Самотная нечаканая паездка ў Ракаў у суботу (20.11)

0

Я, шчыра прызнаюся, туды і не збіраўся. І нікуды не збіраўся. Бо і неба хмарамі зацягнута, і кніжка цікавая, і яшчэ дужа ўсяго. Але раптам прыгадаў, што ніколі не быў у Ракаве. Ну, думаю, паеду. І паехаў. Хаця перад гэтым вытрымаў магутнае змаганне з дэманам, якога імя “А можа ну яго на..?”. Я перамог!
Выехаў у 12.20, і праз дваццаць хвілін ужо быў на Ракаўскай шашы. Люблю ездзіць па добрым асфальце, прызнаюся. Еду сабе, перыядычна перакурваю, час ад часу фатаграфую.
Недзе вось так

cimg3430_mal.jpg

Альбо так

cimg3432_mal.jpg

Да Ракава ўвогуле кіламетраў трыццаць, і ўсё трасай. Дарога лёгкая, хаця і з горкамі. Карацей, праз пару гадзін даехаў. І адразу – на заездзе ў мястэчка – пабачыў капліцу над крыніцай.

cimg3435_mal.jpg

Вадзічкі папіў ды паехаў далей.
І адразу – могілкі. Ну, такое вось мястэчка.

cimg3437_mal.jpg
 

Першыя, але не апошнія.
Нават не даехаўшы да могілак сустрэў загадку – вось гэтыя яміны. Ці то ганчары там гліну бяруць, ці то дзеці гуляюцца – не зразумеў. Мо хто падкажа?

cimg3439_mal.jpg
 

Еду далей, і адразу ж – наступная загадка. Хто ведае, на што намякае гэты невытлумачальны простым магістрам гуманітарных навук надпіс? Маю на ўвазе знак, а не рэкламу калодзежаў.

cimg3442_mal.jpg

Прычым у тым баку, куды знак паказвае, знаходзяцца яшчэ адны могілкі, а на могілках – вось такая ружовая царква.

cimg3443_mal.jpg

І званы (дакладней, адзін звон) над царкоўнай брамай. Шчыра кажучы, першы раз такое сустракаю.

cimg3445_mal.jpg

А насупраць царквы (і могілак, адпаведна) вось такі калодзеж…

cimg3446_mal.jpg

ля вось такой хаткі. cimg3448_mal.jpg

А на даляглядзе – наступная царква…

 

cimg3450_mal.jpg

І таксама над брамай – званы. Прычым гэтая брама (са званамі разам, безумоўна) збудавана ў гонар адмены прыгону ў 1867 годзе.

cimg3453_mal.jpg

 

Побач – касцёл Маці Божай Ружанцовай.

cimg3457_mal.jpg

Нейкая ля яго надта прыемная атмасфера. Царква стаіць на плошчы, а касцёл – у ціхім завулачку. Дымком цягне, весніцы адамкнёныя. Зайшоў на касцельную тэрыторую, а там – вялікі крыж і лавачкі ля яго. Ну, безумоўна, прысеў з’есці свае бутэрброды, гарбаткі выпіць. Ну, і заадно трохі паздымаў. cimg3470_mal.jpg

Такое адчуванне, што на гэтым пастаменце дваццаць гадоў таму знаходзіўся бюст Леніна. Цалкам магчыма, што і бюст Леніна, і скульптуру Яна Паўла ІІ адзін і той жа майстар ваяў – надта стылістыка сацрэалізмам патыхае. cimg3468_mal.jpg

А вось у гэтай прыдумцы нешта ёсць – такі комель-крыж ля касцельнай брамы. cimg3463_mal.jpg

Ну, і мая любоў – маленькая старэнькая хатка. Аж учарнела ад пражытых гадоў, але цягне да сябе позірк проста нечувана, хаця і не высокая, і без аніякіх выкрунтасаў архітэктурных. Ды толькі глядзеў бы і глядзеў бы.

cimg3464_mal.jpg

Ну, і дамоў.
Не люблю вяртацца той жа дарогай, якой прыехаў. Ды, на жаль, часу не ставала, таму зноў давялося выходзіць на трасу. Праўда, адзін заезд нечаканы я сабе дазволіў. Добразычлівыя мясцовыя жыхары (ракаўцы? ракаўчане? ракаўнікі?) паказалі мне вось гэтую лясную сцежку,cimg3477_mal.jpg
 

па якой я, пераадольваючы шматлікія перашкоды,

cimg3481_mal.jpg

і дабраўся да Аксакаўшчыны. Ну, а там – і да хаты.

