова дыстанцый – адвольны выбар чарговасці прахаджэння этапаў і ўзяцця кантрольных пунктаў.  Рагейн праявіцца як у тым, што большасць пікетаў – неабавязковыя (бонусныя, што маюць свой кошт у балах у залежнасці ад складанасці і размяшчэння), так і ў тым, што камандам прыйдзецца няслаба напружыць звіліны, каб самім выбраць той парадак прахаджэння этапаў, такую тактыку ўзяцця пікетаў, якія прывядуць іх на вяршыню “Белага Ковеля”!

У матэрыялах, атрыманых ўдзельнікамі гонкі, будзе ненадакучліва размешчана інфармацыя пазнавальнага характару аб мясцовасці, помніках гісторыі і архітэктуры. Атрымаецца своеасаблівая экскурсія па гэтых цудоўных мясцінах, што  аблегчыць напружанасць спартыўнага змагання, пазнаёміць удзельнікаў з беларускай спадчынай, гісторыяй і паспрыяе папулярызацыі ведаў аб Беларусі.

Чакаем Вас на прыгодніцкай гонцы “Белы Ковель”!

Будзем рады Вас бачыць!

Старонка гонкі ў Сеціве – http://promwadtour.com/?action=view&id=62&md=events

Абмеркаванне гонкі - http://forum.poehali.net/index.php?board=21;action=display;threadid=59255

Кантактная інфармацыя:
+375-29-2647731
Дзмітрый Траскоўскі
belykovel@gmail.com

diskus's picture

#

Класно скатали!)))

kisa-anuta's picture

#

Наверное, стоит убрать с главной уже. Повесь туда Куяльник, например

Bezmolvniy's picture

#

MiSHuTka's picture

#

Да как-то не хочется на главной украинские мероприятия рекламировать...

Ростислав's picture

#

Тогда просто ничего. Всё же лучше, чем просроченная новость.
Или про стиляг, например... или про сплав по Припяти

#

Стиляг не помешало бы проанонсировать.

Вход на сайт

Свежие комментарии

Mr.Freeman: Стиляг не помешало бы проанонсировать. #
10 лет 36 нд назад,
Ростислав: Тогда просто ничего. Всё же лучше, чем просроченная новость. Или про стиляг, например... или про... #
10 лет 36 нд назад,
MiSHuTka: Да как-то не хочется на главной украинские мероприятия рекламировать... #
10 лет 36 нд назад,
Bezmolvniy: или http://www.velokiev.com/forum/vi... #
10 лет 36 нд назад,
kisa-anuta: Наверное, стоит убрать с главной уже. Повесь туда Куяльник, например #
10 лет 36 нд назад,
diskus: Класно скатали!))) #
10 лет 37 нд назад,

TOP-10 за месяц