Здаецца, і ўсё. Магу толькі дадаць, што дзесяць разоў пахваліў сябе за тэрмас з гарбатай. Спыніўся, сербануў – і нармальна едзеш, не мёрзнеш.

Пракруціў усяго 68 км. Дамоў вярнуўся а палове шостай – замораны, але ж і задаволены.

Прыемных пакатушак!

Короткая ссылка: 
https://veloby.net/node/1238 - [node 1238]
Виктор Чайка's picture

#

Bardzo ciekawo było czytać. Piękne jest zdjęcie na którym w lias ubiega ścieżka. Zwykle mi śię nie podoba jak brzmi białoruska mowa, chociaż mieżkam tu, ale do twojej treści ona pasuje wydatnie!!!

skrypka's picture

No...

No, dziękuję.
Gdzie się uczyłeś języka?

Виктор Чайка's picture

Nie ma za co)

W domu))) Z początku w swoim, za pomocą podręczników, piosenek i książek, potem - w Domu Polskim. Dla mnie to jest najpiękniejsza mowa, bardzo lubię ją brzmienie i dźwięki. Lubię twórczość nowoczesnych polskich muzykantów, w ogóle liczę że większość polskich piosenek, oraz gwiazd estrady, jest najwyższej jakości i piękna!

skrypka's picture

Nie wiedzialem.

Nie wiedzialem, ze w Domu Polskim sa kursy jezykowe. Chodzi o tym, na Zacharowa?

MiSHuTka's picture

#

Друзья, а давайте писать на языках, понятных большинству посетителей сайта. Я не имею ничего против других языков кроме белорусского и русского, но мне кажется было бы интереснее, если бы все могли понять, о чём вы пишите.

Borislav's picture

#

знакомые места. пожалуй, Раков и его окрестности - наиболее изъезженное мной направление. было бы здорово и дальше до Ивенца прокатиться.

skrypka's picture

За.

Я - за. Але тут ужо толькі з кампаніяй. І, мяркую, ужо ўвесну. Бо зіма, кажуць, будзе, каб яе...

Brainless's picture

#

норы в земле, это пипл колупает желтенький песочек, чтобы могилки им упрыгожваць)

patrokl's picture

#

О-о и так бывает.А я не люблю один ездить-компания нужна.
Вторая фота..практически Цвирко!!
http://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Цвирко%20Виталий%20Константинович/

Вход на сайт

Свежие комментарии

MiSHuTka: Друзья, а давайте писать на языках, понятных большинству посетителей сайта. Я не имею ничего против... #
13 лет 20 нд назад,
skrypka: Nie wiedzialem, ze w Domu Polskim sa kursy jezykowe. Chodzi o tym, na Zacharowa? #
13 лет 20 нд назад,
Виктор Чайка: W domu))) Z początku w swoim, za pomocą podręczników, piosenek i książek, potem - w Domu Polskim.... #
13 лет 1 неделя назад,
skrypka: Я - за. Але тут ужо толькі з кампаніяй. І, мяркую, ужо ўвесну. Бо зіма, кажуць, будзе, каб яе... #
13 лет 22 нд назад,
skrypka: No, dziękuję. Gdzie się uczyłeś języka? #
13 лет 22 нд назад,
patrokl: О-о и так бывает.А я не люблю один ездить-компания нужна. Вторая фота..практически Цвирко!! http://... #
13 лет 22 нд назад,
Brainless: норы в земле, это пипл колупает желтенький песочек, чтобы могилки им упрыгожваць) #
13 лет 22 нд назад,
Borislav: знакомые места. пожалуй, Раков и его окрестности - наиболее изъезженное мной направление. было бы... #
13 лет 22 нд назад,
Виктор Чайка: Bardzo ciekawo było czytać. Piękne jest zdjęcie na którym w lias ubiega ścieżka. Zwykle mi śię nie... #
13 лет 22 нд назад,

TOP-10 за месяц

Помочь Велобаю